У свеце

Террорист, который стрелял в Иоанна Павла II, хочет быть священником

В интервью итальянскому «Канал 5» Мехмет Али Агджа, который в 1981 году стрелял в Папу Римского Иоанна Павла II, признанного святым, признался, что хочет стать католическим священником. Мысль о том, чтобы принять сан, у него возникла еще после того, как Понтифик навестил его в тюрьме в 1983 году. Бывший активист подпольной турецкой ультраправой группировки «Серые волки» также заявил, что «просит ...

Читать далее »

Канадскі біскуп на 36 гадзін стаў бяздомным жабраком

Арцыбіскуп Дональд Болен прыняў удзел у акцыі па зборы сродкаў на госпіс для дапамогі бяздомным і хворым на СНІД. Ён, як адзін з 10 удзельнікаў акцыі, правёў 36 гадзін на вуліцах канадскага гораду Саскатун паміж бяздомнымі і прасіў грошы. Акрамя задання сабраць грошы, удзельнікі атрымалі спіс задач — праблем, з якімі штодня сутыкаюцца бяздомныя — пошук ежы, прытулку, начлегу, месца ...

Читать далее »

Для Пантыфіка пашылі адмысловы арнат на св. Імшу ў Чэнстахове

Папа Францішак узначаліць 28 ліпеня на Яснай Гары ў Чэнстахове св. Імшу ў спецыяльна падрыхтаваным арнаце. Літургічная вопратка будзе ўпрыгожана евангельскай сцэнай Хросту Пана, што стане спасылкай на юбілей 1050-годдзя Хросту Польшчы. “Гэты матэрыял вельмі лёгкі, пяшчотны, пераплецены залатой ніткай. Вышыўка зроблена шоўкам. Пан Езус стаіць у вадзе, а св. Ян хрысціць Яго”, — патлумачыла с. Барбара Сувальска, з Кангрэгацыі ...

Читать далее »

Зварот да ўдзельнікаў СДМ у Кракаве: узгадайце дату свайго хросту

Арганізатары Сусветных дзён моладзі звяраюцца да ўдзельнікаў, каб узгадалі дату свайго хросту, паведамляе pope2016.com. Падчас св. Імшы на заканчэнне СДМ моладзь апранецца ў белае адзенне, на якім загадзя напіша дату свайго хросту, і з запаленай свечкай у руцэ ўсе разам прачытаюць Credo («Веру ў Адзінага Бога») на лацінскай мове. «Заклікаем маладых людзей, якія збіраюцца на Дні моладзі, каб выканалі хатняе заданне: ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч даслаў спачуванні з нагоды смерці арцыбіскупа Зімоўскага

Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі ўзначальваў Папскую Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Ён вельмі актыўна садзейнічаў у Віцебскай дыяцэзіі правядзенню міжнародных канферэнцый “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Тэкст спачування на англійскай мове быў дасланы ў Папскую Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. “Ад імя Віцебскай дыяцэзіі я выказваю шчырыя спачуванні ўсім тым, каго закранула смерць арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага, Старшыні Папскай ...

Читать далее »

Найстарэйшы святар у свеце адзначыў 107 гадавіну нараджэння

Кс. Жак Клемэнс нарадзіўся 11 ліпеня 1909 годза ў г. Гаага (Нідэрланды). Святар мае галандскае грамадзянства, але святарскае служэнне здзяйсняе ў Бельгіі. Святую Імшу найстарэйшы святар адправіў больш за 29 тысяч разоў, паведамляе ekai.pl. Святарскае пасвячэнне прыняў 80 гадоў таму. З 1958 года з’яўляецца пробашчам парафіі Nalinnes-Bultia у дыяцэзіі Турнэ, недалёка ад Шарлеруа. Па словах імянінніка, сакрэт яго даўгалецця з’яўляецца ...

Читать далее »

У Касцёле не плануецца ўвядзенне новых літургічных нормаў

«Прапанова, якую агучыў кардынал Рабер Сара, адносна неабходнасці вяртання да цэлебрацыі св. Імшы “ad orientem”, калі святар звернуты тварам на ўсход, агучаная пурпуратам 5 ліпеня на канферэнцыі “Sacra Liturgia” у Лондане, многімі была вытлумачана няправільна», — заўважыў выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі палічыў неабходным пракаментаваць пазіцыю прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў. Афіцыйны прадстаўнік ...

Читать далее »

У Польшчы ад удару маланкі загінуў малады дамініканін

«Брат Антоній Марчэўскі ОР не жыве. Загінуў учора ад удару маланкі. Прашу аб малітве за яго і яго родных», — напісаў у Твітэры правінцыял дамініканаў у Польшчы а. Павел Казацкі ОР. «Гэта здарылася, калі бр. Антоні вяртаўся з касцёла, будучы на адпачынку», — паведаміў а. Павел Казацкі парталу gosc.pl. Брату Антонію было 30 гадоў. У Твітэры прадстаўляўся, як брат-студэнт, біёлаг ...

Читать далее »

Стань часткай абраза Езуса Міласэрнага!

У Польшчы з вялікай колькасці фотаздымкаў складуць абраз Езуса Міласэрнага. Мазаіка будзе раздрукаваная на палатне ў некалькі дзясяткаў метраў і размешчана на тэрыторыі санктурыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках. «Мы ствараем гэтую мазаіку для таго, каб аб’яднаць людзей з усяго свету. Шмат хто хацеў прыехаць у Кракаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, але не маюць магчымасці. Але дасылаючы свае фатаграфіі яны ...

Читать далее »

Відэа, як манахіні танчаць на пляжы, стала хітом у Facebook

Відэа з танцамі на пляжы сясцёр фаўстынак з Мыслібожа (Польшча) б’е рэкорды папулярнасці на Facebook. Сёстры запісалі відэа, як разам з дзецьмі танчаць каля абраза Езуса Міласэрнага. Яны такім чынам «ловяць вецер у ветразі» перад Сусветнымі днямі моладзі, якія пройдуць у Кракаве. Спачатку адна з сясцёр ставіць ля возера абраз Езуса, затым прыбягаюць другія законніцы. Некалькі фаўстынак пачынаюць танец, праз ...

Читать далее »