Трэба шукаць свабоды сэрца, якая мае карані ва ўбогасці, — падкрэсліў Пантыфік, спасылаючыся на словы Езуса: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае” (Мц 5,3). 5 лютага 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі, Францішак працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных евангельскім благаслаўленням, якія прагучалі падчас Нагорнага казання Хрыста. На пачатку ён заклікаў паразважаць над тым, што разумеецца пад словам “убогія”? “Калі б ...
Читать далее »Ватыкан
Пантыфік анансаваў Юбілейны Год у Касцёле
Праз пяць гадоў Каталіцкі Касцёл будзе перажываць Святы Юбілейны Год. Пра гэта паведаміў Францішак 4 лютага 2020 г. у пасланні, прысвечаным 150-годдзю перанясення сталіцы Італіі ў Рым. “Рым можа і павінен абнавіць сябе ў падвойным сэнсе: застаючыся адкрытым для свету і інклюзіўным для ўсіх. Гэта стымулююць таксама Юбілеі, і 2025 г. ужо не далёкі”, — напісаў Пантыфік. За апошнія 150 ...
Читать далее »Каталіцка-праваслаўная змешаная камісія: дыскусія аб сакрамантах
Удзельнікі 17-га пасяджэння Міжнароднай змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі абмеркавалі асноўныя элементы тэалогіі сакрамантаў. Акрамя католікаў, у працы гэтага аб’яднання ўдзельнічалі прадстаўнікі сірыйскай, армянскай – абодвух каталікасатаў: эчміадзінскага і кілікійскага, – копцкай і эфіопскай Цэркваў. Гэта так званыя Старажытныя Цэрквы Усходу, якія таксама называюць нехалкідонскімі і дахалкідонскімі, таму што яны не прынялі вучэнне ...
Читать далее »Папа Францішак: медыцынская сфера патрабуе блізкасці і чалавечнасці
1 лютага 2020 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў сеткі медыцынскіх устаноў “Gruppo Villa Maria” – адной з самых буйных у Італіі. Кампанія адзначае сёлета сваё 40-годдзе. Святы Айцец заўважыў, што “тэхналагічная эвалюцыя” і змены грамадскага, эканамічнага і палітычнага характару адбіліся на дзейнасці шпіталяў і медыцынскіх структур. Узнікла патрэба ў “новай культуры”, асабліва ў тэхнічнай і маральнай падрыхтоўцы медыцынскіх ...
Читать далее »Папа Францішак: восем благаслаўленняў – надзейны шлях да шчасця
Евангельскія благаслаўленні будуць тэмай новага катэхетычнага цыкла Папы Францішка. Пантыфік заўважыў, што менавіта з іх Езус распачаў сваё знакамітае Нагорнае казанне. “Цяжка застацца абыякавым да гэтых слоў, таму слушным з’яўляецца жаданне зразумець іх і прыняць яшчэ паўней. Яны ўтрымліваюць у сабе “пашпарт” хрысціяніна, бо акрэсліваюць аблічча самога Езуса, Яго лад жыцця”, — сказаў Святы Айцец 29 студзеня 2020 г., падчас ...
Читать далее »Католікі і пратэстанты: супольны ўспамін экскамунікі Лютэра
Сусветная Лютэранская Федэрацыя і Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству дамовіліся аб правядзенні сумеснага мерапрыемства ў 500-годдзе экскамунікі Лютэра, якая мела месца ў 1521 г. Як паведамляецца на сайце дыкастэрыі, сумесная ініцыятыва падкрэслівае важныя экуменічныя вынікі, дасягнутыя ў апошні час на шляху ад канфлікту да камуніі паміж католікамі і лютэранамі. Яна мае на мэце прадэманстраваць, як экуменічнае падарожжа апошніх дзесяцігоддзяў дазволіла ...
Читать далее »У Святога Айца новы асабісты сакратар
Уругвайскі святар стане асабістым сакратаром Францішка. Ён заменіць 55-гадовага аргентынца, мансеньёра Фабіяна Пэдак’ё Леаніза, які ў лістападзе сышоў у адстаўку з гэтай пасады. Доктар тэалогіі, кс. Гансала Аэміліюс і цяперашні Пантыфік добра знаёмыя з 2006 г., калі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа, арцыбіскуп Буэнас-Айрэса патэлефанаваў яму, бо чуў пра яго працу з дзецьмі вуліцы. Паходзіць з заможнай сям’і з Монтэвідэа. Яго ...
Читать далее »Папа Францішак: Бог збаўляе не моцай свету, але слабасцю крыжа
Калі мы здолеем адкрыцца на ўсеагульнае дабро, на ўсёабдымны позірк Бога, то, дзякуючы Яго ласцы, зможам пераадолець падзелы, якія перажывае хрысціянства, перакананы Святы Айцец. 25 студзеня 2020 г., у свята Навяртання св. Паўла, у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі Пантыфік узначаліў урачыстыя Нешпары з нагоды заканчэння Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. Па традыцыі, у гэтым набажэнстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ...
Читать далее »Віцэ-прэзідэнт ЗША на аўдыенцыі ў Святога Айца
Папа Францішак 24 студзеня прыняў Віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пэнса. Сустрэча доўжылася каля гадзіны. Пра змест размовы Зала Друку Святога Пасаду не паведаміла. Пэнса суправаджалі жонка Карэн і нявестка Сара, пасол ЗША пры Святым Пасадзе Каліста Гінгрыч і яе муж, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Ньют Гінгрыч. Па словах журналістаў, прысутных у Апостальскім палацы, Віцэ-прэзідэнт ЗША перадаў Пантыфіку прывітанне ад Дональда Трампа ...
Читать далее »Папа Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі
“Каб не заблукаць, нам трэба дыхаць праўдай добрых гісторый”: Святы Пасад абнародаваў Пасланне Папы Францішка на 54-ы Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі. Свята адзначаецца ў Касцёле ў нядзелю пасля ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана і сёлета прыпадае на 24 мая, а папскі зварот з гэтай нагоды традыцыйна распаўсюджваецца 24 студзеня – ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Загалоўкам для сёлетняга тэксту паслужылі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!