11 чэрвеня ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска адбыўся семінар Іво Сэльнера “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступіла Рэгігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”. Іво Сэльнер з’яўляецца аўтарам кніг “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” і “Синдром аутизма”. ...
Читать далее »У Беларусі
Трохвыяўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай можна ўбачыць на выставе ікон у Мінску
11 чэрвеня адбылося адкрыццё выстаўкі “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Музея земляробства імя ксяндза К. Клюка (г. Цехановец, Польшча). На выстаўцы прадстаўлена звыш 70 экспанатаў. Яны надрукаваны ў канцы XIX – пачатку XX ст. у еўрапейскіх друкарнях у складанай, надзвычай працаёмкай тэхніцы хромалітаграфіі. Менавіта гэты спосаб друку дазваляў перадаваць ...
Читать далее »Адбудзецца ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
З Нарачы 1 ліпеня вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Дваццаць год таму назад 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі пілігрымкай на будслаўскія ўрачыстасці. Зараз пілігрымка налічвае да 240 чалавек. Асаблівасць нарачанскай пілігрымкі ў тым , што яна самая “маладая”. Дзякуючы таму, што Будслаў знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, адлегласць у 70 кіламетраў можа пераадолець ...
Читать далее »Біскуп-намінат Аляксандр Яшэўскі расказаў з чаго пачне служэнне
Радасная навіна аб прызначэнні новага дапаможнага біскупа ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію, была абвешчана 9 чэрвеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Панны Марыі. Яе сустрэлі апладысментамі шматлікія прысутныя святары і біскупы, законніцы, журналісты. Намінацыйны ліст Святога Пасаду зачытаў Апостальскі нунцый у Беларусі. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці не стаў цягнуць з агучэннем яго зместу, а потым нагадаў сабраўшымся аб цяжкіх часах атэістычнай навальніцы ...
Читать далее »Да паломніцтва ў Будслаў выпусцілі спеўнік пілігрыма для Android
Бясплатная праграма для смартфонаў і планшэтаў ужо даступна для запампоўкі. Спеўнік пілігрыма Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы выпусцілі на базе аперацыйнай сістэмы Android для смартфонаў і планшэтаў. Электронны спеўнік распрацавалі да паломніцтва ў Будслаў. Бясплатная праграма ўжо даступна для запампоўкі тут. Таксама Спеўнік можна знайсці ў Google Play па пошукаваму слову «Пілігрым». katolik-gomel.by
Читать далее »Святы Айцец прызначыў новага біскупа ў Беларусі
9 чэрвеня 2015 годзе Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандра Яшэўскага, да гэтага настаяцеля Салезіянскай супольнасці св. Яна Боска ў Смаргоні, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнас Вялікі. Кс. Аляксандр Яшэўскі нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у Смаргоні. У 1991 годзе ўступіў у Таварыства св. Францішка Сальскага. Вывучаў філасофію ў Салезіянскай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Лодзі і ...
Читать далее »“Залатагорскі фэст” прайшоў у Мінску
У Мінску ў нядзелю 7 чэрвеня на тэрыторыі ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы прайшоў “Залатагорскі фэст”. Удзел у ім узялі гурты “Рэха”, “Laudans” і евангелізацыйны музычны праект “Рыбы”. Фэст быў прымеркаваны да заканчэння катэхетычнага навучальнага году. У перапынках паміж выступамі музыкаў прайшлі забаўляльныя гульні для дзяцей, якія прыйшлі на фэст. Апроч таго, падчас яго навучэнцы нядзельнай школы пры ...
Читать далее »У Камянецкім раёне праваслаўныя забаранілі каталікам ставіць крыж
У пасёлку Белавежскі пад Высокім на Брэстчыне адбыўся канфлікт паміж праваслаўнымі і каталікамі. Прычынай інцыдэнту стаў крыж, які адзін з вернікаў-каталікоў самастойна вырабіў і усталяваў побач з праваслаўным на ўездзе ў паселішча. 5 чэрвеня ў вясковым Доме культуры была здзейсненая спроба вырашыць канфлікт з дапамогай свецкіх уладаў. Каталікі з пасёлка Белавежскі, якіх усяго 20 сем’яў на 2 тысячы жыхароў, не ...
Читать далее »Дзень дзіцяці прайшоў у Шчучыне
У парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей адбыўся Дзень дзіцяці. Свята ўжо трэці раз праходзіць у гэтай парафіі. Па традыцыі свята распачалося малітвай перад фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі. Далей дзяцей чакалі разнастайныя забавы, конкурсы і гульні, якія падрыхтавала старэйшая моладзь. Вялікай папулярнасцю ў парафіі карыстаюцца інтэграцыйныя танцы, якія таксама былі ў праграме. У гэтым годзе ...
Читать далее »Рэліквіі святой Уршулі Ледухоўскай прыбылі ў Мінск
29 мая ў парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава, Мінск) урачыста прыбылі рэліквіі святой Уршулі Ледухоўскай. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Сёлета ва ўсім свеце праходзіць урачыстае святкаванне 150-годдзя з дня нараджэння святой Уршулі Ледухоўскай – маці-заснавацельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага. Сухараўская парафія, якой апякуюцца айцы марыяне, атрымала ад імянінніцы асаблівы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!