Усе навіны

Іўеўскі дэканат: перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай у Лаздунах

10-11 чэрвеня бягучага года у парафіі  Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Наша парафія другая па ліку ў Іўеўскім дэканаце, якая мела радасць прымаць у сябе такую вялікую Госцю. Ксёндз-дэкан Віктар Субель з групай сваіх парафіян з Трабаў увечары прывезлі фігуру Маці Божай у Лаздуны. Мясцовыя парафіяне на чале са сваім пробашчам ...

Читать далее »

У Параф’янаве адзначылі фэст у гонар св. Антонія і 15-гадовы юбілей святарства

13 чэрвеня ва ўспамін святога Антонія ў Параф’янаве мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльны адпуст. На працягу дня ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі трывала малітва. А 11-й гадзіне распачалася св. Імша, якую ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, дзекан з Глыбокага, слова да вернікаў прамовіў кс. Алег Півавар з Ваўкалаты. Пробашч кс. Раман Мурзіч на самым пачатку прывітаў прысутных святароў і вернікаў, якія ...

Читать далее »

У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і.  Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”. Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З ...

Читать далее »

Імша для выпускнікоў адбылася ў Шчучыне

10 чэрвеня ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне адбылася ўрачыстая Імша для выпускнікоў. Традыцыйныя пасля школьных экзаменаў, перад выпускным вечарам, падчас якога вучні атрымліваюць пасведчанне аб заканчэнні школы, маладыя людзі збіраюцца ў парафіяльным касцёле са сваімі бацькамі і настаўнікамі. У гэты дзень яны дзякуюць Богу за час навучання, за сваіх педагогаў, за здадзеныя экзамены, а таксама просяць Святога Духа дапамагаць ...

Читать далее »

Упершыню ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах сталі цэлебраваць святую Імшу

З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша. Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB. Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар. А ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля

10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія ...

Читать далее »

Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў

Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум праходзіць 12-13 чэрвеня за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах. Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца ...

Читать далее »

У Польшчы прайшоў паказ мод літургічнага адзення

У рамках SACROEXPO ў Кельцах (Польшча) адбыўся паказ мод арнатаў (літургічнага адзення для святароў), паведамляе партал Credo. SACROEXPO — найбуйнейшая ў Польшчы выстава будаўніцтва і абсталявання касцёлаў — доўжылася з 10 да 14 чэрвеня. Калекцыю літургічнага адзення стварыў кс. Марэк Вуйцік з нагоды 30-годдзя свайго святарства. Ён падкрэслівае, што гэта не проста экспанаты, а ў кожным з гэтых арнатаў была ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч і ксёндз Вячаслаў Барок адносна выказвання Святланы Алексіевіч

У часе жывога эфіру на расейскім тэлеканале «Дождь» беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч перасцерагла гледачоў на прыкладзе нашае краіны. «Вайна, якую распачала Расея на Данбасе, – на сумленні Расеі. Таму што гэткую вайну можна распачаць і ў Беларусі: дайце туды танкі і зброю – і там католікі будуць забіваць праваслаўных і каго-заўгодна», – заявіла пісьменніца. Менавіта гэтыя словы на радзіме нобэлеўскай ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў касцёл Святога Антонія ў Віцебску

У свой час больш за дзесяць гадоў ён тут служыў у якасці пробашча парафіі. Урачыстасць распачалася з канцэрта класічнай музыкі ў выкананні скрыпічнага трыа ў складзе Аляксандры Савіных, Юліі Сабалеўскай і Марыі Кашкур. Па рэакцыі слухачоў было бачна, што класічная музыка людзям падабаецца, і яны гатовыя яе слухаць. Пасля канцэрта распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...

Читать далее »