Усе навіны

Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел у перадкаляднай вечарыне ў Віцебску і зноў заспяваў песню пад гітару (+відэа)

У Віцебскай абласной бібліятэцы 8 снежня прайшла традыцыйная перадкалядная вечарына “Ціхая ноч, Святая ноч”. Як і летась, у імпрэзе браў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яго Эксэленцыя зноў узяўся за гітару і атрымаў у выніку шмат гарачых апладысментаў. Адкрываючы вечарыну, кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі зазначыў, што такія сустрэчы даюць магчымасць кожнаму чалавеку, незалежна ад яго веравызнання, глыбей усвядоміць сутнасць гэтага вялікага ...

Читать далее »

У чым галоўная праблема Касцёла ў Беларусі

Такое пытанне задаў 7 снежня ў Фэйсбуку ксёндз Вячаслаў Барок, пробашч касцёла святога Антонія ў Віцебску. На гэту тэму ўжо выказалася больш за паўсотні людзей. Прычым выказваліся не толькі католікі, але і праваслаўныя, і атэісты. Людзі называюць розныя праблемы: гэта і слабая пазіцыя ў адстойванні сваіх інтарэсаў, і тое, што большасць беларускіх католікаў амаль не верыць у Бога. Праблему бачаць ...

Читать далее »

Католікі ў Волме збіраюць грошы на адбудову згарэлай плябаніі

У Волме ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Стаўбцоўскім дэканаце, дзе 25 лістапада ў выніку пажару згарэла парафіяльная плябанія, католікі збіраюць грошы на адбудову. Агонь цалкам знішчыў будынак старой школы, які з пачатку 2000-х гадоў быў прыстасаваны пад плябанію і парафіяльны дом, дзе жыў кс. пробашч Валянцін Станкевіч, а таксама праводзіліся заняткі па катэхезе і ўсе парафіяльныя мерапрыемствы. У пажары ...

Читать далее »

Маскоўская Патрыярхія РПЦ даслала бандэроль гомельскім католікам

У канверце аказаліся апошнія нумары афіцыйнага выдання РПЦ. Нечаканае паштовае адпраўленне прыйшло на адрас гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, а канкрэтна – на імя рэдактара сайта Katolik.life. Бандэроль паступіла з Маскоўскай Патрыярхіі Рускай праваслаўнай царквы. Унутры былі чатыры апошнія нумары часопіса Маскоўскай Патрыярхіі – афіцыйнага выдання РПЦ. Суправаджальнай запіскі або якіх-небудзь іншых тлумачэнняў у канверце не было, таму мэта дадзенага падарунку гомельскім ...

Читать далее »

Пантыфік: чалавек, які верыць, дае перспектыву надзеі

Рыхтаваць дарогу Пану, сеючы вакол сябе зерні міру, справядлівасці і братэрства, заклікаў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 9 снежня на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. “У мінулую нядзелю літургія заклікала нас перажыць Адвэнт і чаканне Пана ў чуванні, а таксама з малітвай: “Чувайце і маліцеся” – нагадаў Папа. – Сёння, у другую нядзелю Адвэнта, нам указваецца як ...

Читать далее »

Пантыфік рэарганізаваў Губернатарат Дзяржавы Ватыкан

Папа Францішак рэарганізаваў Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Адмысловы ліст у форме “motu proprio” быў абнародаваны 6 снежня 2018 года, а падпісаны 25 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Дакумент увойдзе ў сілу 7 чэрвеня 2019 года. Ён заменіць сабой нормы, прынятыя святым Янам Паўлам ІІ, якія дзейнічалі з 2001 года. Адзначаецца, што рэарганізацыя, гэта адказ на актуальныя патрэбы, і звязана яна ...

Читать далее »

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Гомелі сустракалі ўсяночным чуваннем

На малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у асноўным, сабралася парафіяльная моладзь. Перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў гомельскім каталіцкім храме вернікі моляцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на працягу ўсёй ночы. Пачалося сузіранне ў 21.30 у пятніцу, а скончыцца – перад службай у 7.00 у суботу. На начное чуванне пераважна сабралася парафіяльная моладзь. Нагадаем, цяпер у Каталіцкім Касцёле праходзіць перыяд Адвэнту – ...

Читать далее »

Папа: ёлка і яслі дапамагаюць сузіраць таямніцу Бога

Ёлка і яслі адлюстроўваюць святло і ласкавасць Бога, каб дапамагчы нам перажыць свята нараджэння Езуса. Яны заклікаюць станавіцца сведкамі пакоры, пяшчоты і дабрыні Пана, перакананы Папа Францішак. 7 снежня 2018 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Венецыянскага Патрыярхату і дыяцэзіі Канкордыя-Пардэнонэ, італьянскіх гарадоў Езоло і Пардэнонэ, а таксама рэгіёнаў Венета і Фрыулі-Венецыя Джулія, адкуль сёлета былі дастаўлены на ...

Читать далее »

Святы Айцец: будаваць жыццё на скале, якой ёсць Бог

Пан – гэта скала, на якой трэба будаваць жыццё, падкрэсліў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 6 снежня 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічныя чытанні з Кнігі прарока Ісаі (26,1-6) і Евангелля св. Мацвея (7, 21.24-27). У першую чаргу, ён заклікаў вернікаў даваць сведчанне аб веры праз учынкі, а не толькі словы. ...

Читать далее »

У Браславе прайшоў фестываль творчасці для асаблівых дзяцей

У яго арганізацыі і правядзенні аб’ядналі сілы Цэнтр карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі аддзела адукацыі, парафіяльны «Карытас» касцёла Нараджэння Маці Божай, протаіерэй Ігар Чачуковіч, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя БРСМ. Адны правялі творчыя конкурсы, іншыя паклапаціліся аб падрыхтоўцы канцэртнай праграмы, трэція — пра прызы для дзяцей і салодкі стол. Агульнымі намаганнямі свята атрымалася вясёлым і цікавым. На адной ...

Читать далее »