Касцёл пакліканы абвяшчаць Хрыста без самавыстаўлення і замыкання на ўласных інтарэсах – у ім кожны з’яўляецца і павінен успрымаць сябе заўсёды і выключна “простым і пакорным работнікам вінаградніка Пана”, — адзначыў Папа. 29 студзеня 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай сесіі Дыкастэрыі веравучэння. Ён падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам гэтага ватыканскага ведамства за служэнне, якое яны здзяйсняюць, ...
Читать далее »Ватыкан
Папа Леў XIV: Святое Пісанне і Традыцыя – непадзельны дэпазіт веры
Святое Пісанне і Традыцыя “настолькі звязаны і злучаны паміж сабой, што без аднаго няма і другога, а ўсе разам – кожнае па-свойму пад натхненнем Духа Святога – дзейсна спрыяюць збаўленню душ”, — нагадаў Папа. Сувязі паміж Святым Пісаннем і Традыцыяй у святле дагматычнай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора пра Божае Аб’яўленне “Dei Verbum” прысвяціў Пантыфік сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі, якая ...
Читать далее »Новыя благаслаўлёныя: уршулянка з Італіі і францішканін з Гватэмалы
Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцтва і гераічнасці цнот. Новымі благаслаўлёнымі Касцёла стануць уршулянка з Італіі і францішканін з Гватэмалы. 22 студзеня 2026 года Леў XIV прыняў кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі. Падчас аўдыенцыі ён ухваліў шэсць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтым ватыканскім ведамствам. Будучыя благаслаўлёныя Першы датычыць прызнання цуду, які адбыўся дзякуючы малітве праз заступніцтва італьянскай ...
Читать далее »Папа на Сусветны дзень хворага: любіць, несучы боль іншага
“Я горача жадаю, каб у нашым стылі хрысціянскага жыцця не было нястачы ў братэрскім вымярэнні, “самаранскім”, інклюзіўным, адважным, адказным і салідарным, якое мае свае глыбокія карані ў нашым адзінстве з Богам, у веры ў Езуса Хрыста”, — адзначыў Папа. 20 студзеня 2026 года ў Ватыкане было апублікавана пасланне Папы Льва XIV на 34-ы Сусветны дзень хворага. Ён пройдзе ў Касцёле ...
Читать далее »Апошні акт Юбілею: у Ватыкане замуравалі Святую Браму
У Базіліцы Святога Пятра прайшоў абрад закрыцця Святой Брамы, які стаў сімвалічным завяршэннем Юбілейнага 2025 года і захаваў памяць пра паломніцтва мільёнаў вернікаў. Вечарам 16 студзеня 2026 года ў Базіліцы Святога Пятра адбылася непублічная цырымонія муравання Святой Брамы, якую ўзначаліў кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэсбітэр святыні. У пачатку сустрэчы іерарх узнёс словы ўдзячнасці за шматлікіх пілігрымаў, якія прайшлі праз Браму падчас ...
Читать далее »Рэгент Апостальскай пэнітэнцыярыі: адпуст – не фармальнасць
Апостальская пэнітэнцыярыя выдала дэкрэт, які дае вернікам поўны адпуст на працягу Года святога Францішка, што адзначаецца з нагоды 800-годдзя смерці святога з Асізі. Пра галоўныя пункты дакумента распавёў рэгент Апостальскай пэнітэнцыярыі біскуп Кшыштаф Нікель. Што такое поўны адпуст і для каго ён прызначаны? У размове з ватыканскімі СМІ іерарх нагадаў, што “адпуст – гэта канкрэтнае праяўленне Божай міласэрнасці, якое пераўзыходзіць ...
Читать далее »Заканчэнне Юбілею: у рымскіх базіліках муруюць Святыя Брамы
У рымскіх папскіх базіліках пачаліся абрады муравання Святых Брам, што азначае сімвалічнае заканчэнне часу асаблівых ласкаў і падвядзенне вынікаў Юбілейнага года. Увечары 14 студзеня 2026 года ў Базіліцы Святога Яна на Латэране прайшоў урачысты, але закрыты для шырокай публікі абрад муравання Святой Брамы. Набажэнства ўзначаліў кардынал Бальдасэрэ Рэйна, генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі і архіпрэсбітэр гэтай святыні. Цырымоніяй кіраваў папскі цырымоніймайстар ...
Читать далее »Туринская плащаница выходит в цифровое пространство
9 января в Апостольском дворце Ватикана Папе Льву XIV был представлен онлайн-формат международного цифрового проекта «Окутанные», название которого отражает символическое объятие Плащаницы и Божье принятие каждого человека. Проект открывает доступ к Туринской плащанице людям по всему миру. Первым пользователем платформы стал Святейший Отец. Проект представил кардинал Роберто Реполе, архиепископ Турина и хранитель реликвии. Пользователи могут буквально «передвигаться» по Туринской плащанице ...
Читать далее »Леў XIV – моладзі: жывіце як людзі, якія маюць Хрыста ў сэрцы
Жывіце як людзі, якія маюць Хрыста ў сэрцы, — заклікаў Папа моладзь Рымскай дыяцэзіі, з якой сустрэўся ўвечары 10 студзеня 2026 года ў Ватыкане. Ён нагадаў юнакам і дзяўчатам, што малітва разрывае ланцугі суму, пыхі і абыякавасці. “Давайце імкнуцца жыць па-сапраўднаму гэтым духам сяброўства, братэрства, быць разам, бо мы ведаем, што калі мы адзіныя, няма такой цяжкасці, якую б мы ...
Читать далее »Пантыфік на заканчэнне кансісторыя: дыялог працягнецца
У Ватыкане быў апублікаваны тэкст звароту Папы Льва XIV да кардыналаў, прамоўленага на заканчэнне надзвычайнага кансісторыя, які прайшоў з 7 па 8 студзеня. Папа заахвоціў іерархаў працягваць крочыць шляхам узаемнага знаёмства, супрацоўніцтва і дыялогу. Ён паведаміў, што наступны двухдзённы кансісторый пройдзе ў чэрвені, напярэдадні ўрачыстасці святых Пятра і Паўла. Наступныя сустрэчы Пантыфік расказаў, што прыняў прапанову кардыналаў праводзіць такія сустрэчы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!