Усе навіны

Адбылася ўрачыстая адпустовая Імша ў маладзечанскай парафіі св. Юзафа

Па запрашэнню ксяндза-прэлата, адміністратара з правамі пробашча маладзечанскай парафіі св. Юзафа, Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, айцы Ордэну меншых братоў капуцынаў – новы кусташ а. Алег Шэнда, а. Андрэй Жылевіч, а. Арыюш Малыска – цэлебравалі  святую Імшу ў парафіі, патронам якой з’яўляецца св.Юзаф. На пачатку ўрачыстасці ксёндз Эдмунд зазначыў, што запрашэнне правінцыяла Ордэну (OFM Cap)  на святкаванне з’яўляецца знакам еднасці ўсёй каталіцкай супольнасці ...

Читать далее »

Пролайф-выстава ідзе па Віцебшчыне

На тэрыторыі Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі пачала дзейнічаць перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца пра выбар свайго шляху, пра наступствы рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі прэзентацыямі. У ёй прадстаўлены ...

Читать далее »

Моладзевая супольнасць «Соль» пры мінскай парафіі рэдэмптарыстаў сабралася на першую сустрэчу

Моладзевая супольнасць «Соль» грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску ўваходзіць у свет рэальнасці, паведамляе cssr.by. Доўгі час супольнасць існавала толькі ў выглядзе старонак у сацыяльных сетках. 28 лютага 2015 г. асобы, якія выказалі жаданне належаць да аб’яднання, жывога ў рэальным жыцці, сабраліся на сустрэчу ўпершыню як супольнасць. Пасля малітвы Вячэрні а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст, пазнаёміў тых, хто сабраўся, ...

Читать далее »

У Оршы адбудуцца рэкалекцыі Школы Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі

Усе жадаючыя запрашаюцца на рэкалекцыі Школы Хрысціянскага Жыцця і Евангелізацыі. Рэкалекцыі адбудуцца ў Оршы 17-19 красавіка для ступеняў 0а, 1b, 2b і 24-26 красавіка для ступеняў 0а, 0b, 3b. Запісацца і задаць патрэбныя пытанні можна да 11 красавіка па тэлефоне: +37533-329-46-48 (МТС). Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў у пятніцу ў 14:00.

Читать далее »

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга забілі святара

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга каталіцкі святар святар Жан-Поль Какуле стаў ахвярай невядомых злачынцаў. Біскуп Тэафіл Кабой Рубанека, кіраўнік дыяцэзіі Гома, асудзіў нядаўна ўчыненае забойства святара, як «агідны, жахлівы і пякельны акт», паведамляе агенцтва CWN. У лісце апостальскаму нунцыю біскуп паказаў на гэта забойства як на прыклад гвалту ў дачыненні да Касцёла, праяўлянага ў Конга. З 1992 года ў гэтай краіне ...

Читать далее »

У Гродне адзначылі імяніны кс. біскупа Юзафа Станеўскага

19 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апякуна Касцёла і ўсіх працуючых людзей, а таксама нябеснага заступніка кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У гэты асаблівы для кс. біскупа дзень на св. Імшы маліліся, каб Бог праз заступніцтва святога апякуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў ...

Читать далее »

Упершыню неакатэхумены Беларусі публічна вызнаюць веру

Першыя неакатэхумены ў Беларусі дасягнулі этапу “Reditio Simboli” – публічнага вызнання сваёй веры перад усёй парафіяй. Такі этап цяпер трывае ў гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай, дзе Неакатэхуменальны шлях пачаў дзейнасць у 1992 г. – упершыню ў Беларусі. Тройчы на тыдзень пасля св. Імшы вернікі з першай гомельскай супольнасці выходзяць да алтара, каб публічна вызнаць сваю веру. За 23 гады ...

Читать далее »

Китай не пойдет на компромисс с Ватиканом относительно назначения новых епископов

Китай не пойдет на компромисс с Ватиканом относительно назначения новых епископов, считает священник Бернардо Сервельера, аналитик из информационного агентства AsiaNews. На прошлой неделе после того, как директор ватиканского пресс-центра священник-иезуит Федерико Ломбарди сказал, что Святой Престол надеялся достигнуть соглашения с Пекином по вопросу о назначении епископов для Китая, представитель китайского министерства иностранных дел ответил, что Ватикан должен «мужественно встретить историческую ...

Читать далее »

Мадэльеры «Dolce & Gabbana” выказаліся супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі

«Кожны чалавек мае маці і бацьку, выключэнне аднаго з іх з жыцця дзіцяці пазбаўляе яго вартасці, чалавечнасці і раўнапраўя». Людзі, якія ў дзяцінстве былі выхаваны гомасексуальнымі парамі, дзякуюць італьянскім мадэльерам «Dolce & Gabbana» за іх адносіны да так званых аднаполых сем’яў. Італьянскія мадэльеры, якія самі з’яўляюцца гамасэксуалістамі, рашуча выказаліся супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі і супраць штучнага апладнення. Іх голас ...

Читать далее »

“Дзеля духоўнага ўзрастання”: творчая сустрэча “Кожны талент ад Бога” прайшла ў Віцебску

15 сакавіка ў Віцебску, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога». У розныя часы яе гасцямі былі многія вядомыя на Віцебшчыне і ў Беларусі творцы: пісьменнікі, музыкі, мастакі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Не сталася выключэннем і сустрэча сакавіцкая. Як заўсёды, з прывітальным словам звярнуўся да прысутных пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён ...

Читать далее »