Трэці ордэн святога Дамініка запрашае на «Дзень адчыненых дзвярэй» у Магілёў

У суботу, 24 жніўня 2024 года, дамініканцы ў Магілёве разам з супольнасцю свецкіх (ІІІ Ордэн св. Дамініка, «тэрцыярыі»), запрашаюць асобаў любога ўзросту і сямейнага стану, якія зацікаўленыя дамініканскай духоўнасцю, на «Дзень адчыненых дзвярэй», які ў той самы час будзе днём засяроджання і малітвы.

Падчас гэтай аднадзённай сустрэчы можна будзе сустрэцца беспасярэдна з дамініканскімі тэрцыярыямі і наўпрост пагутарыць з імі, пачуць іхныя сведчанні.

У межах сустрэчы, якая пройдзе ад 10-й да 18-й гадзіны, адбудзецца Эўхарыстыя, чытанне Літургіі Гадзінаў, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя, пачастунак, гутаркі з тэрцыярыямі, прагляд фільма, а таксама (калі дазволіць надвор’е) шпацыр па Магілёве.

Ахвотных узяць удзел у мерапрыемстве просім звязацца з а. Раманам Шульцам OP па тэлефоне +375 (29) 2919211 Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Магілёў, Мінская шаша 8Б.

З удзячнасцю просім таксама пра малітву ў гэтай Божай і людской справе.

Фота: Oльга Mуская OPs

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі