Папа падзякаваў за прафесіяналізм італьянскім паліцэйскім, якія займаюцца аховай плошчы св. Пятра і клапоцяцца аб бяспецы Пантыфіка падчас яго падарожжаў па тэрыторыі Італіі. 3 лютага 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва і супрацоўнікаў Інспекцыі па ахове грамадскага парадку “Ватыкан”. Ён выказаў падзяку сваім гасцям за іх “непрыкметную і адначасова эфектыўную прысутнасць”, якая гарантуе бяспеку вернікам, што прыходзяць памаліцца ў ...
Читать далее »Ватыкан
Папа Пій ХІІ ведаў пра Халакост і дапамагаў яўрэям
Папа Пій ХІІ інфармаваў амерыканцаў пра Халакост, але яму не верылі, — распавёў Vatican News вядомы нямецкі даследчык Міхаэль Фельдкамп, галоўны архівіст Бундэстага. Папа Пій ХІІ даведаўся пра ажыццяўленне Халакосту вельмі хутка. У сакавіку 1942 года – праз два месяцы пасля Ванзейскай канферэнцыі, на якой высокапастаўленыя нацысты зацвердзілі праграму рэалізацыі так званага “канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання” – ён даслаў ліст Прэзідэнту ЗША Тэадору ...
Читать далее »Святы Пасад скіраваў пасланне на Дзень кансэкраванага жыцця
Апостальская Сталіца заклікае кансэкраваных асоб прыняць удзел у сінадальным шляху, які праходзіць у Касцёле, і быць актыўнымі ўдзельнікамі яго місіі. З нагоды XXVI Дня кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца 2 лютага 2022 года, прэфект Кангрэгацыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынал Жуан Брас дэ Авіс, і сакратар узгаданай дыкастэрыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё, скіравалі адмысловае пасланне ...
Читать далее »Ужо тры гады існуе неафіцыйная музычная калекцыя Папы Францішка
У Ватыкане ўжо некалькі гадоў існуе музычная калекцыя, у якой захоўваюцца запісы твораў, асабліва блізкіх Святому Айцу, — падзяліўся старшыня Папскай рады па культуры. Даўно вядома, што Пантыфік – вялікі аматар музыкі, і таму ён рэгулярна атрымлівае ў падарунак дыскі з запісамі. Аднак, інфармацыя аб існаванні нефармальнай музычнай калекцыі, якую абнародаваў у інтэрв’ю Corriere della Sera кардынал Джанфранка Равазі, зусім ...
Читать далее »Святы Ірынэй неўзабаве можа стаць Доктарам Касцёла
20 студзеня 2022 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Марчэла Сэмерара, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Паведамляецца, што кардынал Сэмерара прапанаваў Святому Айцу прыняць станоўчае меркаванне пленарнай сесіі кардыналаў і біскупаў, якія ўваходзяць у склад Кангрэгацыі па справах кананізацыі, адносна надання тытула Доктара Касцёла святому Ірынэю, Біскупу Ліёна, які праўдападобна нарадзіўся ў Смірне (на ...
Читать далее »Падрабязнасці пра Імшу ў Нядзелю Божага Слова ў Ватыкане
Папская рада па новай евангелізацыі паведаміла падрабязнасці пра парадак цэлебрацыі Папам Францішкам святой Імшы з нагоды 3-й Нядзелі Божага Слова. Яна будзе адзначацца ў Касцёле 23 студзеня 2022 года. Урачыстая літургія распачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 9.30 раніцы. У сувязі з надзвычайнымі эпідэмічнымі мерамі, накіраванымі на барацьбу з распаўсюджваннем каранавірусу, у ёй прымуць удзел не больш за дзве ...
Читать далее »Пантыфік накіраваў дапамогу мігрантам на беларуска-польскай мяжы
Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня 2022 года распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Папы Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы. Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі, — ...
Читать далее »Пантыфіку не хапае магчымасці шпацыраваць па вуліцах горада
Святы Айцец адказаў на ліст журналіста, які сфатаграфаваў яго каля музычнай крамы ў цэнтры Рыма, заахвоціўшы верна выконваць сваё пакліканне, нават калі гэта значыць ствараць нязручнасці для Папы. “Тое, чаго мне найбольш не хапае ў гэтай дыяцэзіі, гэта магчымасці блукаць па вуліцах, як я рабіў гэта ў Буэнас-Айрэсе, шпацыруючы ад парафіі да парафіі”, — напісаў Папа Францішак да іспанскага журналіста ...
Читать далее »Папа Францішак зацвердзіў дэвіз Святога Года 2025
«Пілігрымы надзеі» – так будзе гучаць дэвіз Святога Года 2025. Яго зацвердзіў Пантыфік падчас аўдыенцыі для старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскупа Рына Фізікелы. Папу вельмі важна, каб падрыхтоўка да Юбілейнага года прайшла найлепшым чынам, — сказаў ватыканскі іерарх у інтэрв’ю тэлеканалу Telepace, заўважаючы, што дэвіз бліжэйшага Юбілейнага Года падкрэслівае ключавую тэму пантыфікату Папы Францішка. У бліжэйшыя два гады ...
Читать далее »Святы Айцец пра бацькоўства ў святле сведчання святога Юзафа
Бацькі, якія пераадольваюць вялікія цяжкасці дзеля сваіх дзяцей – героі, — сказаў Папа Францішак у інтэрв’ю, якое даў ватыканскай газеце L’Osservatore Romano і парталу Vatican News. “Я вельмі блізка адчуваю драму бацькаў і маці, якія перажываюць надзвычай складаную сітуацыю, абцяжараную, у першую чаргу, пандэміяй. Я ведаю, што нялёгка змагацца з пакутамі, звязанымі з тым, што не можаш пракарміць уласных дзяцей ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!