Усе навіны

Папа Францішак: сёння патрэбны людзі, якія заражаюць святасцю

Нам патрэбны людзі, якія не сядзяць на канапе, але, “палаючы нястрымным жаданнем жыць Евангеллем і абвяшчаць яго, з запалам заражаюць святасцю”, — падкрэсліў Папа Францішак. 11 студзеня 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю таварыства Facchini di Santa Rosa – Носьбіты святой Ружы, членам якога даручана несці трыццацімятровую структуру са скульптурай святой Ружы на вяршыні падчас урачыстай працэсіі ...

Читать далее »

У Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус»

З 19 па 21 студзеня ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаус», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова, інфармуе catholic.by. Гэты курс — не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Акрамя лекцый, на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць навучэнцы на заняткі ...

Читать далее »

28 студзеня ў Іўі адбудзецца фестываль калядных песень “Gloria in excelsis Deo”

Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў ужо ў дваццаць першы раз, паведамляе grodnensis.by. Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да сталага фестывалю, мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя песні, чытаюць вершы, танчаць, прадстаўляюць калядныя сцэнкі. За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы з парафій не толькі Іўеўшчыны, але ...

Читать далее »

У Нікарагуа атрымалі пасвячэнне новыя святары

Архідыяцэзія Манагуа папоўнілася дзевяццю новымі святарамі. Гэта адбылося на фоне арыштаў, якія па словах Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, падрываюць права на свабоду веравызнання. 6 студзеня 2024 года ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана кардынал Леапольда Брэнэс удзяліў у сталічнай архідыяцэзіі Нікарагуа прэзбітэрскае пасвячэнне дзевяці дыяканам. У цырымоніі, якая праходзіла ў катэдральным саборы Манагуа з радасцю і хваляваннем прынялі ўдзел шматлікія ...

Читать далее »

У Нядзелю Божага слова пройдзе ІІ мінскі біблійны марафон

21 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў ІІ мінскім біблійным марафоне. Сутнасць Біблійнага марафону заключаецца ў тым, што кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымае анлайн раздзел са Святога Пісання для самастойнага чытання ў Нядзелю Божага слова, разважання над ім і дзялення з ...

Читать далее »

Кардынал Сэмерара: святая Тэрэза з Лізьё нясе пасланне надзеі чалавецтву

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса – жанчына надзеі, — сказаў кардынал Марчэла Сэмерара на завяршэнне юбілею, які праходзіў з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння і 100-годдзя з дня беатыфікацыі славутай французскай святой. Прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па справах кананізацыі здзейсніў візіт на радзіму святой Тэрэзы – у французскі горад Лізьё на поўначы Францыі. Там ён узначаліў урачыстую літургічную цэлебрацыю на завяршэнне ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў Гродзенскай семінарыі

З 5 па 7 студзеня, падчас зімовых канікул, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў “Малітва ў маім жыцці”. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у капліцы семінарыі, якую ўзначаліў рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на асабістай малітве, у чым дапамагалі духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, кс. Павел Скуба, кс. ...

Читать далее »

Паллатынскія дні моладзі прайшлі ў Баранавічах

З 2 па 5 студзеня ў доме Найсвяцейшай Тройцы айцоў вербістаў у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) прайшлі паллатынскія дні моладзі. На сустрэчы, арганізаванай айцамі палатынамі і сёстрамі палатынкамі, сабралася каталіцкая моладзь з розных месцаў краіны, якая хацела паглыбіць сваю веру, знайсці новых сяброў і чэрпаць натхненне з духоўнасці св. Вінцэнта Палоцці. У мерапрыемстве ўдзельнічала моладзь з Бярозы, Воранава, Германішак, Жлобіна і ...

Читать далее »

Дыпламатыя Святога Пасада: галоўныя падзеі 2023 года

Апостальская Сталіца падтрымлівае паўнавартасныя дыпламатычныя адносіны з 184 краінамі свету без уліку наднацыянальных структур. Мінулы год быў плённым для ватыканскай дыпламатыі. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што свае прадстаўніцтвы ў Рыме мае 91 дыпламатычная місія пры Святым Пасадзе, уключаючы Еўрапейскі Саюз і Суверэнны Мальтыйскі Ордэн. Да іх трэба дадаць прадстаўніцтвы Лігі арабскіх дзяржаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і офіс Вярхоўнага ...

Читать далее »

Конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)

5 студзеня 2024 года ў доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбыўся конкурс батлеек, які ўжо традыцыйна праводзіцца ў Віцебскай дыяцэзіі пасля свята Божага Нараджэння. Каб прадставіць свае батлейкі на конкурс сабраліся 7 парафій з усёй дыяцэзіі: парафія Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (Удзела), парафія св. Антонія (Віцебск), парафія св. Уладзіслава (Віцебск), парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск), парафія Наведзінаў Найсвяцейшай Марыі ...

Читать далее »