У Беларусі

У Мінску адбылася аплатковая сустрэча для катэхетаў

У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску 19 снежня сустрэліся катэхеты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам былі прысутныя студэнты і выкладчыкі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». На пачатку сястра Часлава Навіцкая USJK, старшыня катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прывітала ўсіх, хто прыехаў на спатканне. Пасля адбылася канферэнцыя, якую прамовіў да катэхетаў кс. Дзмітрый Пухальскі. Святар заклікаў катэхетаў затрымацца і пастарацца ...

Читать далее »

Дзеці ў вышымайках танчаць у баранавіцкім касцёле

Дзеці на відэа — парафіяне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. Да Калядаў яны рыхтуюць незвычаны флэшмоб, рэпетыцыя якога патрапіла ў сетку.  Пад музыку, што грае на відэа, дзеці таксама будуць спяваць калядную песню, вядома, па-беларуску. Глядзіце самі!

Читать далее »

Калядная сустрэча адбылася для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

17 снежня ў Цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста. На сустрэчы прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...

Читать далее »

«Не спазніся!»: запрашэнне на СДМ па-беларуску

Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ. На беларускай мове да ўдзелу запрашае маладых людзей кл. Артур Ляшнеўскі SDB.

Читать далее »

Адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыі для моладзевых супольнасцяў Мінска

На тэрыторыі цэнтра таварыства “Карытас” 12-13 снежня адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыідля моладзевых супольнасцяў горада Мінска. У іх удзельнічалі: Сыён (Чырвоны касцёл), Эффата (парафія Маці Божай Ружанцовай, Лошыца), Эммаус (парафія Св. Францішка Асізскага, Уручча). Гэтыя два дні былі аб’яднаны агульнай тэмай “Розныя супольнасці, як адзінае цэлае.” І не выпадкова. Вядома, што супольнасці вядуць пэўную сумесную дзейнасць, але менавіта такія сустрэчы неабходныя, ...

Читать далее »

Увага! Фотаконкурс!

Дарагія сябры, рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” аб’яўляе фотаконкурс “Міласэрнасць – гэта…” Як вы ўсе ведаеце, у Каталіцкім Касцёле аб’яўлены Год Міласэрнасці. Папа Францішак заахвочвае нас, каб мы былі міласэрнымі. А што такое міласэрнасць? Ці можна яе ўхапіць позіркам аб’ектыва фотакамеры? Як думаеце? Дасылайце нам свае фотаздымкі на гэтую тэму. Раскажыце ўсім чытачам “Каталіцкага Весніка” і партала Catholicnews.by, што такое міласэрнасць. Мы ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі развітаўся з арцыбіскупам Гуджэроці

12 снежня 2015 года ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Панны Марыі адбылася св. Імша на развітанне з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроцi, былым Апостальскім нунцыем у Беларусі. У архікатэдры сабраліся шматлікія вернікі, святары, кансэкраваныя асобы, увесь беларускі епіскапат, каб падзякаваць ватыканскаму іерарху за яго місію ў краіне. Працягвалася служэнне арцыбіскупа Гуджэроці тры з паловай гады і ў гэты час Касцёл у Беларусі атрымаў новы ...

Читать далее »

У Гродне адбылася Імша падзякі за благаслаўлёных францішканскіх мучанікаў

12 снежня а 13 гадзіне ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбылася св. Імша падзякі за дар беатыфікацыі а. Міхала Тамашка і а. Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу. У набажэнстве прынялі ўдзел айцы-францішкане з усёй Беларусі: Гродна, Івянца, Гальшанаў, Свіслачы, Першаеў, Поразава і Удзела. Варта нагадаць, што айцы Міхал Tамашак і Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі з кракаўскай правінцыі францішканаў ...

Читать далее »

Для Каталіцкай акадэміі выдзелены ўчастак у цэнтры Мінска

Першая ў Беларусі Каталіцкая акадэмія будзе пабудавана ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава з праспектам Незалежнасці недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паведаміў на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што гэта «вельмі добрае месца» і цяпер Касцёл чакае афіцыйных папер. Нагадаем, 17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай ...

Читать далее »

Спартыўны дзень для міністрантаў прайшоў у Шчучыне

У мінулую суботу, 5 снежня, у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшоў спартыўны дзень для хлопцаў з Літургічнай службы алтара. Розныя віды спаборніцтваў і спартыўных мерапрыемстваў, індывідуальныя і групавыя, такія, як шашкі, настольны футбол, тэніс, дартс і г.д., ва ўсім гэтым моглі пазмагацца ўдзельнікі спартыўнай забавы. На заканчэнне ўсіх чакала афіцыйная цырымонія ўзнагароджання і невялікі салодкі падарунак за ўдзел у ...

Читать далее »