Увечары 15 снежня 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася традыцыйная ўрачыстая цырымонія адкрыцця бэтлеемскіх ясляў і запальвання агеньчыкаў на галоўнай каляднай ёлцы. Яна сабрала шматлікіх вернікаў, пілігрымаў і турыстаў, а таксама дэлегацыі ахвярадаўцаў гэтых калядных сімвалаў. Удзельнікам цырымоніі былі ўрачыста прадстаўлены яслі, якія сёлета вырабілі ў дыяцэзіі Начэра-Інферыёрэ-Сарна. Сваімі архітэктурнымі элементамі і культурнымі матывамі яны нагадваюць поўдзень ...
Читать далее »Ватыкан
Фотафакт: чаму святы Мікалай прынёс Папу Льву XIV апельсін
Папская Швейцарская гвардыя апублікавала ў Фэйсбуку некалькі кранальных фотаздымкаў спецыяльнага госця: святы Мікалай наведаў Ватыкан і прынёс падарункі для Святога Айца і яго дзяржаўнага сакратара, кардынала П’етра Пароліна. Калі ўважліва прыгледзецца да фота, можна ўбачыць, што Папа Леў XIV атрымаў апельсін у панчоху. Хоць гэта ўжо не вельмі распаўсюджаная традыцыя — амерыканскія бабулі і дзядулі, якія памятаюць часы Вялікай дэпрэсіі, ...
Читать далее »Арцыбіскуп Фізікела: Юбілей стаў часам сведчання веры
Юбілей 2025 года набліжаецца да завяршэння. Яго першыя вынікі падвёў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі. Ён адзначыў каштоўнасць сведчання веры пілігрымаў і асаблівасць такой падзеі, як Юбілей двух Папаў. Папа Францішак невыпадкова даручыў арганізацыю Юбілею менавіта Дыкастэрыі па евангелізацыі, — заўважыў іерарх у інтэрв’ю Арацыа Коклітэ і Эўджэніа Бонанатэ з “Vatican News”. На яго думку, Святы год меў ...
Читать далее »Леў XIV: няхай музыка натхняе нашу чалавечнасць Божай любоўю
«Няхай з нагоды Божага Нараджэння музыка стане месцам для душы: прасторай, дзе сэрца набывае голас, набліжаючы нас да Бога і робячы нашу чалавечнасць усё больш натхнёнай Яго любоўю», — пажадаў Папа. 13 снежня 2025 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў ХХХІІІ «Каляднага канцэрта», які ўвечары пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI. Галоўны арганізатар дабрачыннага мерапрыемства – салезіянская місіянерская ініцыятыва “Missioni ...
Читать далее »У Ватыкане адкрылася выстава батлеек з усяго свету
Пад каланадай Берніні на Плошчы святога Пятра адкрылася міжнародная выстава “100 батлеек у Ватыкане”. У экспазіцыі прадстаўлены яслі, вырабленыя з шоўку, японскай паперы, шкла, смалы і іншых матэрыялаў. Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ўвечары 8 снежня 2025 года. Стужку разрэзаў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі і адказны за арганізацыю Юбілею. Выстава бэтлеемскіх ясляў праходзіць у Ватыкане ўжо ў восьмы ...
Читать далее »Паміж Мінскам і Рымам: абраз Беззаганнай з касцёла святога Віта
Старажытны касцёл святога Віта ў Рыме ўпрыгожвае абраз Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, створаны мастаком Францішкам Смуглевічам. Яго рэпрадукцыю можна ўбачыць і ў адным з мінскіх касцёлаў – і на тое ёсць свае прычыны. Францішак Смуглевіч напісаў абраз на замову Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Твор прызначаўся для касцёла святога Віта ў Рыме, які меўся стаць духоўным цэнтрам гэтай ...
Читать далее »Святы Пасад зацвердзіў афіцыйны тэкст малітвы СДМ-2027
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця зацвердзіла афіцыйную малітву Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць з 3 па 8 жніўня 2027 года ў Сеуле. Тэкст падрыхтаваў карэйскі арганізацыйны камітэт форума па ініцыятыве мясцовага епіскапату. Малітва натхнёная дэвізам Сусветных дзён моладзі 2027 года: “Будзьце адважнымі: Я перамог свет” (Ян 16,33). Яна заклікае моладзь давяраць Хрысту і жыць паводле Евангелля сярод выклікаў ...
Читать далее »Святы Айцец да ўлад Лівана: служыць агульнаму дабру
30 лістапада 2025 года Леў XIV распачаў сваё апостальскае падарожжа ў Ліван з сустрэчы з уладамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпусу, якое прайшло ў Прэзідэнцкім палацы ў Бейруце. У сваёй прамове Пантыфік падкрэсліў, што Ліван – гэта зямля, на якой “мір” не проста слова, а жаданне і пакліканне, дар і незавершаная праца. Ён нагадаў дэвіз свайго падарожжа – “Шчаслівыя ...
Читать далее »На Плошчы Святога Пятра ўсталявалі калядную ёлку
На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку. Яе прывезлі з Паўднёвага Ціроля як дар муніцыпалітэтаў Лагунда і Ульціма. Ватыкан пачынае жыць у рытме падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. 27 лістапада 2025 года на Плошчы Святога Пятра з’явіўся адзін з галоўных сімвалаў гэтага перыяду – велічная калядная ёлка. Сёлета зялёная прыгажуня прыбыла з альпійскай даліны Ульціма, што ў заходнім ...
Читать далее »Папа: падтрымайце малітвай маё падарожжа ў Турцыю і Ліван
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 лістапада 2025 года ў Ватыкане, Папа Леў XIV папрасіў вернікаў аб малітве за маючае адбыцца падарожжа ў Турцыю і Ліван, а таксама нагадаў пра набліжэнне Адвэнта. “Заўтра я адпраўлюся ў Турцыю, а потым у Ліван, каб здзейсніць візіт да дарагіх народаў гэтых краін, багатых гісторыяй і духоўнасцю. Гэта стане таксама нагодай, каб узгадаць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!