У першы дзень года мы святкуем запавет паміж Богам і чалавекам, распачаты ва ўлонні жанчыны, — падкрэсліў Папа падчас св. Імшы з нагоды ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі. Святочная цэлебрацыя адбылася 1 студзеня 2020 г. у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. “Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны” (Гал 4, 4): гэты ўрывак з другога чытання Літургіі ...
Читать далее »Усе навіны
«Каталіцкі Веснік» віншуе чытачоў з Новым годам!
Дарагія карыстальнікі сайта catholicnews.by і чытачы «Каталіцкага Весніка»! Ад усяго сэрца хочам павіншаваць вас з Новым 2020 годам! І пажадаць вам моцнага здароўя, душэўнага спакою. Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце, падорыць аптымiзм i добры настрой! Няхай непрыемнасцi абыдуць вас, а ў памяцi застануцца толькi добрыя i цёплыя ўспамiны. Шчодрых Божых ...
Читать далее »Акцыя «Падары радасць на Каляды» адбылася ў Лідзе
26-27 снежня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася акцыя «Падары радасць на Каляды». Ужо некалькі год запар вернікі парафіі прымаюць удзел у гэтай акцыі. Увесь Адвэнт парафіяне збіралі ўсё самае неабходнае для «святочных пасылак» патрабуючым сем’ям. Пасля свята Божага Нараджэння душпастыры фарнага касцёла, сёстры законныя і моладзь разам са святым Мікалаем і анёлкамі два дні развозілі 80 ...
Читать далее »У парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння
Падзея адбылася 22 снежня 2019 г., падчас традыцыйнага фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» у касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння. У падзеі таксама ўдзельнічалі настаўнікі гурткоў дзіцячай творчасці Швед Л., Жылінская С., Варабчук В., Багадухава Л., Кадзетава М., Міхлюк М., якія таксама прадставілі свае цудоўныя творы і разам з навучэнцамі падрыхтавалі святочную імпрэзу, а ...
Читать далее »Усебеларуская сустрэча Новага года адбудзецца ў Будславе
У ноч з 31 снежня 2019 на 1 студзеня 2020 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай перад цудатворнаю Святыняй Беларусі адбудзецца адмысловае набажэнства, цэлебрацыю якога ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. «Традыцыйна ўвечары апошняга дня года мы дзякуем Богу за пражыты год, за ўсе атрыманыя ласкі, а таксама просім, каб Найвышэйшы благаславіў нас, нашых родных і блізкіх у Новым годзе. ...
Читать далее »2019-ы год разам з Папам Францішкам: Сінод, барацьба са злоўжываннямі, місійны Касцёл
Год, які падыходзіць да завяршэння, быў вельмі насычаным знакавымі падзеямі з удзелам Францішка, якія маюць вызначальную ролю для жыцця і місіі ўсяго Каталіцкага Касцёла. Сінод па Амазоніі Адной з галоўных падзей 2019 г. стала Спецыяльная асамблея Сіноду Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне на тэму “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”. Яна праходзіла з 6 па 27 кастрычніка ...
Читать далее »Вернікі гродзенскай парафіі падрыхтавалі флэшмоб для наведвальнікаў гандлёвага цэнтра
«А ўчора з вячора засвяціла зора!» – такімі словамі вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанкa) падзяліліся радасцю ад Нараджэння Езуса ў гандлёвым цэнтры «OldCity». 26 снежня дзеці, моладзь і дарослыя прадставілі святочны флэшмоб, падчас якога хацелі данесці жыхарам горада, што менавіта зараз адбываецца найвялікшы з цудаў – прыйсце ў свет Божага Дзіцяці. Праз спеў, танцы і касцюмы з батлейкі вернікі ...
Читать далее »Сестры кармелитки планируют открыть в Бресте католический детский сад при сестринском доме
Необычный детский сад хотят построить сестры кармелитки Младенца Иисуса. И хоть впереди еще много работы и административных согласований, дело маленькими шажками движется вперед, к светлой цели. Брестское сообщество Конгрегации Сестер Кармелиток Младенца Иисуса недавно отпраздновало свое 25-летие. Идея открытия детского сада при сестринском доме, который находится в микрорайоне Речица, жила в сердцах кармелиток давно. «Наш орден большой, монастыри кармелиток действуют ...
Читать далее »Святы Айцец накіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў сустрэчы Тэзэ
Разам адкрыць, што ўкаранёнасць у веры кліча выйсці насустрач іншым, адказваючы на выклікі нашых грамадстваў, — заклікае Папа ўдзельнікаў 42-й Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ. Чарговы этап “Пілігрымкі даверу на зямлі” пройдзе ў польскім Уроцлаве з 28 снежня 2019 г. да 1 студзеня 2020 г. У ім прымуць удзел каля 20 тыс. юнакоў і дзяўчат розных канфесій ва ўзросце ад 18 да ...
Читать далее »Дзеці і моладзь з Навагрудка паказалі калядную пастаноўку
На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла паказала святочную пастаноўку, прысвечаную найвялікшай хрысціянскай таямніцы – уцелаўленню Хрыста. Дзеці разам з с. Хеленай і бацькамі на працягу многіх тыдняў рыхтаваліся, каб падкрэсліць сваімі талентамі выключнасць падзеі, якая адбылася больш, чым дзве тысячы гадоў таму. Ацаніць творчыя і вакальныя таленты малых вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!