6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў. У набажэнстве ўдзельнічалі вернікі парафіі, у тым ліку моладзь і дзеці. Яно праводзілася ў памяць аб Трох Мудрацах (“Трох Каралях”), пра якіх нагадвае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Як мудрацы, кіруючыся святлом зоркі, ішлі да стаенкі ў Бэтлееме, дзе знаходзіўся нованароджаны Езус Хрыстус, так маглі ісці на ...
Читать далее »Усе навіны
Перамога жыцця: Пуэрта-Рыка прызнае правы ненароджаных
У Пуэрта-Рыка зацверджаны пакет рэвалюцыйных законаў, якія прызнаюць чалавека асобай з моманту зачацця і забараняюць незваротныя гендарныя ўмяшанні для непаўналетніх. Пад канец 2025 года губернатар Пуэрта-Рыка Джэніфер Гансалес Калон падпісала гістарычны дакумент, паводле якога чалавек на любым этапе развіцця ў лоне маці прызнаецца „фізічнай асобай” і ахоўваецца грамадзянскім правам. Гэты крок стаў часткай маштабнай рэформы, накіраванай на абарону годнасці чалавека. ...
Читать далее »Папа Леў XIV зачыніў Святую Браму ватыканскай базілікі
6 студзеня 2026 года, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, Папа Леў XIV урачыста зачыніў Святую Браму Базілікі святога Пятра і ўзначаліў Эўхарыстыю з нагоды завяршэння Юбілею 2025 года. У гаміліі Леў XIV паразважаў над кантрастамі, якія суправаджаюць Божае Аб’яўленне: радасць і трывога, супраціў і паслухмянасць, страх і надзея. Мудрацы радуюцца святлу зоркі, а Ірад і ўвесь Ерузалем непакояцца. Гэта адбываецца таму, ...
Читать далее »Урачыстасць Аб’яўлення Пана на Лепельшчыне
Прывітаць маленькага Езуса прыйшлі тры мудрацы з усходу і прынеслі Дзіцятку свае дары: золата, ладан і смірну. І ў касцёл Святога Казіміра ў Лепелі да нованароджанага Пана 6 студзеня а шостай гадзіне вечара завітала шмат вернікаў. Парафіяне, як і ўсходнія вешчуны, прыйшлі не з пустымі рукамі: хто нёс ваду, хто ладан, а хто і проста чыстае сэрца і добрыя думкі. ...
Читать далее »Праўдзівая радасць Божага Нараджэння: дзеці парафіі ў Астраўцы паказалі калядную пастаноўку
У другую нядзелю пасля Божага Нараджэння парафія Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы правяла час не толькі на супольнай малітве, але і з сапраўдным калядным цудам. Пасля Імшы вернікі і госці сталі сведкамі чароўнай і шчырай пастаноўкі, якую падрыхтавалі юныя вернікі разам з сястрой Марынай і пробашчам кс. Юрыем. Маленькія артысты, з энтузіязмам увайшоўшы ў ролі біблейскіх персанажаў, паказалі сакральную гісторыю ...
Читать далее »Душпастырства ў страху: у ЗША мігрантам дазволілі не ісці ў храм
Біскуп Эрл Фернандэс з Каламбуса вызваліў католікаў-мігрантаў ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай святой Імшы праз пагрозу затрыманняў і дэпартацый, якія ўзмацніліся ў рэгіёне. Біскуп дыяцэзіі Каламбус у амерыканскім штаце Агаё Эрл Фернандэс выдаў дэкрэт, які дазваляе вернікам без афіцыйнага статусу, а таксама тым, хто абгрунтавана баіцца пераследу, не наведваць святыні ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці. Прычынай такога кроку стала актывізацыя ...
Читать далее »Папа і кардыналы: разам вызначаючы будучыню Касцёла
Папа Леў XIV запрасіў усіх кардыналаў свету ў Ватыкан 7-8 студзеня 2026 года для ўдзелу ў надзвычайным кансісторыі, які мае на мэце ўмацаванне супрацоўніцтва і еднасці ў кіраванні Касцёлам. Гэтая сустрэча, паводле паведамлення Святога Пасаду, паклікана не толькі ўзмацніць камунію паміж Біскупам Рыма і яго бліжэйшымі паплечнікамі, але і стаць дзейсным інструментам супрацоўніцтва ў вырашэнні маштабных задач сучаснага пантыфікату. Да ...
Читать далее »У Мінску ўрачыста адзначылі юбілей арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
3 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, маці касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прайшло святкаванне 80-годдзя заслужанага іерарха арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Імшу падзякі за пражытыя гады і плёны шматгадовага служэння Каталіцкаму Касцёлу ўзначаліў сам дастойны юбіляр. У гэты дзень архікатэдра была запоўненая шматлікімі вернікамі і духавенствам, якія пачалі збірацца задоўга да святой Імшы, каб паглядзець запланаваную прэзентацыю аб ...
Читать далее »“Асноўны закон Касцёла”: новая кніга пра касцёльнае заканадаўства
У бліжэйшыя дні ў кнігарнях з’явіцца новае выданне “Lex Ecclesiae Fundamentalis” (“Асноўны закон Касцёла”) – грунтоўны том аб’ёмам больш за 1300 старонак, падрыхтаваны Дыкастэрыяй па заканадаўчых тэкстах і выдадзены ватыканскім выдавецтвам LEV. У інтэрв’ю ватыканскім СМІ сакратар Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах, біскуп Хуан Ігнасіа Арыета адзначыў, што новае выданне «Асноўны закон Касцёла. Дакументы працэсу распрацоўкі (1959–1983)» пралівае святло на сённяшнюю ...
Читать далее »“Сведкі веры ў нованароджанага Езуса Хрыста”. У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема” (+відэа)
У Віцебскай дыяцэзіі ёсць добрая традыцыя: збірацца на пачатку года, каб разам радавацца нараджэнню Езуса Хрыста і праслаўляць Яго сваімі талентамі. Гаворка пра ўсім вядомы фестываль “Зорка Бэтлеема”, які сёлета ХХІ раз прайшоў у Мёрах. Раніцай 3 студзеня ўдзельнікаў з Браслава і Полацка, Варапаева і Мінска, Глыбокага і Пастаў гасцінна прымалі ў мясцовым доме культуры. Да конкурснай праграмы падрыхтаваліся таксама ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!