Ватыкан

Пантыфік: Эўхарыстыя запрашае нас прынесці Бога ў паўсядзённасць

16 чэрвеня 2022 года ў Каталіцкім Касцёле адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшай Цела і Крыві Хрыста, якая называецца таксама ўрачыстасцю Божага Цела. “Урачыстасць Corpus Domini запрашае нас выйсці і несці Пана ў паўсядзённае жыццё: несці Яго туды, дзе жыццё праходзіць з усімі яго радасцямі і пакутамі”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 чэрвеня прайшла на плошчы святога Пятра ў ...

Читать далее »

Папа Францішак: колькі бедных параджае бессэнсоўнасць вайны

“Езус Хрыстус стаў бедным дзеля вас” (пар. 2 Кар 8,9) – тэма паслання Папы Францішка на VI Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў Каталіцкі Касцёле 13 верасня 2022 года. Сусветны дзень бедных з’яўляецца “здаровай правакацыяй” для таго, каб задумацца пра наш лад жыцця перад абліччам шматлікіх праяў беднасці, — заўважыў Папа Францішак. Ён нагадаў, што пасля пандэміі, калі здавалася, ...

Читать далее »

Святы Айцец не зможа правесці Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сёлета Папа Францішак не зможа правесці традыцыйную святую Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела. Папская святая Імша і працэсія з эўхарыстычным благаслаўленнем сёлета не будуць праводзіцца з-за абмежаванняў, якія накладае на Святога Айца боль у калене, а таксама ў сувязі з асаблівымі літургічнымі патрабаваннямі гэтай цэлебрацыі, — гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, апублікаваным 13 ...

Читать далее »

Ватыкан: прададзена 3 тысячы медалёў, прысвечаных Украіне

Вялікім попытам сярод калекцыянераў і вернікаў карыстаецца памятны срэбраны медаль, прысвечаны Украіне, які быў распрацаваны Філатэлістычна-нумізматычным аддзелам Ватыкана. Амаль усе 3 тысячы медалёў “Мір ва Украіне” былі прададзены за некалькі тыдняў. У рамках дадатковай эмісіі плануецца выпуск чарговых 2 тысяч медалёў. Увесь даход ад іх продажу будзе перададзены на дапамогу ўкраінскаму насельніцтву, якое пакутуе ад вайны. Кіраўнік Філатэлістычна-нумізматычнага аддзела Маўра ...

Читать далее »

Тэракт у Нігерыі: Папа моліцца аб навяртанні аслепленых насіллем

Папа Францішак запэўніў у тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна ў сваёй духоўнай блізкасці да нігерыйскай дыяцэзіі Онда і малітве аб навяртанні сэрцаў тых, хто здзейсніў тэракт у каталіцкім храме. Папа “глыбока засмучаны гэтым страшным нападам”, — гаворыцца ў тэксце на імя біскупа Джуда Аёдэджы Арагундадэ, пастыра дыяцэзіі, да якой належыць Ова, дзе знаходзіцца касцёл святога Францішка Ксаверыя, месца ...

Читать далее »

Папа Францішак чакае зручнага моманту для візіту ва Украіну

“Я хацеў бы паехаць ва Украіну, але хачу дачакацца зручнага моманту”, — прызнаўся Папа ў суботу, 4 чэрвеня 2022 года, адказваючы на пытанне ўкраінскага дзіцяці падчас мерапрыемства ў рамках Дзіцячага панадворка. Папа Францішак прыняў групу каля 160 дзяцей – выхаванцаў цэнтра для слабавідушчых Sant’Alessio — Margherita di Savoia. Да іх далучыліся дзеці-бежанцы з Украіны, якія знайшлі прытулак у рымскай грэка-каталіцкай ...

Читать далее »

Папа даў рэцэпт медыкам: блізкасць, цэласнасць, агульнае дабро

Аб выкліках для сучаснай сферы аховы здароўя казаў Папа 4 чэрвеня 2022 года, сустракаючыся з кіраўніцтвам Канфедэрацыі Federsanità, якая аб’ядноўвае мясцовыя органы аховы здароўя і бальніцы ў Італіі. Папа Францішак падзякаваў сваім гасцям за “падтрыманне адносін паміж цэнтрам і перыферыяй, паміж малым і вялікім, пераплятаючы адносіны і прасоўваючы шляхі інтэграцыі ў галіне грамадскага здароўя і сацыяльнай дапамогі”. Пантыфік прапанаваў тры ...

Читать далее »

Пантыфік: украінскае збожжа не павінна стаць зброяй вайны

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 1 чэрвеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуў увагу на сітуацыю з экспартам збожжа з Украіны, блакаванне якога пагражае голадам у многіх краінах свету. “Выклікае вялікую трывогу блакада экспарту збожжа з Украіны, ад якога залежыць жыццё мільёнаў людзей, асабліва, у самых бедных краінах. Звяртаюся з моцным заклікам зрабіць усё магчымае для таго, каб вырашыць ...

Читать далее »

Сёння папскі Ружанец за мір ва Украіне і ва ўсім свеце

Папа Францішак хоча даць малітоўны знак надзеі свету, які пакутуе ад вайны ва Украіне, і глыбока паранены насіллем у выніку актуальных войнаў і канфліктаў. 31 мая 2022 года ў 18.00 Папа памоліцца на Ружанцы перад статуяй Марыі Каралевы Міру ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Вобраз Багародзіцы знаходзіцца ў левым нэфе папскага храму. Ён быў выкананы ў 1918 годзе па просьбе ...

Читать далее »

Святы Пасад: поўны адпуст з нагоды Сусветнага дня пажылых людзей

Апостальская пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт аб устанаўленні магчымасці атрымання поўнага адпуста з нагоды ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які сёлета будзе адзначацца 24 ліпеня. Поўны адпуст змогуць атрымаць дзядулі, бабулі, пажылыя людзей і ўсе вернікі, якія 24 ліпеня 2021 года, натхнёныя духам пакаяння і міласэрнай любоўю, возьмуць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы святога ...

Читать далее »