Ватыкан

Манахіня прызначана Генеральным сакратаром Губернатарата

Упершыню ў гісторыі Генеральным сакратаром Губернатарата Дзяржавы Ватыкан стала жанчына, а яе намеснікам – свецкі вернік. Прызначэнні Папа Францішак здзейсніў 4 лістапада 2021 г. На пасаду Генеральнага сакратара Губернатарата Святы Айцец прызначыў с. Рафаэлу Петрыні, законніцу з кангрэгацыі Францішканак Сясцёр Эўхарыстыі. Манахіня нарадзілася ў 1969 годзе ў Рыме. Закончыла Міжнародны незалежны ўніверсітэт Гвіда Карлі па спецыяльнасці “паліталогія” і абараніла дактарат ...

Читать далее »

Малітоўная інтэнцыя Папы: за людзей, якія пакутуюць на дэпрэсію

Перагрузка на працы і стрэс выклікаюць у многіх людзей разумовае, эмацыйнае, пачуццёвае і фізічнае выгаранне, — нагадаў Папа Францішак у відэароліку, у якім абвясціў сваю малітоўную інтэнцыю на лістапад. “Смутак, апатыя, духоўная стомленасць пачынаюць панаваць у жыцці людзей, прыгнечаных рытмам сучаснага жыцця”, — дадаў Пантыфік, заклікаючы імкнуцца “быць побач з тымі, хто змучаны, прабывае ў роспачы, не мае надзеі”, Часта ...

Читать далее »

Пантыфік: духоўна злучаюся з тымі, хто моліцца за памерлых

2 лістапада 2021 г., ва Успамін усіх памерлых вернікаў, у 11.00 Папа Францішак адправіць св. Імшу на тэрыторыі французскіх ваенных могілак, размешчаных у Рыме на вуліцы Камілуча ў парку Монтэ Марыё. Як прызнаўся сам Пантыфік, “гэта стане магчымасцю памаліцца за ўсіх, хто загінуў, асабліва за ахвяр вайны і насілля”. “Наведваючы гэтыя могілкі, я духоўна злучаюся з тымі, хто ў гэтыя ...

Читать далее »

У Ватыкане пачалі прышчапляць трэцяй дозай вакцыны

У Ватыкане распачаўся чарговы этап вакцынацыі ад каронавіруса, у рамках якога будзе ўводзіцца трэцяя доза вакцыны. Першы этап праходзіў са студзеня па чэрвень 2021 г. “У другой палове кастрычніка Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан пачало прышчапляць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19, аддаючы прыярытэт людзям, старэйшым за шэсцьдзесят гадоў, і ўразлівым асобам”, — паведаміў, адказваючы на пытанне журналістаў, кіраўнік Залы ...

Читать далее »

Папа Францішак: жыццё кожнага зачатага дзіцяці – святое і недатыкальнае

Перад агульнай аўдыенцыяй, 27 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане, Папа благаславіў два званы пад назвай “Голас ненароджаных дзяцей”, якія былі зроблены ў рамках праекту польскага фонда “Так – жыццю”. Вітаючы прысутных на аўдыенцыі пілігрымаў Францішак патлумачыў, што адзін з гэтых касцёльных званоў прызначаны для Эквадору, а другі – для Украіны. “Няхай яны будуць для гэтых краін і для ўсіх знакам ...

Читать далее »

Папская св. Імша ў Дзень задушны пройдзе на вайсковых могілках

У літургічны ўспамін Усіх памерлых вернікаў, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 2 лістапада, Святы Айцец будзе цэлебраваць св. Імшу на Французскіх вайсковых могілках у Рыме. Некропаль, які знаходзіцца ў паўночнай частцы Вечнага горада, недалёка ад Алімпійскага стадыёна, з’яўляецца месцам пахавання французскіх салдат, якія загінулі падчас італьянскай кампаніі ў Другую сусветную вайну паміж 1943 і 1945 гг. У Дзень задушны Пантыфік ...

Читать далее »

Святы Пасад выдаў дэкрэт аб перакладзе літургічных кніг

У Ватыкане быў падрыхтаваны дакумент, які тлумачыць парадак рэалізацыі зменаў у Кодэксе кананічнага права, якія тычацца перакладу літургічных кніг на мясцовыя мовы. Дэкрэт Postquam Summus Pontifex, абнародаваны 22 кастрычніка 2021 г. Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў, пакліканы дапамагчы епіскапатам у выкананні гэтай задачы. Дакумент тлумачыць і інтэрпрэтуе нормы і працэдуры, якія тычацца перакладу літургічных кніг і іх адаптацыі, а ...

Читать далее »

Сусветны дзень місій з увагай да ролі жанчын у жыцці Касцёла

У Ватыкане адбылася прэзентацыя Сусветнага дня місій. Ён пройдзе ў бліжэйшую нядзелю, 24 кастрычніка 2021 года, пад дэвізам “Мы не можам маўчаць пра тое, што бачылі і чулі” (Дз 4,20). “Чым больш мы дзелімся з іншымі дарам Хрыста, тым мацнейшай становіцца наша вера; а калі захоўваем веру для нас саміх, тады яна слабне”, — заўважыў падчас прэс-канферэнцыі ў Зале Друку ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікаў спыніць тэракты

Насілле спараджае насілле, — звярнуў увагу Папа Францішак 17 кастрычніка 2021 г., сустракаючыся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра на малітве Анёл Панскі. Святы Айцец нагадаў, што на мінулым тыдні адбылося некалькі нападаў, у тым ліку ў Нарвегіі, Афганістане і Англіі. Яны прывялі да смерці і ранення шматлікіх людзей. “Выказваю сваю блізкасць сем’ям загінулых. Заклікаю, калі ласка, пакіньце шлях ...

Читать далее »

Парады Святога Айца фармацэўтам

Браць прыклад з Добрага Самараніна, заклікаў Папа Францішак прадстаўнікоў Італьянскага таварыства бальнічных фармацэўтаў, якіх прыняў 14 кастрычніка 2021 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік лічыць галоўнымі аспектамі працы фармацэўта: штодзённую руціну і “схаванае” служэнне. Гэта важна ў многіх прафесіях, дзе неабходныя цярпенне, настойлівасць і дакладнасць. Калі гэтыя рысы суправаджаюцца малітвай і любоўю, нараджаецца “святасць паўсядзённага жыцця”. Святы Айцец звярнуў увагу ...

Читать далее »