Усе навіны

«Каб Беларусь стала месцам, дзе жыве Бог»: біскуп Алег Буткевіч наведаў варапаеўскую парафію

Пастырская візітацыя праходзіла на працягу двух дзён – 26 і 27 жніўня. У першы дзень свайго візіту іерарх наведаў вясковыя капліцы, якія размешчаныя на тэрыторыі парафіі. Галоўная Імша ў варапаеўскім касцёле адбылася ў 10 гадзін у нядзелю, 27 жніўня. Каб сустрэць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з касцёла. Кандыдаты да канфірмацыі , якіх было 22 асобы, выстраіліся па двух баках ...

Читать далее »

Мітрапаліт Іларыён пра магчымую сустрэчу Папы з Патрыярхам

Cтаршыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён у інтэрв’ю газеце італьянскіх біскупаў “Avvenire” адзначыў, што сустрэча Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам на Кубе мінулага года, мела несумненна гістарычны характар.  Сустрэча ў Гаване, сказаў праваслаўны іерарх, “паказала ўзровень даверу і ўзаемаразумення, якія Руская Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл дасягнулі ў апошнія гады”. Паводле мітрапаліта ...

Читать далее »

Віктарына “Піяры і Паўсюдны Касцёл” прайшла ў Шчучыне

У Шчучыне да 400-годдзя існавання ордэна піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса была праведзена першая інтэлектуальная гульня сярод моладзі. За 2 тыдні ўсе жадаючыя маглі падаць заяўку са складам сваёй каманды на ўдзел у віктарыне. 27 жніўня а 18 гадзіне на тэрыторыі шчучынскай парафіі сабралася 5 каманд. Кожная з іх са сваёй назвай і вялікім энтузіязмам да ...

Читать далее »

У Шчучыне адбыліся «Канікулы з Богам»

З 20 па 27 жніўня ў Шчучыне, у парафіі Св. Тэрэзы Авільскай, праходзілі «Канікулы з Богам». Як і штогод, айцы піяры сабралі каля паўтысячы маладых людзей, каб правесці апошнія дні лета менавіта з Богам. Шмат усмешак, весялосці і пазітыву чакала ўдзельнікаў на працягу ўсяго гэтага часу. У гэтым годзе было арганізавана шмат новых мерапрыемстваў: новыя танцы, творчыя пляцоўкі, цікавыя конкурсы ...

Читать далее »

У Лідзе асвяцілі новы касцёл

25 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда – мікрараён Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёла св. Юзафа Каласанса. Кансэкрацыю святыні здзейсніў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, пры ўдзеле дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк, правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас ...

Читать далее »

У Далёкіх пройдзе Імша падзякі за ўраджай

Парафія Святога Станіслава ў вёсцы Далёкія, што знаходзіцца ў Браслаўскім раёне, запрашае ўсіх жадаючых 3 верасня на традыцыйную святую Імшу падзякі за сёлетні ўраджай. Супольную духоўную падрыхтоўку да свята ў парафіі распачнуць 1 верасня ў 9.00 адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, якая будзе доўжыцца 24 гадзіны. Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў наступны час: 1 верасня – у 18.00; 2 верасня – у ...

Читать далее »

Кардынал Паралін: візіт у Расію быў канструктыўным

Кардынал Паралін станоўча ацаніў вынікі свайго падарожжа ў Расію. Сустрэчы, якія адбыліся ў яго рамках, “характарызаваліся атмасферай сардэчнасці, слухання і павагі”. Яны былі важнымі і канструктыўнымі, падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Папы ў інтэрв’ю ватыканскім СМІ. Кардынал Дзяржсакратар заўважыў, што дзякуючы размове з расійскім епіскапатам ён змог бліжэй пазнаёміцца з жыццём каталіцкай супольнасці ў Расіі, яе радасцямі і надзеямі, а таксама выклікамі ...

Читать далее »

У Лагішыне прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся

22 жніўня ў лагішынскім санктуарыі прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся. У гэтым годзе адзначаецца 20 гадоў з дня каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай. Сёлета ў Лагішын прыбылі тры пілігрымкі — І пешая пілігрымка з Івацэвіч, XV пешая пілігрымка з Бярозы і ХХІ пешая пілігрымка з Баранавіч. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, канцэлебравалі Імшу біскуп ...

Читать далее »

Папа моліцца за ахвяр землятрусу на востраве Ісх’я

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр землятрусу на італьянскім востраве Ісх’я. З адмысловым заклікам ён звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 23 жніўня 2017 г. у ватыканскай Зале Паўла VI. “Скіроўваю мае думкі і выказваю маю шчырую блізкасць усім, хто пакутуе ад землятрусу, які ў панядзелак вечарам здарыўся на востраве Ісх’я. Молімся за загінулых, параненых, іх родных, і людзей, якія ...

Читать далее »

Кардынал Паралін правёў важныя сустрэчы ў Маскве

Працягваецца візіт кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна ў Расію. 22 жніўня 2017 г. адбылася яго сустрэча з Міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Падчас яе быў абмеркаваны шырокі спектр праблем. Выказвалася задавальненне развіццём двухбаковых адносін у сферы культуры, адукацыі, аховы здароўя. Была дадзена высокая адзнака выставе з калекцыі Ватыканскіх музеяў, якая нядаўна праходзіла ў маскоўскай Траццякоўскай галерэі. У адказ, у лістападзе 2018 ...

Читать далее »