Усе навіны

Францішак заклікаў вярнуць пашану да сужэнскай вернасці

“Неабходна вярнуць пашану грамадства да вернасці ў любові”, — сказаў папа Францішак 21 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён падкрэсліў, што вернасць абяцанням з’яўляецца “шэдэўрам чалавецтва” і рысай кожнай сапраўднай формы любові.  Святы Айцец нагадаў, што сям’я жыве абяцаннем любові і вернасці, якое даюць адно аднаму мужчына і жанчына.“Яно прадугледжвае абавязак выхавання дзяцей. Спаўняецца таксама ў клопаце ...

Читать далее »

Інфармацыя пра тое, што ў Папы рак мозгу – ілжывая

Кіраўнік прэс-службы Ватыкана кс. Федэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю пра тое, што Святы Айцец мае пухліну мозгу, і назваў яе «цалкам неабгрунтаванай», а распаўсюд падобных чутак з’яўляецца, па перакананні спікера Ватыкана, «надзвычай безадказным і нявартым увагі». Інфармацыя пра тое, што ў мозгу Папы Францішка выявілі «невялікую чорную пляму» з’явілася ў італьянскім часопісе «Quotidiano Nazionale» сёння, аўтары прапануюць, аднак, гэтую навіну без ...

Читать далее »

Мінскія каталікі распрацавалі праграму чытання Бібліі праз смартфон

Маладыя распрацоўшчыкі адмысловай праграмы для смартфонаў «Малітоўнік» з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава дадалі да праграмы тэксты Старога і Новага Запаветаў. Цяпер з дапамогай праграмы “Малітоўнік” можна чытаць на сваім гаджэце Стары і Новы Запавет у расійскім сінадальным перакладзе з каментарыямі брусэльскага выдання 1989 года. Новы функцыянал дазваляе не толькі чытаць тэксты, але і адзначаць ...

Читать далее »

Францішак: Бог заўсёды шчодры ў любові

Папа Францішак нагадаў пра шчодрасць, з якой Бог адорвае чалавека сваімі ласкамі. Бог заўсёды шчодры, а чалавек мае звычку рабіць падлікі перад тым, як падарыць штосьці, заўважыў Пантыфік 20 кастрычніка  падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.  Каментуючы ўрывак літургічнага чытання з Паслання да Рымлянаў, Святы Айцец заўважыў, што збаўленне, прынесенае Езусам, пераўзыходзіць правіну Адама. “Дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ...

Читать далее »

У Пастаўскім раёне пройдзе музычны фестываль

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў другі раз прой­дзе музычны фестываль. Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30). У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст ...

Читать далее »

Сінод выпрацуе новые душпастырскія прапановы

Не трэба чакаць ад Сінода дактрынальных змен, але можна спадзявацца на аднаўленне мовы і душпастырскай практыкі, асабліва слухання людзей, якія жывуць у неўпарадкаваных сітуацыях, адзначалася 19 кастрычніка 2015 года падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.  Прысутны на сустрэчы з журналістамі лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Тваль падкрэсліў, што ўсе Сінадальныя Айцы жадаюць дабра сям’і. Яны паходзяць з розных душпастырскіх ...

Читать далее »

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі

Сардэчна запрашаецца кожная сужэнская пара, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця на рэкалекцыі, якія адбудуцца:  27 — 29 лістапада 2015 г.  у г. Баранавічы па вул. Шаўчэнка, 6 (Дом Святой Тройцы) Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, не гледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба  ў царкоўных  установах, узрост і стаж шлюбнага жыцця. Запісацца на рэкалекцыі можна ...

Читать далее »

Сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору прайшла ў Шчучыне

17 кастрычніка ў Шчучыне ў кляштары айцоў-піяраў у новым навучальным годзе прайшла спатканне для бацькоў хлопцаў з літургічнай службы алтара і ўдзельнікаў моладзевага хору «Каласанс». У Шчучыне гэта ўжо стала традыцыяй, чатыры разы на год арганізоўваць такога роду сустрэчы для бацькоў. Сустрэчы прымаць розныя формы, ад адукацыі да радасці, вядома, заўсёды ёсць супольная малітва. На гэты раз сустрэча была фармацыйнай ...

Читать далее »

У Камаях асвяцілі адноўлены жывапіс і адзначылі стагоддзе святарскай дзейнасці кс. Стаповіча (+відэа)

Мерапрыемства адбылося ў нядзелю, 18 кастрычніка. Касцёл быў цалкам запоўнены вернікамі Камайскай парафіі. Прысутнічала і шмат гасцей з іншых мясцін Беларусі. Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Перад пачаткам набажэнства пробашч касцёла ў Камаях Яцэк Хутман адзначыў, што біскупы з’яўляюцца апосталамі сённяшняга дня, таму наведванне парафіі біскупам Алегам трэба разглядаць як вельмі адметную і важную падзею для парафіі. ...

Читать далее »

Моладзь у Полацку разважала над Божай Міласэрнасцю

17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў Полацку. Прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і з іншых месцаў нашай Бацькаўшчыны. Сабраў іх перад усім Бог і жаданне разам маліцца, чуваць, разважаць над рознымі жыццёвымі пытаннямі. Якія разнастайныя сабраліся людзі можна было заўважыць ужо спачатку на прадстаўленні парафій. Хтосьці спевам, хтосьці аповедам, ...

Читать далее »