Адносіны з Бэнэдыктам XVI, значэнні традыцыі і будучыня Еўропы, былі галоўнымі тэмамі размовы Папы з журналістамі, якая адбылася 2 чэрвеня падчас пералёту з Бухарэста ў Рым. Святы Айцец заўважыў, што рэгулярна сустракаецца з Папам на пенсіі, якога лічыць дзядулям, што пастаянна яго падтрымлівае і дае сілы. “Я бяру яго за руку і дазваляю прамаўляць. Ён кажа няшмат, павольна, але з ...
Читать далее »У свеце
Па чарзе. Як праваслаўныя і католікі моляцца ў адной памежнай капліцы
У вёсцы Ракі́ на беларуска-літоўскай мяжы праваслаўныя і католікі ад 1995 году моляцца ў адной капліцы. Кожныя займаюць сваю частку будынка, паведамляе Радыё Свабода. Тут два крыжы, два алтары, дзве спавядальні. У ксяндза і бацюшкі асобныя шафы са строямі. І моляцца тут па чарзе. Мы наведалі капліцу, калі тут праходзілі дзве службы запар. Сёння вёска Ракі ўваходзіць у Варэнскі раён ...
Читать далее »Новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі
1 чэрвеня Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе сядзіба будзе знаходзіцца ў Карагандзе. Апостальскім адміністратарам новастворанай касцёльнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васыля Харэву, дагэтуль Дэлегата Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для ўзгаданых вернікаў. Айцец Васыль Харэва нарадзіўся ў 1971 годзе ў Івана-Франкоўску ва Украіне. Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай ...
Читать далее »Біскуп Казімір Велікаселец адзначыў 35-годдзе святарства ў Чэнстахове
Ён распавёў, як у савецкія гады цудам перавёз з-за мяжы абраз Панны Марыі. 35-ю гадавіну святарскага пасвячэння адзначыў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. З гэтай нагоды ён адслужыў святую Імшу ля іконы Божай Маці Чанстахоўскай у Яснай Гуры — каталіцкім кляштары ў Польшчы. – Калі я быў маладым святаром, атрымаў ад братоў паўлінаў маленькую ікону Божай Маці і цудоўным ...
Читать далее »Папа да Праваслаўнай Царквы Румыніі: ісці і маліцца разам
Многія хрысціяне Румыніі “зведалі пятніцу пераследу, прайшлі праз суботу цішыні, пражылі нядзелю адраджэння”: гэта супольная спадчына заклікае нас не аддаляцца адно ад аднаго, перакананы Папа. 31 мая ў другой палове дня ў Палацы Праваслаўнага Патрыярхату Румыніі ў Бухарэсце Папа Францішак правёў сустрэчу з Патрыярхам Румынскім Даніілам і членамі Пастаяннага Сінода Румынскай Праваслаўнай Царквы. Францішак узгадаў гістарычную сустрэчу папярэднікаў – святога ...
Читать далее »В Уфе построят католическую церковь
Администрация Уфы выделила участок для строительства будущего римско-католического храма. Площадь отданного в безвозмездное пользование участка составляет примерно 3,35 тысяч квадратных метров. Объект будет построен в Кировском районе на территории Сергиевского кладбища. Как сообщает Управление земельных и имущественных отношений, тем, чьи интересы могут быть затронуты из-за передачи данного земельного участка, следует обратиться по адресу: проспект Октября, 56/3. В Уфе католическую общину ...
Читать далее »Экуменічная дамова аб рэстаўрацыі базылікі Святога Гробу
Каталіцкі Касцёл, Іерусалімская Праваслаўная Царква і Армянская Апостальская Царква дамовіліся аб правядзенні новай фазы рэстаўрацыі базылікі Святога Гробу Пана ў Іерусаліме. 27 мая 2019 года адмысловую сумесную заяву зрабілі кусташ Святой Зямлі а. Франчэска Патон, Патрыярх Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы Тэафіл ІІІ і Іерусалімскі Патрыярх Армянскай Апостальскай Царквы Нурхан Манукян. Рэстаўрацыя будзе накіравана на ліквідацыю вільготнасці ў фундаменце і абнаўленне падлогавага ...
Читать далее »Flying Fathers. Як канадскія святары стварылі хакейную каманду
Яе дывіз – “Playing and praying” (Гуляем і молімся). The Flying Fathers (Лятаючыя айцы) – група канадскіх каталіцкіх святароў, якія як хакейная каманда рэгулярна ездзілі па Паўночнай Амерыцы з паказальнымі матчамі ў мэтах дабрачыннасці. Арганізацыя была заснавана ў 1963 г. двума святарамі Браянам МакКі (Brian McKee) і Лэсам Кастэла (Les Costello). Кастэла быў прафесійным хакеістам, гуляў у камандзе Toronto Maple ...
Читать далее »Міжпарафіяльнае свята “Дзень Сям’і” прайшло ў Маскве (фота)
У нядзелю, 26 мая, ужо ў 8-ы раз на тэрыторыі Катэдральнага сабора Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло міжпарафіяльнае свята сем’яў. Яно пачалося святой Імшой, якую адслужыў а. Аўгустын Дзендзель SDB, які на гэтым тыдні адзначыў 60-годдзе святарства. Пасля Імшы ў курыі адбылася сустрэча з юбілярам, на якой а. Аўгусцін распавёў пра сваё жыццё і служэнні. А на Імшы ў ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэнецца з лідэрам індзейцаў Бразіліі
Святы Айцец Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Раані Мэтукірэ – племяннога лідэра народнасці Каяпа, якая пражывае на тэрыторыі ўсходняй Бразіліі. Сустрэча адбудзецца сёння, 27 мая, у Ватыкане. З яе дапамогай Пантыфік жадае “пацвердзіць сваю ўвагу да насельніцтва і навакольнага асяроддзя амазонскага рэгіёну, а таксама свае намаганні на карысць захавання супольнага дому”, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!