У Беларусі

Біскуп Аляксандр Яшэўскі адзначыў у Жупранах 25-годдзе святарства і 10-годдзе біскупства

16 чэрвеня ў парафіі св. Пятра і Паўла ў Жупранах Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB разам з салезіянамі адсвяткаваў 25-годдзе святарства і 10-годдзе біскупства. Падзея сабрала вакол сябе сабратоў салезіянаў. На ўрачыстасць таксама прыбыў інспектар Варшаўскай салезіянскай інспекторыі, да якой належыць беларускі рэгіён, ксёндз доктар Тадэвуш Ярэцкі SDB. Памаліцца разам з біскупам сабраліся шматлікія парафіяне. Перад пачаткам ...

Читать далее »

У гродзенскую семінарыю па выніках уступнага экзамену залічаны новыя студэнты

12 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен. Напярэдадні ў семінарыі адбыліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя размовы, потым абітурыенты ўдзельнічалі ў святой Імшы, мелі магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць. Непасрэдна папярэднічалі экзамену Ютрань і святая Імша ў капліцы семінарыі, якую цэлебраваў яе рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Перад экзаменам да абітурыентаў звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, заахвоціўшы ...

Читать далее »

Ва Уселюбе ў пяты раз прайшоў фестываль “Novafest”

2 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе прайшоў фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Мерапрыемства адбылося ў пяты раз, сёлета пад назвай “За ўсё дзякуйце” (1 Тэс 5, 18). Фестываль традыцыйна распачаўся святой Імшой, цэлебраваў якую пробашч парафіі ва Уселюбе кс. Віталій Цыбульскі. Ганаровым госцем фестывалю стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, ён прамовіў на Імшы гамілію. Традыцыйнымі момантамі праграмы фестывалю сталі ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскай катэдры

4-5 жніўня ў гродзенскай катэдры адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, цудадзейны абраз якой знаходзіцца там. Імшу, якой пачаліся ўрачыстасці, цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Сёлета адзначаецца 320-годдзе з часу прыбыцця гэтага абраза ў гродзенскую катэдру і 20-годдзе з часу ўскладання на яго папскіх карон. На ўрачыстасці каранавання абраза ў 2005 г. прысутнічаў і прамовіў гамілію на беларускай мове ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую Імшу ў Росі

2 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбылася ўрачыстая Імша на чале з біскупам эмерытам Аляксандрам Кашкевічам для пілігрымаў, якія сабраліся там у гэты дзень. У старадаўнюю святыню, дзе знаходзіцца славутая ласкамі фігура Езуса Журботнага, прыйшлі наступныя пешыя пілігрымкі: з Гродна на чале з кс. канонікам Юрыем Марціновічам, якая адбылася ў 23-і раз, праходзіла пад дэвізам “Пілігрымы надзеі” ...

Читать далее »

У Навагрудку адзначылі 82-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адзначылі гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны – у 1943 годзе. Сёлета прайшло 82 гады з таго часу, як адзінаццаць назарэтанак, якія служылі ў Навагрудку, былі расстраляны нацыстамі. У касцёле Перамянення Пана, дзе знаходзяцца рэліквіі мучаніц, адбылася святая Імша, якую цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. У ...

Читать далее »

“Для тых, хто шукае Бога”. Размова з удзельнікам праекту Imsha.by

Лета – гэта час падарожжаў і сустрэч. А як трапіць на Святую Імшу і сустрэцца з Хрыстом на Эўхарыстыі, калі знаходзішся ў іншым горадзе, не ў сваёй парафіі? Дзе знайсці расклад набажэнстваў, і ці будуць яны актуальнымі на летні перыяд? Сёння адказы на гэтыя пытанні можна знайсці на сайце imsha.by. Пра гісторыю стварэння сайта, штодзённую працу каманды, планы і мары ...

Читать далее »

Пяты курс іканапісу прайшоў у Магілёве

З 24 па 27 ліпеня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве ў пяты раз прайшоў курс іканапісу. Падчас гэтага мерапрыемства дзевяць чалавек прынялі ўдзел у інтэнсіўнай творчай працы над стварэннем вельмі асабістага вобраза святога Юзафа пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Валянціны Плотнікавай-Аўсяннікавай. Няхай сведчанне Марыі, удзельніцы майстар-класа, увядзе чытачоў у дух гэтых дзён: «Удзел у курсе іканапісу ...

Читать далее »

Таямніцы вясковай веры: як маленькія парафіі захоўваюць дух супольнасці?

У вялікіх парафіях, што знаходзяцца ў абласных гарадах, віруе жыццё. Хрэсьбіны, шлюбы, пахаванні адбываюцца пастаянна. Акрамя таго, у сезон прыязджаюць турысты, вывучаючы гісторыю і архітэктуру сакральных пабудоў. Касцёл у такіх супольнасцях з’яўляецца цэнтрам прыцягнення і для моладзі, што збіраецца на спатканні, на заняткі катэхезы. Адным словам, вялікія парафіі жывуць дынамічным і насычаным жыццём. У маленькіх парафіях сітуацыя крыху іншая. Лік ...

Читать далее »

На Астравеччыне прайшла з удзелам біскупам Гродзенскага ўрачыстасць на крыніцы святога Якуба

26 ліпеня ў вёсцы Тракелі, якая адносіцца да парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках, адбылася ўрачыстасць на крыніцы святога Якуба. Святкаванне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які наведаў гэтую парафію і тракельскую крыніцу ўпершыню. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі каля 400 вернікаў розных парафій, святары Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага дэканатаў, а таксама з Мінска, Гродна і Ліды. На літургіі служылі міністранты варнянскай, ...

Читать далее »