16 верасня 2023 года ў ватыканскай базіліцы адбудзецца адкрыццё мармуровай скульптуры карэйскага святога Андрэя Кіма Таэгона. Мармуровая статуя святога Андрэя Кіма Таэгона (1821-1846), першага каталіцкага святара і пакутніка карэйскага паходжання, будзе ўстаноўлена ў знешняй нішы базілікі. Ідэя, падтрыманая карэйскім епіскапатам, нарадзілася падчас урачыстасцяў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння святога. Урачыстасць асвячэння скульптуры пройдзе 16 верасня 2023 года, у дзень святога ...
Читать далее »Усе навіны
Рэкалекцыі курсу «Назарэт» адбудуцца ў Навагрудку
22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...
Читать далее »Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі
У студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый. Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з акцёрам Сільвестрам Сталонэ
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ. Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям’ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям’я. Гэта не першая сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі ...
Читать далее »Нігерыя: адзін семінарыст спалены жыўцом, другі выкрадзены
Семінарыст згарэў жывым падчас нападу бандытаў на парафію Св. Рафала ў Фадан Камантан, у дыяцэзіі Кафанчан, у штаце Кадуна, на поўначы Нігерыі. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 7 верасня, паведамляе Gość Niedzielny. Зламыснікі напалі на парафіяльны дом і падпалілі яго. Святарам удалося dыбрацца з ахопленага полымем будынка, але 25-гадовы Нааман Данламі, які дапамагаў ім у душпастырскай працы, загінуў у полымі. У ...
Читать далее »Папа Францішак падзякаваў удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне
Захаваць жывую памяць пра лісабонскія падзеі і дзяліцца атрыманым досведам з іншымі, — заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Сусветных дзён моладзі 2023 года. “Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, ...
Читать далее »Катэхеты Віцебскай дыяцэзіі распачалі разам новы катэхетычны год
9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі
Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. ...
Читать далее »Сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарыткі» Віцебскай дыяцэзіі
8 верасня ў свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ўдзельнікі апостальскага руху «Маргарыткі» з Віцебскай дыяцэзіі сустрэліся ў касцёле Беззаганнага Зачацця НПМ у Удзеле. Найлепшыя падарункі для Панны Марыі – удзел у святой Імшы і ружанцовая малітва. Таму ўдзельнікі сустрэчы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце памаліліся Ружанец у інтэнцыі свецкіх апосталаў і духоўных асоб, якіх яны падтрымліваюць малітвамі. Таксама вернікі прысвяцілі Беззаганнаму ...
Читать далее »Заява Святога Пасада перад беатыфікацыяй сям’і Ульма
Дзіця, якім была цяжарная Вікторыя Ульма, нарадзілася ў момант мучаніцкай смерці маці, таму і было далучана да групы дзяцей-мучанікаў — гаворыцца ў апублікаванай 5 верасня 2023 года заяве за подпісам кардынала Марчэла Сэмерара. “У сувязі з нядаўна распаўсюджанай у некаторых СМІ інфармацыяй аб мучаніцкай смерці сям’і Ульма, абрад беатыфікацыі якой адбудзецца 10 верасня 2023 года ў польскім Маркова, Дыкастэрыя па ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!