Святы Айцец нагадаў пра значэнне ідэалу, рэалізаванага жанчынамі, якія сталі Доктарамі Касцёла і Апякункамі Еўропы, і заклікаў прасоўваць “жаночую святасць”, якая робіць плённым Касцёл і свет. Папа Францішак скіраваў пасланне да арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай юбілею абвяшчэння Тэрэзы Авільскай, Катарыны Сіенскай, Тэрэзы з Ліз’ё і Хільдэгарды Бінгенскай Доктарамі Касцёла, а таксама надання тытула Апякунак Еўропы Брыгідзе Шведскай, ...
Читать далее »Ватыкан
Пантыфік звярнуўся да моладзі, якая рыхтуецца да СДМ 2023
Звяртаючыся да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, Папа Францішак заахвоціў да творчага пошуку шляхоў пераадолення крызісу. “Мы рухаемся ад крызісу да крызісу”, — заўважыў Пантыфік ў адмысловым відэазвароце да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне. Яны пройдуць у пачатку жніўня 2023 года. “Мы выйшлі з пандэмічнага крызісу і ўвайшлі ў крызіс эканамічны, а ...
Читать далее »Папа Францішак: ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз
Падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі, якая 6 сакавіка 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак скіраваў заклік у сувязі з драматычнай сітуацыяй ва Украіне. “Дарагія браты і сёстры, ва Украіне цякуць рэкі крыві і слёз. Гэта не проста ваенная аперацыя, а вайна, якая сее смерць, разбурэнне і беднасць. Ахвяр становіцца ўсё больш, як і людзей, якія ўцякаюць, асабліва маці і ...
Читать далее »Папа Францішак кананізуе праціўніка прапаганды і мучаніка за праўду
15 мая 2022 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізуе дзесяць благаслаўлёных. Сярод іх айцец Ціт Брандсма – галандскі кармеліт, прафесар, пісьменнік і журналіст. 19 студзеня 1942 года 60-гадовы Ціт Брандсма (свецкае імя якога Ано Шурд) быў арыштаваны за крытыку нацызма і за намаганні, накіраваныя на захаванне антынацысцкай лініі ў галандскім каталіцкім друку. Праз некалькі месяцаў ён ...
Читать далее »Пантыфік наведаў пасольства Расіі пры Святым Пасадзе
Папа Францішак наведаў пасольства Расійскай Федэрацыі пры Святым Пасадзе, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 25 лютага 2022 года. Адзначаецца, што падчас візіту, які працягваўся каля паўгадзіны, Святы Айцец пажадаў выказаць свой непакой у сувязі з вайной ва Украіне. На працягу некалькіх апошніх дзён Папа Францішак і яго бліжэйшыя супрацоўнікі неаднаразова скіроўвалі заклікі да міру. Падчас агульнай аўдыенцыі ...
Читать далее »Абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост
Не спыняцца рабіць дабро, заклікаў Святы Айцец у сваім пасланні на Вялікі пост, жадаючы, каб гэты час навяртання прынёс плады вечнага збаўлення. Дакумент быў абнародаваны 24 лютага 2022 года. “Вялікі пост – гэта спрыяльны час для асабістага і супольнага аднаўлення, што вядзе нас да Пасхі смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста”, — нагадаў Папа Францішак, заклікаючы вернікаў паразважаць над заклікам апостала ...
Читать далее »Кардынал Паралін: яшчэ магчыма ўратаваць свет ад жахаў вайны
24 лютага 2022 года кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, зрабіў заяву ватыканскім СМІ ў сувязі з нападам Расіі на Украіну. “Перад абліччам сённяшняга развіцця крызісу ва Украіне, яшчэ выразней і настойлівей гучаць словы, якія Святы Айцец Францішак прамовіў учора на заканчэнне агульнай аўдыенцыі. Папа казаў пра “вялікі боль”, “трывогу і заклапочанасць”. Ён таксама заклікаў усе ўцягнутыя бакі ...
Читать далее »Святы Айцец заклікаў прысвяціць Папяльцовую сераду інтэнцыі міру
Папа Францішак спаслаўся на драматычную сітуацыю ва Украіне і пагрозу міру ва ўсім свеце. Ён заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду, 2 сакавіка 2022 года, посту і малітве за мір. «Я адчуваю вялікі боль у сваім сэрцы з прычыны пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Нягледзячы на дыпламатычныя намаганні мінулых тыдняў, адкрываюцца ўсё больш і больш трывожныя сцэнарыі. Як і я, многія людзі ...
Читать далее »Святы Пасад абвясціў конкурс на лепшы лагатып Юбілею 2025 года
Папская рада па новай евангелізацыі абвясціла конкурс на лепшы лагатып Святога 2025 года. Ён распачынаецца 22 лютага і будзе працягвацца да 20 мая 2022 года. Афіцыйны лагатып павінен выражаць тоеснасць і асаблівую духоўную тэму Святога года, “утрымліваючы ў сябе тэалагічны сэнс, вакол якога развіваецца і адбываецца гэта гістарычная падзея”, — гаворыцца ў паведамленні ватыканскага ведамства. Зазначаецца таксама, што карысная інфармацыя ...
Читать далее »Папа: Езус прапануе нам новае бачанне слабасці, хваробы і смерці
Езус запрашае нас аднавіць наш спосаб бачыць людзей і рэчы, — звярнуў увагу Папа 19 лютага 2022 года падчас сустрэчы з прадстаўнікамі французскай асацыяцыі Voir Ensemble (Глядзець разам). Хрысціянская структура аб’ядноўвае шматлікіх сляпых і слабавідушчых, якія жадаюць жыць радасцю Евангелля ў братэрстве. Спасылаючыся на евангельскую гісторыю аб вылячэнні сляпога, Папа Францішак з жалем адзначыў, што сённяшні свет “прывык успрымаць толькі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!