Шлях святога Якуба пераадолеў гістарычную адзнаку: у 2025 годзе ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ўпершыню прыбыло больш за паўмільёна зарэгістраваных пілігрымаў. Паводле звестак пілігрымскага бюро ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, мінулы год стаў сапраўды знакавым: дыпломы аб праходжанні шляху атрымалі 530 987 чалавек. Цікава, што сярод падарожнікаў пераважаюць жанчыны, якія складаюць 53,4 працэнта ад агульнай колькасці. Нават у апошні дзень года, нягледзячы на зімовае надвор’е, да ...
Читать далее »Усе навіны
Найстарэйшаму біскупу ў свеце споўнілася 104 гады
1 студзеня 2026 года біскупу Хасэ дэ Хесусу Саагун дэ ла Парра споўнілася 104 гады. Найстарэйшы біскуп — апошні сведка адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору. Біскуп Хасэ дэ Хесус Саагун дэ ла Парра, найстарэйшы з жывых біскупаў Каталіцкага Касцёла і адзін з апошніх айцоў Другога Ватыканскага Сабору, 1 студзеня адзначыў сваё 104-годдзе. Мексіканскі іерарх нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў Коціа, ...
Читать далее »Індыя: Касцёл папярэджвае аб разбурэнні маральных асноў краіны
Кардынал Філіпэ Нэры Ферао выказаў глыбокую заклапочанасць нападамі на хрысціян у Індыі, якія разбураюць канстытуцыйныя асновы і атручваюць маральную атмасферу ў грамадстве. Навагодняе пасланне арцыбіскупа Гоа і Дамана стала моцным заклікам да сумлення палітычнага кіраўніцтва Індыі. Кардынал Філіпэ Нэры Ферао 31 снежня 2025 года адкрыта заявіў пра рост пачуцця небяспекі сярод рэлігійных меншасцей. Паводле яго слоў, апошнія інцыдэнты, асабліва тыя, ...
Читать далее »У першы дзень новага года лепельскія парафіяне ўшанавалі Багародзіцу Марыю
Першы дзень новага года лепельскія парафіяне сустрэлі ў касцёле Святога Казіміра шанаваннем святой Багародзіцы Марыі. Мінулы год стаўся для касцёла плённым: шмат чаго было набыта, несупынна аздаблялася памяшканне святыні, упрыгожваліся сам будынак і панадворак касцёла. У святым рэлікварыі з’явілася шмат новых рэліквій святых. Усё гэта цудоўна, але трэба яшчэ сказаць, што адным з важнейшых прыдбанняў каталіцкай святыні ў гэтым годзе ...
Читать далее »Квэст-рум у манастыры? Чаму б і не: евангелізаваць можна і праз гульню
Квэст-рум (Escape-Room) адкрыецца 2 студзеня 2026 года ў нямецкім манастыры Рогенбург каля Ульма. Квэст-рум — гэта гульня, у якой гульцы павінны разгадваць галаваломкі, каб знайсці выхад з пакоя або прайсці праз яго. У манастырах такіх гульняў дагэтуль не праводзілася. Квэст-рум, які быў створаны норберцінскімі канонікамі Рогенбурга, заснаваны на гісторыі Трыццацігадовай вайны. Айцец Кіліян Нойберт, адзін з манахаў, адказных за квэст-рум, ...
Читать далее »Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня 2026 года. МІР З ВАМІ ЎСІМІ. ДА НЯЎЗБРОЕНАГА І РАЗЗБРОЕНАГА МІРУ Дарагія браты і сёстры, 1. Сардэчна вітаю вас у Новым 2026 годзе і віншую з пачаткам новай жыццёвай пілігрымкі, якую Бог дазваляе нам распачаць з мэтай нашага духоўнага дасканалення і выканання місіі, якую Ён кожнаму ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў фестываль батлеек (+відэа)
29 снежня 2025 года дом культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны зноў гасцінна прыняў таленавітых дзяцей і моладзь, якія, кожны на свой лад, паказалі гледачам як адбывалася Божае Нараджэнне. У сёлетнім фестывалі батлеек прынялі ўдзел 8 парафій Віцебскай дыяцэзіі: парафія Езуса Міласэрнага, парафія св. Уладзіслава, парафія св. Антонія Падуанскага — з Віцебску, парафія св. Юзафа з Оршы, парафія Святой Тройцы ...
Читать далее »Больш за тысячу лістоў з кляштараў у клінікі, дзе робяць аборты
Манахіні з розных супольнасцей Злучаных Штатаў Амерыкі накіравалі больш за тысячу калядных паштовак супрацоўнікам клінік, дзе робяць аборты, прапануючы малітву і падтрымку ў змене працы. Гэтыя святочныя карткі, напісаныя ад рукі, утрымліваюць словы малітвы, кароткае пасланне і інфармацыю пра даступныя сродкі дапамогі для тых, хто разглядае магчымасць пакінуць сваю цяперашнюю працу. Гэтую важную дабрачынную акцыю ў чарговы раз каардынавала асацыяцыя ...
Читать далее »У Граўжышках прайшоў дзень засяроджання для катэхетаў
27 снежня ў касцёле Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках панавала атмасфера малітоўнай цішыні. Дзень засяроджання сабраў катэхетаў з Астравецкага, Ашмянскага, і Смаргонскага дэканатаў, каб умацаваць адзінства паміж дэканатамі і стварыць прастору для абмену досведам. Праграма дня засяроджання была насычанай як у духоўным, так і ў інтэлектуальным вымярэнні. Асаблівым момантам стала канферэнцыя, якую правёў кс. Аляксандр Сямінскі, пробашч парафіі Нараджэння Панны ...
Читать далее »Выхаванцы святліцы «Дзеці Марыі» прынялі ўдзел у праекце Карытас-Каляда ў Глыбокім
23 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна панавала асаблівая, святочная атмасфера. Дзеці разам з валанцёрамі завіталі да выхаванцаў, каб павіншаваць іх з надыходзячым Раством і падарыць часцінку цеплыні і радасці. Для дзяцей быў падрыхтаваны невялікі, але вельмі шчыры канцэрт. Гучалі песні, усе разам танцавалі, смяяліся і дзяліліся добрым настроем. У гэты дзень не бракавала цёплых слоў, усмешак ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!