У аўторак, 7 ліпеня 2015 г. раніцай пачалася ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск–Полацк. Боскую Літургію у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў протапрэзбітар Усходняга дэканата а. Зміцер Грышан у саслужэнні а. Аляксандра Шаўцова з Полацка і а. Андрэя Крата з Гродна. На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. ХХІ грэка-каталіцкая пілігрымка ...
Читать далее »Усе навіны
У наваколлях Друі пішуцца працы для будучага кляштарнага музея
У Друі пачаўся мастацкі пленэр “Пачаткі” – супольны праект каталіцкага святара, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча і мастачкі з Мінску Вольгі Куваевай, іканапісныя працы якой упрыгожваюць святыні ў Друі на Браслаўшчыне і Фашчаўцы на Шклоўшчыне. У першы дзень пленэру да мастакоў, якія асвойваюць новы далягляд, далучыўся карэспандэнт КРЫНІЦЫ. INFO. У Друю прыехалі 18 мастакоў – вядомыя творцы Дзмітрый Сурыновіч, ...
Читать далее »«Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі» запрашае на ліпеньскую сустрэчу
Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў рэкалекцыях “Школа Хрысціянскага жыцця і Евангелізацыі”. Рэкалекцыі адбудуцца з 10 па 19 лiпеня. Пачатак у пятніцу у 16.00, а заканчэнне ў нядзелю у 15.00. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6, парафія св. Язэпа. У раскладзе кожнага дня: — святая Імша, — духоўныя канферэнцыі, — разважанні над Божым словам, — малітва праслаўлення, — ...
Читать далее »Святы Айцец абвясціў аб планах наведаць Германію
Папа Францішак афіцыйна абвясціў аб планах наведаць Германію. Падчас палёту з Рыма ў сталіцу Эквадора Кіта 5 ліпеня 2015 г. ён сказаў журналістам, якія суправаджалі яго, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад канцлера Ангелы Меркель. “Гэта вельмі добрая справа. Візіт павінен быць еўрапейскай міратворчай місіяй”, — падкрэсліў ён. Папа не назваў канкрэтнай даты, але паведаміў, што Германія знаходзіцца ў яго бягучых ...
Читать далее »“Зялёны” алтар для папы Францішка ў Парагваі
Для алтару веры і надзеі, на якім папа Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу 12 ліпеня ў парку парагвайскага сталічнага горада Асунсьён, пайшло 32 тыс. пачаткаў кукурузы, амаль столькі ж невялікіх какосавых арэхаў і сотні тысяч зярнятак ды іншых смачных аздоб. Такі “зялёны” матэрыял для мазаікі скарысталі сотні яго стваральнікаў пад кіраўніцтвам мастака і скульптара Кокі Руіза. Алтар будуць акаляць два ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч: «Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў БАТУ, калі яшчэ нават не марыў стаць святаром»
Чарговы раз застанецца ў гісторыі пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў. Хутка і плённа прамінулі дні падарожжа да Маці Божай. Узбагацілі духоўна, паядналі з Богам і бліжнім, узмацнілі веру і падмацавалі сілы ў абвяшчэнні Евангелля ў штодзённым жыцці кожнага пілігрыма. Некаторыя ўдзельнікі 25-ай браслаўскай пілігрымкі дзеляцца сваімі ўражаннямі, адчуваннямі, успамінамі… Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч: “Першы раз я пайшоў у пілігрымку падчас вучобы ў ...
Читать далее »Монахини не хотят продавать монастырь поп-певице Кэти Перри
Американская поп-певица Кэти Перри хочет купить женский монастырь, который находится на вершине холма в Лос-Анджелесе. Сестры монастыря Непорочного Сердца Марии заявили, что являлись владельцами здания с 1970 года и ведут переговоры о продаже монастыря местному ресторатору Дане Холлистер за 15,5 миллионов долларов. Но Епархия Лос-Анджелеса заключила сделку о продаже монастыря за $ 14,5 млн. с Кэти Перри, которая хотела обустроить ...
Читать далее »Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці ў Будславе: вулкан радасці прайшоўся па Беларусі
Нацыянальны Будслаўскі фэст сабраў на галоўную Імшу а 11 гадзіне тысячы вернікаў. На пачатку святой Імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў усім тым, хто быў на ўрачыстасці 3 ліпеня, а таксама тым, хто прыбыў у Будслаў сёння. Мітрапаліт прывітаў усіх біскупаў, якія прыехалі ў Будслаў, а асабліва новапасвечанага дапаможнага біскупа Аляксандра Яшэўскага і папрасіў маліцца аб служэнні, якое толькі пачынае малады ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч: не бойцеся прыйсці да Бога!
Ранішняя св. Імша ў Будславе прайшла традыцыйна на польскай мове. На палявым алтары пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага сабралася духавенства і пілігрымы. Прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Урачыстае набажэнства ўпрыгожваў сваім спевам хор «Авэ Марыя» з Глыбокага. У святочнай гаміліі біскуп Алег Буткевіч звярнуў увагу прысутных на страх, які можа запанаваць у сэрцы чалавека. Гэты страх паходзіць ад ...
Читать далее »Працэсія і Імша апоўначы адбыліся ў Будславе
Тысячы вернікаў прайшлі ў працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. За некалькі хвілін да пачатку ўрачыстасці на тэрыторыі пры касцёле пачалі запальвацца агеньчыкі. У працэсіі са свечкамі прынялі ўдзел шмат святароў і манахінь, Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці і біскупы Беларусі, вернікі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў святую Імшу, на пачатку прывітаў пілігрымаў, якія прыйшлі і прыехалі не ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!