Усе навіны

Чарговая сустрэча «Вінаградніка» пройдзе 30 верасня

Жніво, сейбіт, збіранне плёнаў, зерне… Гэтыя вобразы даволі распаўсюджаныя ў Бібліі. Яны часта гучаць з вуснаў прапаведнікаў. Многія з нас, магчыма, чулі гэтыя тэмы на мінулых «Вінаградніках». Асабіста для мяне выклікае здзіўленне, што чарговы раз, хоць і па-новаму, буду казаць пра тое самае. Але, з іншага боку, разумею чаму. Богу важна не столькі нашыя веды, колькі канкрэтныя плёны і вынікі. ...

Читать далее »

Прымі ўдзел у конкурсе паэзіі і музыкі на ружанцовую тэматыку

У сувязі з тым, што 21 кастрычніка 2017 г. у Магілёве адбудзецца Ружанцовы кангрэс, яго арганізатары, айцы дамінікане, запрашаюць усіх паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы верш ружанцовай тэматыкі, а таксама заахвочваюць таленавітых людзей напісаць музыку на гэтыя тэксты. Крыніцаю натхнення можа стаць апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae, а ў ім асаблівую ўвагу можна звярнуць на «Суплікацыю да Каралевы ...

Читать далее »

У Беларусь прыедуць браты з супольнасці Тэзэ

З 4 па 11 кастрычніка плануецца візіт братоў супольнасці Тэзэ Бэнуа і Жана-Даніэля, якія адказваюць за кантакты з беларускай і ўкраінскай моладдзю, у розныя гарады Беларусі. Прыкладна 5 кастрычніка яны наведаюць Гродна, 8 кастрычніка – Мінск, паведамляе krynica.info са спасылкай на taize.fr. Жадаючых далучыцца да сустрэчы і прыняць удзел у адным са спатканняў альбо арганізаваць уласную сустрэчу ў сваёй мясцовасці просяць ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэнецца з еўрапейскімі душпастырамі мігрантаў

У пятніцу, 22 верасня, у Ватыкане Святы Айцец будзе прымаць нацыянальных кіраўнікоў душпастырства мігрантаў, паведаміла Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Штогадовы сход біскупаў і дэлегатаў, адказных за гэты сегмент душпастырскай працы пройдзе ў Рыме, у доме “Pastor Bonus”, 21-23 верасня 2017 г. Беларусь на форуме прадстаўляе кс. Віктар Мыслюк, дэлегат Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, адказнага ў Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі ...

Читать далее »

І кветкі хваляць Пана: у Росіцы ў трэці раз прайшло свята кветак і ўраджаю

Сёлетняе свята супала з дзесяцігадовым юбілеем служэння ксяндза Чэслава Курэчкі ў Росіцы. Каб павіншаваць айца Чэслава і прыняць удзел у святочным богаслужэнні, у Росіцу прыехала шмат святароў і вернікаў. Перад святой Імшой айцец Сяргей Мацюшонак пазнаёміў вернікаў з жыццёвым шляхам святога Францішка Азіскага, які жыў на мяжы XII – XIII стагоддзяў і быў вядомы сваёй пашанай да ўсяго жывога. Гэтага ...

Читать далее »

Падрыхтоўка да Сінода: моладзь у цэнтры ўвагі Касцёла

“Сінод на тэму моладзі можа стаць важнай часткай місійнага абнаўлення Касцёла, якое, паводле Апостальскай адгартацыі “Evangelii Gaudium”, з’яўляецца задачай цяперашняга часу”, — сказаў генеральны сакратар Сіноду Біскупаў на завяршэнне міжнароднага кангрэса па становішчы моладзі, які завяршыўся ў Генеральнай курыі езуітаў у Рыме.  “Да маладых людзей мы павінны звярнуцца не толькі для таго, каб дапамагчы нам лепш зразумець, як абвяшчаць Евангелле, ...

Читать далее »

Школа імя святога Яна Паўла II з’явілася ў Гродне

У Гродне з’явілася польская школа імя святога Папы Яна Паўла II. Школа знаходзіцца па адрасе вул. Будзёнага 48а. 16 верасня ў польскай грамадскай школе Гродна прайшлі дзве важныя падзеі: інаўгурацыя навучальнага 2017/2018 года і прысваенне школе імя вялікага паляка, святога Папы Рымскага Яна Паўла II. — У распачатым навучальным годзе ў гэтай польскай культурна-асветніцкай установе будуць атрымліваць веды па польскай ...

Читать далее »

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з еўрапейскімі біскупамі

Прэзідэнт Беларусі прыме ў Мінску вялікую дэлегацыю каталіцкіх іерархаў з Еўропы. У чацвер, 28 верасня 2017 г. Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE), якая будзе праходзіць у беларускай сталіцы з 27 верасня па 1 кастрычніка і збярэ кіраўнікоў епіскапатаў 45 краін кантыненту. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні арганізацыі. Адной тэм форуму стане сучаснасць ...

Читать далее »

Моладзь з Браслава арганізавала «School party»

У пачатку навучальнага года моладзь з Браслава правяла вечарыну для школьнікаў і студэнтаў. Гэта была добрая нагода, каб разам сабрацца на малітве, а затым супольна правесці вечар у танцах і забавах. На «School party» у Браслаў завітала моладзь з Мёраў, Слабодкі, а таксама з Глыбокага. Вечар распачаўся сумеснай адарацыяй і малітвай у інтэнцыі паспяховага навучання, а ўжо затым жадаючыя прадэманстравалі ...

Читать далее »

Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у Польшчы выпусцілі новую манету

З 15 верасня 2017 года ў Польшчы ўвайшла ў абарачэнне калекцыйная манета «100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў», паведамляе прэс-бюро Польскага нацыянальнага банка. На рэверсе манеты змешчана карона, якой ўкаранавана фігура Маці Божай Фацімскай і лілея — сімвал чысціні  Дзевы Марыі. На аверсе змешчана выява трох пастушкоў, якім з’явілася Панна Марыя. Таксама на адным баку размешчаны элементы плацежнага сродку: выява арла (зацверджанага для ...

Читать далее »