Усе навіны

Новапрэзбітэр Алег Хмылко цэлебраваў сваю першую Эўхарыстыю ў роднай парафіі ў Лынтупах

Падзея адбылася на радзіме святара ў нядзелю, 8 кастрычніка, у касцёле Святога Андрэя Баболі. На ўрачыстасць сабралася шмат вернікаў і святароў. У Лынтупы прыехалі святары з Беластока, з якімі ў свой час ксёндз Алег вучыўся ў Беластоцкай семінарыі, выкладчыкі і семінарысты з Пінска, дзе таксама пачынаў сваё навучанне малады святар, ксяндзы з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксяндзы-выхадцы з Лынтупскай парафіі: Антон Лагунёнак, ...

Читать далее »

Беларускія вернікі пра малітоўную акцыю “Ружанец да межаў”

7 кастрычніка, у свята Маці Божай Ружанцовай, ва ўсёй Польшчы адбылася малітоўная акцыя “Ружанец да межаў”. У больш чым 300 касцёлах на тэрыторыі 22 дыяцэзій у краіне прайшла ружанцовая малітва аб міры для Польшчы, Еўропы і ўсяго свету. Акцыя сабрала больш за мільён удзельнікаў, якія ў гэты дзень разам прамаўлялі ўсе часткі Ружанца. У ёй прынялі ўдзел і беларускія вернікі. Малітва ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскім візітам парафію ў Пятроўшчыне

Візітацыя пастыра Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў суботу, 7 кастрычніка.  Адметнасць парафіі ў Пятроўшчыне (Глыбоцкі дэканат) — знаходжанне тут дзіцячага лагеру, дзе кожны год праходзяць «Канікулы з Богам». Парафію абслугоўваюць айцы-францішкане, з якімі іерарх і прыбыў. Біскупа сустрэла шмат моладзі, прадстаўнікі якой паднеслі высокаму госцю каравай. Пасля сустрэчы распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег. На богаслужэнні прысутнічалі айцы-францішкане Яраслаў Банасяк ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 16 кастрычніка ў Глыбокім (+праграма)

Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 16 кастрычніка ў Глыбокім.  Адказны за правядзенне сустрэчы — а. Андрэй Сідаровіч МІС. Праграма: 10.00 — прыезд катэхетаў (ГДК, вул. Камуністычная, 10); 10.30 — прэзентацыя сучасных мадэляў катэхезы; 11.30 — перапынак (кава, гарбата); 12.00 — абмеркаванне ў групах; 13.00 — прадстаўленне вынікаў абмеркавання ў групах; 13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча; 14.30 ...

Читать далее »

Папа Францішак: Бог – міласэрны Рамеснік святарскай падрыхтоўкі

Справа падрыхтоўкі кандыдатаў да святарства – вызначальная для місіі Каталіцкага Касцёла, бо ад яе залежыць абнаўленне веры і будучыня пакліканняў, сказаў Папа Францішак удзельнікам Міжнароднага кангрэса біскупаў і фарматараў духоўных семінарый, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 7 кастрычніка 2017 года, у заключны дзень працы форума. Святы Айцец заклікаў даручыць справу падрыхтоўкі святароў Богу, адкінуўшы самаўпэўненасць. Ён выкарыстаў вобраз ганчара, ...

Читать далее »

Мільён палякаў выйшлі на малітву за мір

У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у свята Маці Божай Ружанцовай, 7 кастрычніка, мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы. Малітвы адбыліся ў 320 храмах 22 дыяцэзій, у гарах, на ўзбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах, у Афганістане і нават за Палярным колам. Пасля набажэнстваў людзі накіраваліся да 4 тысяч загадзя вызначаных месцаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы, дзе ...

Читать далее »

Віцебская дыяцэзія мае новага святара. У Глыбокім святарскае пасвячэнне атрымаў дыякан Алег Хмылко

7 кастрычніка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў дыякан Алег Хмылко. Святар паходзіць з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Пасвячэнне дыяканату атрымаў 25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, дыяканскую практыку праходзіў у Глыбоцкай парафіі. На ўрачыстасць прыбылі святары як з Віцебскай ...

Читать далее »

Пантыфік наведае амерыканскія вайсковыя могілкі

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала аб пастырскай дзейнасці Святога Айца ў кастрычніку і лістападзе 2017 г. У сераду, 11 кастрычніка вечарам Францішак сустрэнецца з удзельнікамі форуму, арганізаванага Папскай радай па новай евангелізацыі, а на наступны дзень, 12 кастрычніка раніцай ён наведае Папскі усходні інстытут і ўзначаліць літургію ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, якая знаходзіцца побач з навучальнай установай. 2 лістапада, ва Успамін ...

Читать далее »

Святы Айцец: сорам за грэх – гэта ласка

Ласка сораму расчыняе дзверы для атрымання прабачэння Бога, падкрэсліў Францішак 6 кастрычніка 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі ён спаслаўся на словы прарока Баруха з першага літургічнага чытання (Бар 1, 15-22), які кажа аб непаслухмянасці Божаму закону, гэта значыць аб граху, і ў той жа час, указвае “сапраўдны шлях” для таго, каб атрамаць прабачэнне. Да граху схільныя ...

Читать далее »

«Гэта вялікая радасць, калі робіцца дабро…»: «Карытас» і Мальтыйскай службы дапамогі адкрылі сумесны праект

3 кастрычніка ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна (ЦКРНіР) адбылося ўрачыстае адкрыццё кухні, на якой, дзякуючы сумеснаму праекту «Карытас» (Мінск) і Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) дыяцэзіі Падэрборн, намаганнямі супрацоўнікаў Цэнтра, былі зроблены рамонт і поўная замена абсталявання. У Цэнтры знаходзіцца больш за 130 дзяцей-выхаванцаў з асаблівасцямі псіха-неўралагічнага развіцця, 60 з якіх — стацыянарныя. З вялікай радасцю супрацоўнікі «Карытас» ...

Читать далее »