Усе навіны

У Каталіцкім Касцёле пачынаецца месяц малітвы на ружанцы

Кастрычнік у Каталіцкай Царкве прысвечаны малітве на Ружанцы. У кожным касцёле звычайна перад Імшой вернікі збіраюцца на гэтую малітву, таксама святары заклікаюць маліцца на Ружанцы ў сямейным коле. Разам просячы заступніцтва Панны Марыі, сям’я можа аб’яднацца і атрымаць Божую ласку.  Акрамя таго, маліцца на Ружанцы можна па скайпе, аб’яднаўшыся з дапамогай інтэрнэту з беларускімі католікамі.  katolik-gomel.by

Читать далее »

Папа скіраваў пасланне на Сусветныя дні моладзі

Даверыць жыццё Божай Міласэрнасці і прасіць аб ёй усім сэрцам заклікаў папа Францішак у пасланні на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у 2016 годзе ў Кракаве. У дакуменце апублікаваным 28 верасня 2015 г. Пантыфік заахвоціў юнакоў і дзяўчат несці полымя міласэрнай любові Хрыста у штодзённае жыццё, здзейсняючы фізічныя і духоўныя акты міласэрнасці. Святы Айцец заўважыў, што сусветны моладзевы форум у ...

Читать далее »

У Мінску прывіталі новага дырэктара салезіянскай супольнасці

27 верасня падчас Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB. З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне «супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве». Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у ...

Читать далее »

Экуменічная малітва Тэзэ прайшла на мяжы паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй

Каталіцкая, пратэстанцкая і англіканская моладзь сабралася ля мяжы паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй каб памаліцца аб прымірэнні. Абшчына Тэзэ ў Карэі правяла паломніцтва і малітву ў царкве пакаяння і Адкуплення ў горадзе Паджу, размешчаным крыху на поўдзень ад 38-й паралелі, запрасіўшы да ўдзелу ў ёй хрысціянскую моладзь з усяго свету. «Прымірэнне заўсёды было асновай светапогляду нашай абшчыны, — адзначыў брат ...

Читать далее »

“Евангелле сям’і” – гэта сапраўды Добрая Навіна ў свеце

Нават ва ўмовах цяжкіх выпрабаванняў ёсць “шмат сем’яў, якія застаюцца вернымі сваім абяцанням і захоўваюць вернасць”, і прызнанне гэтага дару застаецца для Касцёла нязменным “душпастырскім выклікам нашага зменнага часу”. Пра гэта 27 верасня 2015 г. у сваёй прамове да больш чым 300 біскупаў з розных краін, якія прыбылі на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі, казаў Папа Францішак. Спатканне прайшло ў ...

Читать далее »

Біскуп Яшэўскі SDB прыняў актыўны ўдзел у каталіцкім “суботніку” у Магілёве

Па ініцыятыве біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB 26 верасня адбылася сумесная праца святароў і вернікаў Магілёўшчыны на тэрыторыі будынка па вул. Ленінская, 27.  На просьбу біскупа, дапамагчы распачаць добраўпарадкаванне тэрыторыі будынка, які плануецца ў будучыні прыстасаваць у душпастырскі цэнтр для Каталіцкага Касцёла Магілёўшчыны, з ахвотай адгукнуліся святары і вернікі не толькі ўсіх магілёўскіх парафій, але і з Бабруйска, Касцюковіч, Горак, Чавусаў, Шклова, ...

Читать далее »

Святога Язафата Кунцэвіча ўшанавалі ў Канстанцінаве

26 верасня 2015 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Святы Язафат, апякун парафіі, сабраў на малітве шматлікіх вернікаў, у тым ліку з навакольных касцёлаў. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў кс. Віктар Місевіч разам са святарамі, прыбыўшымі на свята. Гамілію прамовіў кс. Павел Самсонаў з Дунілавіч. Святар зазначыў, што стабільнасць — гэта добрая справа. “Кожны раз ...

Читать далее »

Аб пакліканні да духоўнага бацькоўства ў размове з кс. Віктарам Гайдукевічам

Новае пакаленне святароў плённа працуе з моладдзю, заахвочвае юнакоў да творчай дзейнасці. Імша, казанні і заняткі па-беларуску з’яўляюцца жыватворчай сілай для маладых беларусаў. Мы пагутарылі з кс. Віктарам Гайдукевічам, настаяцелем салезіянскай супольнасці на Беларусі. -Ксёндз Віктар, як Вам удаецца  адрадзіць традыцыі  і педагагічны досвед кс. Боска ў сучасных умовах на Беларусі? — Як гістарычная постаць, будучы божым чалавекам, Ян Боска ...

Читать далее »

Кс. Ламбардзі: у ААН Папу выслухалі з вялікай пашанай

Словы Папы Францішка, скіраваныя 25 верасня 2015 года да Генеральнай Асамблеі ААН былі выслуханы з вялікай пашанай, адзначыў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. У адрозненні ад іншых выступленняў Рымскіх Пантыфікаў у ААН, у гэты раз аўдыторыя была больш шырокай і важнай, заўважыў ён ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Францішак “з вялікай эфектыўнасцю” казаў аб неабходнасці канкрэтнай дзейнасці ў ...

Читать далее »

У мінскім араторыі адбудуцца рэкалекцыі

3-4 кастрычніка ў мінскім араторыі  адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) на тэму «Пілігрымуючыя сэрцы». Пачатак 3 кастрычніка ў 17.00. Пры сабе неабходна мець карыматку, спальны мяшок, цёплае адзенне, нататнiк, ручку. Запісацца і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:  +375 29 691 02 22  кс. Іван Огар SDB (Мінск). sdb.by

Читать далее »