Традыцыйны абрад па пачатку пасяўной кампаніі прайшоў 28 сакавіка ў ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. — Вось і прыйшло свята першай баразны, якое мы сустракаем з песнямі, музыкай, — адзначыў старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч. — І я ўпэўнены, што мы сваёй працай і з Божым благаслаўленнем атрымаем добры ўраджай. Як паведамляе «Дзвінская праўда», асвяціць збожжа пад будучы ўраджай, ...
Читать далее »Усе навіны
Барысаўскі гурт EMMAUS запрашае на Велікодны канцэрт
Запрашаем на Велікодны канцэрт, які прадставіць Вам моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Барысаве. Няхай кожны сябе адчувае пакліканым на яго, каб падтрымаць нашых маладых спевакоў, бо гэты моладзевы гурт пад назвай EMMAUS, толькі пачынае рабіць свае першыя крокі на вялікай публіцы. Яны патрабуюць нашай прысутнасці, шчырых усмешак і канешне крыху акляскаў. Заплануй свой уласны час, каб у ...
Читать далее »Тысячы кветак упрыгожаць ватыканскую плошчу
У Ватыкане працягваецца падрыхтоўка да велікодных урачыстасцяў. Грузавы аўтамабіль запоўнены кветкамі, прызначанымі для ўпрыгожвання плошчы св. Пятра, прыбудзе 2 красавіка з Нідэрландаў. Расліны будуць разгружаны ў Ватыканскіх садах, дзе група фларыстаў іх размесціць у адпаведныя вазы і кантэйнеры. На наступны дзень пачнецца іх устаноўка на плошчы. Па традыцыі загадзя распрацоўваецца план растаноўкі кветак. Імі запаўняюцца шэсць сектараў: алтарная частка, уваход ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з журналістамі
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Як кажа Яго Эксцэленцыя, Пасха — значная падзея ў жыцці грамадства, трэба таксама і праз сродкі масавай інфармацыі дапамагаць людзям далучацца да гэтай падзеі. Бо ў цяперашні час чалавек сустракаецца са шматлікімі праблемамі, перад якімі вельмі часта ...
Читать далее »Баснійскія мусульманскія цесляры рыхтуюць дар Папу
Падчас Эўхарыстыі ў рамках візіту ў Сараева 6 чэрвеня 2015 г. Святы Айцец будзе карыстацца тронным крэслам вырабленым двума мусульманскімі цеслярамі: Саленам Хайдаровачам і яго сынам Эдзінам, якія пражываюць у горадзе Завідавічы, у цэнтральнай Босніі і Герцагавіне. Крэсла будзе зроблена з арэхавага дрэва і ўпрыгожана выявамі папскага гербу і баснійскіх катэдральных касцёлаў. Яго аўтары – якія, як і многія іншыя ...
Читать далее »У Гродне на перадабортных кансультацыях жанчынам будуць паказваць эмбрыёны
Гродзенскія медыкі, якія займаюцца перадабортным кансультаваннем, а таксама вядуць прафілактычныя лекцыі ў моладзевых аўдыторыях, у якасці навочнага дапаможніка будуць выкарыстоўваць мадэлі 12-тыднёвых эмбрыёнаў. Пра гэта 30 сакавіка паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Наталля Антановіч. Мадэлі эмбрыёнаў зробленыя з мяккага латэкса ў натуральную велічыню. Партыю са ста такіх эмбрыёнаў гродзенскім жаночым кансультацыям перадалі Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Нарачы
З 27 па 29 сакавіка ў нарачанскай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Юрый Павайба. Падчас рэкалекцый праз споведзь, казанні, удзел у Крыжовых шляхах вернікі парафіі духоўна рыхтаваліся да свята Уваскрэсення Пана. У межах рэкалекцый адбыліся спатканні ксяндза Юрыя з дзецьмі і моладдзю парафіі, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля катэхезы для старэйшай моладзі парафіі быў праведзены біблійны конкурс, прысвечаны 500-годдзю ...
Читать далее »Вербная нядзеля прайшла ў Браславе
Сёлета католікі ўсяго свету будуць адзначаць Вялікдзень 5 красавіка. Папярэджвае яго Вялікі тыдзень, які пачынаецца Пальмовай (Вербнай) нядзеляй. Літyргія гэтага дня нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем. На ўспамін пра гэтую падзею ў касцёлах адбываюцца працэсіі з вербамі і іх асвячэнне. У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі ...
Читать далее »У Беларусі аднаўляюць самую доўгую пілігрымку
Плануецца, што ў гэтым годзе пілігрымка Пінскай дыяцэзіі ў Будслаў стане нашмат даўжэйшай і пачнецца не з Баранавічаў, як звычайна, а з Брэсту. Такім чынам, яе ўдзельнікі пераадолеюць больш за 500 кіламетраў і пройдуць найдаўжэйшым у Беларусі шляхам да Маці Божай Будслаўскай. Аднаўленне пілігрымкі стане асаблівым момантам у святкаванні 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Як распавёў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Біскуп Пінскі ...
Читать далее »“Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!”: Пальмовая нядзеля ў Гродне
У Пальмовую нядзелю гродзенскія каталікі, па ўсталяваўшайся традыцыі, сабраліся каля сцен Бернардынскага касцёла, каб узгадаць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем і распачаць Вялікі тыдзень. За тыдзень да Вялікадня, у апошнюю нядзелю Вялікага посту, веручыя святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Традыцыйна каталікі Гродна на чале з гродзенскім бускупам Аляксандрам Кашкевічам прайшлі працэсіяй цэнтральнымі вуліцамі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!