3 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Губерта, апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і кушняроў. Ён жыў у VII ст. і вядомы як біскуп і місіянер. Яго жыццёвы шлях быў няпростым, і навярнуцца да Бога яму дапамог выпадак на паляванні, дзе будучы святы ўбачыў аленя са ззяючым паміж рагамі крыжам. Святы вядомы таксама як абаронца ад вар’яцтва і ад укусаў сабак.
Читать далее »Відэа
Іспанскія законніцы спяваюць пра давер Богу
«Siervas» — гэта іспанскі музычны гурт, які складаецца з 11 законных сясцёр. У спеве «Confía en Dios» манахіні спяваюць пра давер Богу, нягледзячы на тое, што сучаснасць не спрыяе такому стаўленню, паведамляе duszpasterstwo.pl. Словы з песні заклікаюць падняць вочы, таму што наш Пан з намі, які перамог смерць праз Уваскрасенне.
Читать далее »Як выбраць імя дзіцяці?
«Каталіцкі Веснік» прадстаўляе Вашай увазе новую рубрыку «Пытанне святару. Відэа». Відэапраект мае сваёй мэтай распавядаць пра найбольш папулярныя і складаныя пытанні звязаныя з хрысціянскім жыццём і веравызнаннем. У сённяшнім відэасюжэце размова пойдзе пра сакрамант хросту, а менавіта пра тое ці абавязкова пры нараджэнні дзіцяці выбіраць імя паводле святых. На пытанне адказвае кс. Антон Лагунёнак.
Читать далее »У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча (+відэа)
Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Касцёл быў цалкам запоўнены вернікамі Камайскай парафіі. Прысутнічала і шмат гасцей з іншых мясцін Беларусі. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Перад пачаткам набажэнства пробашч касцёла ў Камаях Яцэк Хутман адзначыў, што біскупы з’яўляюцца апосталамі сённяшняга дня, таму наведванне парафіі біскупам Алегам трэба разглядаць як вельмі адметную і важную падзею для парафіі. ...
Читать далее »Папа Францішак і жандармерыя. Відэафакт
«Святыя заступнікі». Св. Ігнацый з Антыёхіі
«Каталіцкі Веснік» распачынае новы відэапраект «Святыя заступнікі». Відэасюжэт, прысвечаны святому, успамін якога прыпадае на вызначаны дзень, будзе з’яўляцца на сайце catholicnews.by адзін раз на тыдзень. Вядучы рубрыкі — кс. Віталь Галец. Сёння, 17 кастрычніка, Касцёл успамінае св. Ігнацыя з Антыёхіі. Святар распавядае пра некаторыя моманты з біяграфіі святога, такім чынам дапамагае нам больш бліжэй пазнаёміцца з постаццю святога заступніка.
Читать далее »Відэарэпартаж са свята кветак у Росіцы
“І кветкі хваляць Пана” – пад такой назвай адбылося 10 кастрычніка свята кветак у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Яго ўпершыню арганізаваў тутэйшы айцец-кветкавод Чэслаў Курэчка МІС. Прадстаўляем Вашай увазе відэарэпартаж «Каталіцкага Весніка» з гэтай падзеі. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)
Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...
Читать далее »У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні (+відэа)
У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла. Крыху гісторыі Сучасны цагляны храм быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя манахамі-дамініканцамі, сваю гісторыю ён адлічвае ад 1770 года. Апошнія мелі тут двухпавярховы мураваны кляштар, які да нашых дзён не захаваўся. Да пабудовы ...
Читать далее »Маленькая дзяўчынка перабралася праз агароджу, каб сустрэцца са Святым Айцом (відэа)
Маленькая дзяўчынка перабралася праз агароджу на дарогу, па якой Папа Францішак ехаў з Белага Дома ў Вашынгтоне, і захацела падбегчы да яго, але служба бяспекі яе спыніла. Святы Айцец гэта заўважыў і …
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!