Не паддацца глупству, якое заключаецца ў няздольнасці слухаць Божае слова і вядзе да амаральнасці, заклікаў Папа Францішак 17 кастрычніка 2017 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Ён нагадаў, што Езус са смуткам плакаў, калі выбраны Богам народ аддаваў перавагу ілюзіям, ідалам ці ідэалогіям. У гаміліі Папа заўважыў, што ў літургічных урыўках, якія чыталіся падчас св. Імшы, двойчы ...
Читать далее »Ватыкан
У Ватыкане агучылі прысуд у крымінальным працэсе
Завяршыўся ватыканскі судовы працэс аб незаконным выкарыстанні фінансавых сродкаў Фонда “Bambino Gesu” на рэканструкцыю апартаментаў у адным з ватыканскіх палацаў. Галоўны абвінавачаны ў гэтай справе – былы старшыня Фонда, Джузэпэ Профіці, быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні паўнамоцтвамі і асуджаны на адзін год турэмнага зняволення ўмоўна, а скарбнік Фонда, Масіма Спіна – прызнаны невінаватым. На працягу аднаго года Джузэпэ Профіці будзе ...
Читать далее »Папа склікае Спецыяльную Асамблею Сінода Біскупаў
Францішак абвясціў аб скліканні Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай рэгіёну Пан-Амазонія. Аб гэтым ён заявіў 15 кастрычніка 2017 г. на заканчэнне кананізацыйнай св. Імшы ў Ватыкане. Форум пройдзе ў кастрычніку 2019 г. “Галоўная мэта гэтага склікання заключаецца ў вызначэнні новых шляхоў для евангелізацыі гэтай часткі Божага Народу, асабліва карэннага насельніцтва, часта забытага і пазбаўленага надзеі на спакойную будучыню, у тым ...
Читать далее »Ватыканскі банк падаў іск у суд Мальты
Некалькі дзён таму Інстытут рэлігійных спраў (IOR), больш вядомы пад назвай “Ватыканскі банк”, прад’явіў грамадзянскі іск у кампетэнтных судовых органах Мальты ў дачыненні да трэціх асоб, якія нясуць адказнасць за прычыненне значнага ўрону Інстытуту ў сувязі з пэўнымі інвестыцыйнымі здзелкамі, у якіх ён прымаў удзел. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Гэтая ініцыятыва пацвярджае дзейнасць Ватыканскана ...
Читать далее »Папа Францішак пра смяротнае пакаранне
Ахоўваць спадчыну веры і праўды, атрыманую ад Айцоў, і працягваць апостальскую дзейнасць з радасцю і міласэрнасцю, ідучы новымі шляхамі, заклікаў Папа Францішак 11 кастрычніка 2017 года падчас урачыстай сустрэчы, якая прайшла ў Ватыкане з нагоды 25-годдзея падпісання Янам Паўлам ІІ Апостальскай канстытуцыі “Fidei depositum”, якая суправаджала выпуск Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Звяртаючыся да сабраных на мерапрыемстве кардыналаў, біскупаў, дыпламатаў, тэолагаў, экспертаў ...
Читать далее »Папа ў сацсетках: 40 млн у “Twitter” і 5 млн у “Instagram”
Дзевяцімоўны акаўнт Пантыфіка ў сацыяльнай сетцы “Twitter” набраў больш за 40 мільёнаў падпісчыкаў. Вынік быў дасягнуты за некалькі тыдняў да пятай гадавіны паўстання @Pontifex па ініцыятыве Бэнэдыкта XVI. Яна будзе адзначацца 12 снежня. Кожны дзень, праз свае кароткія пасланні, Францішак набліжаецца да людзей у сацыяльных медыя, прапануючы духоўныя думкі, спасылаючыся на прыклад святых, нагадваючы пра падзеі, якія маюць вялікае значэнне ...
Читать далее »Святы Айцец правядзе прамы эфір з касманаўтамі
У бліжэйшыя дні Святы Айцец наведае штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) і правядзе сеанс сувязі з экіпажам Міжнароднай касмічнай станцыі. Пра гэта паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Візіт у штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі запланаваны праз тыдзень, 16 кастрычніка ў 9.00 і звязаны са святкаваннем Сусветнага дня харчавання. Францішак ужо наведваў рымскую сядзібу ААН 20 лістапада 2014 ...
Читать далее »Папа Францішак: Бог – міласэрны Рамеснік святарскай падрыхтоўкі
Справа падрыхтоўкі кандыдатаў да святарства – вызначальная для місіі Каталіцкага Касцёла, бо ад яе залежыць абнаўленне веры і будучыня пакліканняў, сказаў Папа Францішак удзельнікам Міжнароднага кангрэса біскупаў і фарматараў духоўных семінарый, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 7 кастрычніка 2017 года, у заключны дзень працы форума. Святы Айцец заклікаў даручыць справу падрыхтоўкі святароў Богу, адкінуўшы самаўпэўненасць. Ён выкарыстаў вобраз ганчара, ...
Читать далее »Пантыфік наведае амерыканскія вайсковыя могілкі
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала аб пастырскай дзейнасці Святога Айца ў кастрычніку і лістападзе 2017 г. У сераду, 11 кастрычніка вечарам Францішак сустрэнецца з удзельнікамі форуму, арганізаванага Папскай радай па новай евангелізацыі, а на наступны дзень, 12 кастрычніка раніцай ён наведае Папскі усходні інстытут і ўзначаліць літургію ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, якая знаходзіцца побач з навучальнай установай. 2 лістапада, ва Успамін ...
Читать далее »Святы Айцец: сорам за грэх – гэта ласка
Ласка сораму расчыняе дзверы для атрымання прабачэння Бога, падкрэсліў Францішак 6 кастрычніка 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі ён спаслаўся на словы прарока Баруха з першага літургічнага чытання (Бар 1, 15-22), які кажа аб непаслухмянасці Божаму закону, гэта значыць аб граху, і ў той жа час, указвае “сапраўдны шлях” для таго, каб атрамаць прабачэнне. Да граху схільныя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!