Ватыкан

Папа: Езус прапануе нам новае бачанне слабасці, хваробы і смерці

Езус запрашае нас аднавіць наш спосаб бачыць людзей і рэчы, — звярнуў увагу Папа 19 лютага 2022 года падчас сустрэчы з прадстаўнікамі французскай асацыяцыі Voir Ensemble (Глядзець разам). Хрысціянская структура аб’ядноўвае шматлікіх сляпых і слабавідушчых, якія жадаюць жыць радасцю Евангелля ў братэрстве. Спасылаючыся на евангельскую гісторыю аб вылячэнні сляпога, Папа Францішак з жалем адзначыў, што сённяшні свет “прывык успрымаць толькі ...

Читать далее »

Папа Францішак пра евангелізацыю праз мастацтва

17 лютага 2022 года Пантыфік прыняў у Ватыкане прадстаўнікоў французскага аб’яднання Дыяконія прыгажосці (Diaconie de la Beauté), якое займаецца евангелізацыяй праз мастацтва. Святое Пісанне шмат гаворыць пра прыгажосць сусвету, якая па аналогіі адносіцца да прыгажосці Створцы, яно таксама нагадвае аб тым, што кожны чалавек натуральным чынам пакліканы быць майстрам і захавальнікам гэтай прыгажосці, — заўважыў Папа Францішак. “Мастацкі твор у ...

Читать далее »

Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі мясцовых біскупаў

Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі біскупаў і вышэйшых настаяцелей манаскіх супольнасцей, змяніўшы некаторыя нормы Кодэкса кананічнага права Касцёла і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў. 15 лютага 2022 года ў Ватыкане быў абнародаваны motu proprio папы Францішка пад назвай Assegnare alcune competenze (Надаць некаторых кампетэнцыі), якім прадугледжваецца большая дэцэнтралізацыя ў пытаннях, звязаных з кіраваннем семінарыямі, фармацыяй святароў, рэдагаваннем і выданнем катэхізісаў і іншымі сферамі. Цяпер ...

Читать далее »

Папа Францішак здзейсніў рэформу Кангрэгацыі Веравучэння

14 лютага 2022 года быў абнародаваны Апостальскі ліст папы Францішка ў форме motu proprio пад назвай Fidem servare, якім была зменена ўнутраная структура Кангрэгацыі Веравучэння. Святы Айцец выразна размежаваў дактрынальную і дысцыплінарную кампетэнцыі ватыканскага ведамства, стварыўшы ў ім дзе асобны секцыі: Дактрынальную і Дысцыплінарную. Кожная з іх будзе каардынавацца асобным сакратаром, які будзе дапамагаць прэфекту ў канкрэтнай галіне сваёй кампетэнцыі, ...

Читать далее »

Папа Францішак павіншаваў Барталамея І з юбілеем абрання

Пантыфік павіншаваў Барталамея І з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедру. Ён зрабіў гэта 10 лютага 2022 года ў форме відэазвароту. Папа Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, Канстантынопалі, Іерусаліме, Асізі, Каіры, на Лесбасе ...

Читать далее »

Папа Францішак: гарантаваць усім хворым лячэнне і душпастырства

Папу Францішка непакоіць лёс людзей, якія пакутуюць ад рознага роду хвароб. 9 лютага 2022 года, падчас агульнай аўдыенцыі ён звярнуўся з адмысловым заклікам. “Паслязаўтра, 11 лютага, будзе адзначацца Сусветны дзень хворых. Хачу нагадаць пра нашых дарагіх хворых, каб усім была аказана медыцынская дапамога і духоўная падтрымка. Будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр, за іх сем’і, за медыцынскіх работнікаў, душпастыраў ...

Читать далее »

Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў ліст на тэму злоўжыванняў у Касцёле

Папа Бэнэдыкт XVI выказаў глыбокі сорам, вялікі боль і шчырую просьбу аб прабачэнні за выпадкі сексуальных злоўжыванняў, якія выявіліся ў Касцёле падчас яго біскупскага і папскага служэння. 8 лютага 2022 года быў абнародаваны ліст Папы-эмерыта да вернікаў Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі. Ён стаў адказам на абнародаванне дакладу аб сексуальных злоўжываннях у гэтым лакальным Касцёле, дзе Ёзэф Ратцынгер быў арцыбіскупам на працягу менш ...

Читать далее »

Папа да семінарыстаў: будзьце пастырамі, уважлівымі да пакут народа

Будзьце святарамі, якіх спальвае жаданне несці Евангелле на шляхі свету, — заклікаў Пантыфік навучэнцаў Папскай ламбардскай семінарыі святых Амброзія і Карла ў Рыме, якіх прыняў 7 лютага 2022 года. Папа Францішак нагадаў, што 6 лютага адзначалася 100-годдзе з дня абрання на Пасад святога Пятра Пія ХІ – аднаго з першых выпускнікоў ламбардскай духоўнай семінарыі. Першым публічным жэстам гэтага Папы стала ...

Читать далее »

У Ватыкане падведзены першыя вынікі сінадальнага працэсу

98% Канферэнцый Біскупаў і Сінодаў Усходніх Касцёлаў ва ўсім свеце прызначылі адказную асобу ці цэлую каманду для ажыццяўлення сінадальнага працэсу, — паведаміла XV Звычайная Рада Сіноду Біскупаў. Першыя вынікі сінадальнага шляху, якім Касцёл пачаў ісці каля трох месяцаў таму, былі падведзены падчас пасяджэння Рады, якое праходзіла 27 студзеня 2022 года. У выніковым дакуменце сустрэчы падкрэсліваецца, што асаблівы энтузіязм зыходзіць ад ...

Читать далее »

Папу падарылі скрыпку, зробленую з вёслаў мігранцкіх лодак

Міласэрнасць Бога невымерна большая за нашы недахопы, памылкі і грахі, — нагадаў Папа падчас сустрэчы з дэлегацыяй італьянскага фонда “Дом Духа і мастацтва”, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Вязні, мігранты, маладыя маці, людзі з інваліднасцю, жыхары экзістэнцыяльных перыферый, пра якіх клапоціцца фонд, прымаюць удзел у розных відах рамесніцкай і мастацкай дзейнасці, у тым ліку з глыбокім хрысціянскім сімвалізмам: вырабляюць гостыі ...

Читать далее »