Ватыкан

Папа Францішак падзяліўся сваім бачаннем місіі Апостальскага нунцыя

13 чэрвеняСвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Апостальскіх нунцыяў, якія працуюць у розных краінах свету. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. У тэксце прамовы, якая была ўручана дыпламатычным прадстаўнікам, Папа нагадаў, што нунцый павінен быць “чалавекам Божым”, які не падманвае бліжняга, не распаўсюджвае плётак, “захоўвае вочы і вушы чыстымі ад бруду свету”. “Ён не дазваляе падмануць сябе мірскімі каштоўнасцямі, ...

Читать далее »

Святы Пасад абнародаваў дакумент на тэму гендара

Дакумент на тэму гендарнага пытання ў сферы адукацыі абнародавала Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі. Плён амаль двухгадовай працы прадставіў яе прэфект, кардынал Джузэпэ Версальдзі. Дакумент, які атрымаў назву: “Стварыў мужчыну і жанчыну: Шляхам дыялогу адносна гендарнага пытання ў адукацыі”, заахвочвае да дыялогу па пытанні гендара і, усведамляючы “высокую рызыку непаразуменняў і ідэалагічных канфліктаў у гэтай сферы”, прапануе ў якасці найбольш дарэчных метадаў ...

Читать далее »

Святы Айцец абнародаваў пасланне на Сусветны дзень місій

Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні на 93-ці Сусветны дзень місій, які Касцёл адзначыць 20 кастрычніка. Дакумент пад назвай “Ахрышчаныя і пасланыя: Хрыстовы Касцёл на місіі ў свеце”, быў апублікаваны 9 чэрвеня 2019 года. Пасланне пачынаецца са згадкі пра абвешчаны ў Касцёле Надзвычайны місійны месяц, які пройдзе ...

Читать далее »

Папа: душпастырства пакліканняў – не пошук новых членаў клуба

Каб дапамагчы моладзі распазнаць пакліканне, патрэбныя “цярплівасць і ўменне слухаць”, жаданне “стамляцца” і ўсведамленне, што сёння патрэбна “камунікацыя”, а не проста “кантакты”, лічыць Папа Францішак. 6 чэрвеня 2019 года Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з удзельнікамі форума адказных за душпастырства пакліканняў, арганізаванага Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Ён уручыў сваім гасцям тэкст загадзя падрыхтаванай прамовы, пасля чаго падзяліўся сваімі спантаннымі ...

Читать далее »

Hebdomada Papae: у ватыканскім эфіры загучалі навіны і на латыні

Ватыканскае радыё прапануе сваім слухачам штотыднёвую пяціхвілінную інфармацыйную праграму на лацінскай мове. Першы выпуск выйшаў  ў эфір сёння, 8 чэрвеня. Дайджэст “Hebdomada Papae, notitiae vaticanae latine redditae” (Тыдзень Папы: ватыканскія навіны на лацінскай мове) будзе выходзіць у эфір на хвалях Radio Vaticana Italia. Інфармацыйны блок будзе гучаць па суботах у 12.32 і паўтарацца па нядзелях у 17.30. Ён будзе даступны ...

Читать далее »

Чаму Папа Рымскі змяніў тэкст малітвы “Ойча наш”?

Гаворка ідзе пра адзін спрэчны радок: “…і не ўводзь нас у спакусу”. Свецкая сусветная прэса 6 чэрвеня паведаміла пра тое, што Папа Рымскі Францішак дазволіў змяніць англамоўны тэкст галоўнай хрысціянскай малітвы “Ойча наш”. Насамрэч гаворка ідзе пра новую рэдакцыю Імшала (богаслужбовай кнігі) на італьянскай мове, якую зацвердзіў Пантыфік, і ў якой ёсць змены некаторых малітваў. Нагадаем, раней французскі епіскапат зацвердзіў ...

Читать далее »

90 гадоў таму Ватыкан стаў суверэннай дзяржавай

90 гадоў таму ўвайшлі ў сілу Латэранскія пагадненні – сістэма дамоваў паміж Італіяй і Святым Пасадам, якая прывяла да ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан. Менавіта 7 чэрвеня 1929 года адбылася ўрачыстая цырымонія абмену ратыфікацыйнымі граматамі, якія далі моц пагадненням, падпісаным 11 лютага 1929 года ў рымскім Латэранскім палацы кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Гаспары і Прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні. На наступны дзень, 8 чэрвеня, ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі

Папа прыме ў Ватыкане Прэзідэнта Расіі. Гэта будзе не першая сустрэча Францішка з Уладзімірам Пуціным. Факт аўдыенцыі пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. “Магу пацвердзіць, што Святы Айцец прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Яна пройдзе 4 ліпеня гэтага года”, – сказаў Алесандра Джызоці, адказваючы на пытанне журналістаў. Пуцін сустракаўся з Францішкам у Ватыкане ў чэрвені ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае далучыцца да акцыі «Хвіліна для міру»

Папа Францішак запрасіў вернікаў і ўсіх людзей добрай волі далучыцца да ініцыятывы «Хвіліна для міру». Ён зрабіў гэта 5 чэрвеня 2019 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “У наступную суботу, 8 чэрвеня, будзе адзначацца пятая гадавіна сустрэчы Прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны са мной і Патрыярхам Барталамеем, якая прайшла тут, у Ватыкане. У 13.00 мы запрошаны прысвяціць «хвіліну для міру» – ...

Читать далее »

Беларуска сустрэлася з Папам Францішкам і падарыла яму незвычайны сувенір

“Калі Папа падышоў да нас, я сказала яму па-італьянску: “Беларусь любіць Папу”! Каталіцкая верніца з Гродна Алена Пацько нядаўна пабывала ў Ватыкане, дзе патрапіла на аўдыенцыю да Папы Рымскага. Беларуска выйшла замуж у Італіі і даведалася пра магчымасць для маладых атрымаць дабраславенне ад Папы Францішка. Спецыяльныя аўдыенцыі для маладых сужэнцаў праходзяць у Ватыкане па серадах, іх графік ёсць на сайце ...

Читать далее »