Усе навіны

6 снежня ў Беларусі адзначаецца дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе

6 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі будзе адзначацца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. У Польшчы гэты дзень, які праходзіць па ініцыятыве каталіцкага епіскапату, мае назву Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе і будзе адзначацца ўжо ў 21-ы раз. Традыцыйна ён арганізуецца Супольнасцю дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх ...

Читать далее »

Паведамленне біскупа Алега Буткевіча ў сувязі з арыштам кс. Вячаслава Барка

3 снежня 2020 г. пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Полацкі дэканат) кс. Вячаслаў Барок паводле пастановы суда Расонскага раёна быў асуджаны на 10 сутак арышту па артыкуле 17.10 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі». Падставай для судовага працэсу стала публікацыя на асабістай старонцы святара ў адной з сацыяльных сетак плакату ...

Читать далее »

Папа Францішак пра ворагаў сацыяльнага сяброўства

Не бывае сацыяльнага сяброўства без дыялогу і здольнасці слухаць іншых, — падкрэсліў Папа Францішак у відэапасланні да ўдзельнікаў 23-га Дня сацыяльнага душпастырства, які праходзіць у Аргентыне. Пантыфік спаслаўся на тэму форума: “На шляху да культуры сустрэчы. Краіна для ўсіх: братэрства і сацыяльнае сяброўства”. Ён прызнаўся, што гэтыя пытанні вельмі хвалююць яго. Святы Айцец нагадаў, што па прычыне граху і злых ...

Читать далее »

Падтрымайма святара, які ў вязніцы!

Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Расонскай парафіі Вячаслава Барка, суд у Расонах 3 снежня прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за тое, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў працу мастака Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм». У сувязі з тым, што на малюнку прысутнічае выява нацысцкай свастыкі, публікацыя малюнка святаром была расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сімволікі. — Ніякага нацысцкага ...

Читать далее »

Впервые после пожара в соборе Нотр-Дам в Париже споёт церковный хор

24 декабря, в канун Рождества, в соборе Парижской Богоматери, сильно пострадавшем от пожара полтора года назад, состоится концерт. После долгого перерыва здесь будет петь соборный хор. Хор собора впервые запоет после длительного перерыва, сообщили в столичной архиепархии. На концерте выступят 20 певцов, два солиста и органист. Выступление церковных музыкантов будет транслироваться по телевидению в соответствии со строгими правилами, введенными на ...

Читать далее »

Святы Айцец зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання

Папа Францішак зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання. Нагодай стала ініцыятыва Супольнасці св. Эгідзія і іншых грамадскіх арганізацый “Гарады за жыццё” (Cities for Life). “Памятайма, што нават забойца не губляе асабістай годнасці, і Бог сам становіцца яе гарантам. Цвёрдае непрыманне смяротнага пакарання дэманструе, наколькі магчыма прызнанне неад’емнай годнасці кожнага чалавека”, — напісаў Пантыфік 30 лістапада 2020 г. у сваім Twitter. Мэтай ...

Читать далее »

12 способов прожить этот Адвент более осознанно

Итак, у нас есть почти месяц, чтобы подготовиться к Рождеству. Я создала это напоминание, которое, надеюсь, поможет мне провести это время более осознанно и больше походить на горящую свечу, чем на мигающую лампочку. Я также надеюсь, что этот список поможет каждому из вас в моменты, когда суетность жизни заставляет вас чувствовать, что в вашей «гостинице» уже не найдется места для ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў святочнае пасланне да Барталамея І

Войны і канфлікты будуць працягвацца пакуль людзі не зразумеюць, што з’яўляюцца братамі і сёстрамі, — напісаў Папа ў пасланні да Патрыярха Барталамея І. Святы Айцец прымеркаваў свой зварот да свята св. Андрэя, апекуна Канстантынопальскага Патрыяртаху. Ліст асабіста ўручыў Патрыярху кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўнік ватыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Стамбул. Пантыфік звярнуў увагу на ...

Читать далее »

Святы Айцец даў тры парады на Адвэнт

Папа Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт. Адмысловы заклік ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. «Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія», — заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і. ...

Читать далее »

Германія: Вігілія Божага Нараджэння будзе адпраўлена… на трампліне

Напярэдадні Калядаў у нямецкім Вілінгене на трампліне, у 16 гадзін па мясцовым часе, адбудзецца спецыяльнае экуменічнае набажэнства. Ідэя належыць а. Крысціяну Ролінгу, які з’яўляецца членам мясцовага гарналыжнага клуба. «У гэтым годзе пандэмія вызначыла ўсё наша жыццё. Мы былі вымушаны адмяніць або перанесці на нявызначаны тэрмін шмат важных для нас сустрэч», — кажа ён. Па словах Крысціяна Ролінга, гарналыжны трамплін і ...

Читать далее »