Кроў Хрыста, збаўленне душаў чыстцовых, — выбаў нас. Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Учора, 1 лістапада, у паўсюдным Каталіцкім Касцёле мы адзначалі ўрачыстасць усіх святых. Безумоўна, першым святым і настаўнікам святасці быў і ёсць Езус Хрыстус — адзіны наш Збаўца. Мы дзякуем Богу за сведчанне веры безлічы святых і благаслаўлёных, таксама і з нашага краю, якія выбралі Хрыста, пацвердзілі ...
Читать далее »Усе навіны
“Адно ў Хрысце, аб’яднаныя ў місіі” – тэма Сусветнага дня місій-2026
“Адно ў Хрысце, аб’яднаныя ў місіі” – такую тэму Папа выбраў для наступнага Сусветнага дня місій. Яна была абвешчана ў Ватыкане 31 кастрычніка 2025 года – у апошні дзень месяца, прысвечанага малітве за місіянераў. У 2026 годзе Сусветны дзень місій будзе адзначацца 18 кастрычніка. Ён стане юбілейным і пройдзе ў Каталіцкім Касцёле ўжо ў соты раз. Ініцыятыва была ўстаноўлена Папам ...
Читать далее »Святыя Місіі ў Глыбокім правялі айцы-рэдэмптарысты
З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі — адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі. Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога. У першы дзень – нядзелю — мы распачалі духоўныя практыкі з ...
Читать далее »Польшча: удзельнікі экстрэмальнай малітвы Ружанца маліліся за мір ва Украіне
Увечары, 25 кастрычніка 2025 года, вуліцамі Гнезна (Польшча) прайшла малітва Экстрэмальнага Ружанцовага шляху — ініцыятывы, створанай па прыкладзе Экстрэмальнага Крыжовага шляху. Удзельнікі ахвяравалі свае малітвы і пройдзены шлях за мір — у сваіх сэрцах, у сваіх сем’ях і ва ўсім свеце, у тым ліку ва Украіне. Гэта незвычайная падзея пачалася са святой Імшы ў Гнезненскай катэдры, якую ўзначаліў айцец Пшэмыслаў ...
Читать далее »Франция: 86 сенаторов призвали правительство отреагировать на рост антихристианских акций в стране
Группа депутатов французского сената выразила тревогу в связи с ростом актов ненависти по отношению к христианству и христианам в стране. Отношение властей к этой проблеме сенаторы считают «преступным безразличием», сообщает Благовест-инфо. Инициатором обращения, собравшего подписи 86 депутатов верхней палаты парламента и опубликованном на консервативном сайте «Бульвар Вольтера», выступила представительница кантона Верхняя Савойя Сильвиан Ноэль. Согласно статистическим данным, которые приводят авторы ...
Читать далее »У Лучаі адзначылі парафіяльны фэст у гонар святога апекуна Юды Тадэвуша
У мінулую суботу 25-м кастрычніцкім днём на парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша, Апостала прыбылі таксама 11 спісаў Марыйных абразоў з санктуарыяў нашай краіны, што цяпер пілігрымуюць па Віцебскай дыяцэзіі. Разам з пробашчам парафіі ксяндзом Яўгенам Міхайлавым святую Імшу ўзначаліў ксёндз канонік Эдвард Нарадоўскі, пробашч парафіі ў Задарожжы, айцец Пётр Фарына OCD з Нарачы і ініцыятар перэгрынацыі – ксёндз ...
Читать далее »Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым
З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы. Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых. Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў ...
Читать далее »Законная сястра выйграла чэмпіянат па бегу — басанож і ў габіце
Сястра Сабіна з Кералы (Індыя), якая калісьці была спартсменкай нацыянальнага ўзроўню, заняла першае месца ў катэгорыі 55+ на чэмпіянаце штата па лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў, вярнуўшыся да спаборніцтваў пасля многіх гадоў. Апранутая ў традыцыйны габіт і бегаючы басанож, сястра Сабіна ўразіла гледачоў, апярэдзіўшы іншых спартсменак і лёгка пераадолеўшы кожную перашкоду. Яе выступленне было сустрэта апладысментамі фанатаў, калі яна перасекла фінішную ...
Читать далее »Пасланнік Папы ў Мінску: размова аб візіце Льва XIV
У Мінску абмеркавалі перспектывы візіту Папы ў Беларусь і ўмацаванне дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у складаным геапалітычным кантэксце. Сустрэча кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна са спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV, кардыналам Клаўдыё Гуджэроці, якая адбылася 27 кастрычніка 2025 года, стала важным знакам працягу дыялогу паміж дзвюма канфесіямі. Ватыканскі іерарх прыбыў у Беларусь для ўдзелу ва ўрачыстасцях ...
Читать далее »У касцёле святога Казіміра ў Лепелі развіталіся з абразом св. Губерта
26 кастрычніка ў лепельскай парафіі святога Казіміра развіталіся з абразом святога Губерта. У гэтым абразе ён ахінаў сваёй светлай постаццю лепельскую парафію каля года, але надышоў час развітацца. Першародны лепельскі драўляны абраз святога Губерта вярнуўся ў сваю родную каталіцкую святыню. Святая Імша 26 кастрычніка 2025 года распачалася са спеваў каталіцкіх скаўтаў з Полаччыны. Наогул уся Святая Імша прайшла пад скаўцкія ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!