11 мая ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый для ксяндзоў і манахінь. Доктар маральнай тэалогіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч падзяліўся духоўным і містычным вопытам прыватным аб’яўленняў у служэнні экзарцыста і сведчаннем свайго сыноўства з Маці Марыяй. Святар распавёў, што ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Адпустовая ўрачыстасць у Дзеркаўшчыне
9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне традыцыйна адбыўся парафіяльны фэст. Перад святой Імшой трывала адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Вернікі памаліліся Ружанец і Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Многія скарысталіся магчымасцю прыступіць да споведзі. На ўрачыстасць прыбылі кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі, кс. Ян Пугачоў, кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Алег Зямчонак, ...
Читать далее »Перэгрынацыя цудоўнага медаліка ў парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску
7 мая ў рамках падрыхтоўкі да юбілею аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ, у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску адбылася перэгрынацыя цудоўнага медаліка. Падчас сустрэчы сястра Ірына Грыгаровіч Fdlc з Шуміліна распавяла прысутным гісторыю аб’яўленняў Маці Божай св. Кацярыне Лябурэ і асноўны сэнс прыняцця медаліка. Асаблівую увагу сястра Ірына звярнула на блізкасць Маці Божай да кожнага верніка і заклікала ...
Читать далее »Гісторыя і жыццё сясцёр эўхарыстак. Прэзентацыя
29 красавіка 2023 года падчас урачыстага святкавання 100-гадовага юбілею заснавання манаскай кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, с. Наталля Арлянковіч SJE прадставіла прысутным да прагляду прэзентацыю пра гісторыю і дзейнасць сясцёр эўхарыстак ва ўсім свеце. Запрашаем да прагляду!
Читать далее »Святая Імша падзякі за 11 год школьнага жыцця прайшла ў Глыбокім
У апошнія дні навучання ў школе і перад выпускнымі экзаменамі, якія ў гэтым годзе распачнуцца праз тыдзень, 6 мая выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, бабулямі і дзядулямі наведалі парафіяльную святыню Святой Тройцы ў Глыбокім, каб разам дзякаваць Богу за час навучання, за ўсіх, хто на працягу адзінаццаці гадоў дапамагаў узрастаць духоўна і інтэлектуальна, а таксама прасіць Святога Духа аб ...
Читать далее »Аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі
Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску паведамляе, што з мая 2023 года аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Святая Імша будзе цэлебравацца кожную трэцюю сераду месяца ў 16.00 (г. зн. 17 мая, 21 чэрвеня, 19 ліпеня і г.д.) Па просьбе пацыентаў і індывідуальнай дамоўленасці са святаром, святая Імша можа быць адпраўлена ў іншы дзень і час. Капліца знаходзіцца ...
Читать далее »У Браславе разам з Апостальскім нунцыем адзначылі 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі
Крыху гісторыі 100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэб дыяцэзіі, з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. ...
Читать далее »Фэст святога Юрыя ў капліцы ў Барсуках
23 красавіка Касцёл адзначае ўспамін святога Юрыя, аднаго з найбольш легендарных святых. Святы Юрый – хрысціянскі мучанік, воін Хрыста, якога ўшаноўваюць ва ўсім свеце. Святы Юрый – нябесны заступнік Пінскай дыяцэзіі, а таксама Літвы, Швецыі, Англіі, Галандыі, Германіі. Святы Юрый лічыцца апекуном вайскоўцаў, сялян і скаўтаў. Касцёлы ў гонар гэтага святога ёсць ва ўсіх беларускіх дыяцэзіях. Парафія Святой Сям“і і ...
Читать далее »У Глыбокім легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Марыі
22 красавіка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну. На сустрэчу прыехалі легіянеры з Дзеркаўшчыны, Дунілавіч і Верхнядзвінска разам з кс. Аляксандрам Грыцкевічам. Святую Імшу цэлебраваў кс. канонік Валерый Орсік, пробашч Дзеркаўшчынскай парафіі, які з’яўляецца духоўным кіраўніком “воінаў Марыі” Глыбоцкай курыі. ...
Читать далее »Завяршыўся V Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання 2023
Сёлета праект Дабрачыннага Каталіцкага Таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі — Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання — адзначыў свой маленькі пяцігадовы юбілей. Фінал конкурсу адбыўся 15 красавіка ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. У якасці падрыхтоўкі да конкурсу ўдзельнікі ва ўзросце да 14 год уключна пазнаюць і вывучаюць змест розных кніг Бібліі. На гэты раз яны засяродзіліся на дзвюх вельмі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!