Усе навіны

Фінал VI Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання прайшоў у Віцебску

4 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення конкурсу ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе была абрана наступная тэма конкурсу: “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”, а старэйшая катэгорыя была пашырана да 17 год. “Неаднойчы катэхеты прасілі пашырыць узроставую катэгорыю ўдзельнікаў. Што датычыць тэмы конкурсу, цуды Езуса паказваюць дзейнасць Езуса Хрыста на ...

Читать далее »

Пад’ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад

Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў свой родны горад – Ваўкавыск. Камельдулы – малараспаўсюджаная каталіцкая кангрэгацыя з найбольш строгім ладам жыцця. Сустрэць манахаў гэта ордэна амаль немагчыма – яны пакідаюць кляштар толькі ў выключных выпадках і жывуць адасобленым жыццём. Усяго ва ўсім свеце цяпер толькі каля 50 камельдулаў, і адзін з іх – айцец Ян з Беларусі. Гэта выхадзец з ...

Читать далее »

Юбілейны 2025 год: у Рыме чакаецца каля 32 мільёнаў пілігрымаў

Святы Пасад чакае ў Рыме каля 32 мільёнаў пілігрымаў у Святы 2025 год, — сказаў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыя па евангелізацыі, якому Папа даручыў арганізацыю Юбілею. Падчас прэс-канферэнцыі ў Рыме іерарх паведаміў, што ўжо паступілі тысячы заявак. Чакаецца 2,5 мільёна пілігрымаў з ЗША, 900 тысяч – з Германіі і шмат з Паўднёвай Амерыкі. Святы Год – гэта сусветная пілігрымка ...

Читать далее »

На Алімпіядзе ў Парыжы спартсменам-католікам будуць дапамагаць святары

Менш за тры месяцы засталося да пачатку Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Да іх рыхтуюцца не толькі спартсмены, але і святары. Для спартсменаў Алімпіяда — гэта складаныя і вырашальныя моманты. «Шмат з іх знаходзяць падтрымку ў веры», — сказаў дыякан Джэйсан Ніока, адказны за падрыхтоўку святароў Алімпіяды. Паводле рэкамендацый МАК, у Алімпійскай вёсцы будзе мультырэлігійны цэнтр для прадстаўнікоў пяці асноўных рэлігій. ...

Читать далее »

Байкеры з супольнасці NO LIMITS з Астраўца адкрылі мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь

Група ўдзельнікаў супольнасці матацыклістаў NO LIMITS з Астраўца адкрыла мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь. 27 красавіка байкеры сабраліся на святой Імшы ў Нарачы, дзе атрымалі благаслаўленне на новы сезон, паведамляецца на старонцы парафіі. А затым – прыехалі на экскурсію ў капліцу святой Філамены ў Вароне і касцёла святога Юрыя ў Варнянах. Экскурсію для групы матацыклістаў правёў кс. Віктар Захарэўскі, пробашч парафіі ...

Читать далее »

Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй адсвяткавалі браты капуцыны

У лясным гушчары ля практычна нежылой вёскі Пералом Гродзенскага раёна, на ўзвышшы над Нёманам 28 красавіка сабраліся пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. Тут стаіць каталіцкая драўляная капліца Імя Панны Марыі і святога Юрыя, у якой св. Імшы праходзяць усяго 2-3 разы на год. У гэты раз дзясяткі пілігрымаў сабраліся тут на ўрачыстую адпустовую святую Імшу. Асабліва ўшаноўваюць ...

Читать далее »

Дзеркаўшчына-Гродна: аўтобусная пілігрымка ў інтэнцыі новых пакліканняў

Вернікі парафіі Унебаўшэсця Хрыста Пана ў Дзеркаўшчыне зладзілі аўтобусную пілігрымку ў Гродна ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарскай і манаскай службы. 1 і 2 мая пілігрымы наведалі шматлікія святыні Гродзенскай дыяцэзіі: Міхалішкі, Гервяты, Гудагай, Гальшаны, Баруны, Трабы, Уселюб, Навагрудак, Бярозаўка, Гродна, а таксама шклозавод “Нёман”, Духоўную семінарыю і сінагогу. Шчыра і гасцінна віталі пілігрымаў святары і манахіні, асабліва сёстры назарэтанкі ...

Читать далее »

Каталіцкія скаўты зладзілі вясеннік у Дзеркаўшчыне

Незвычайных гасцей сёлета гасціла парафія Унебаўшэсця Пана ў в. Дзеркаўшчына (Глыбоцкі дэканат). А менавіта на працягу трох дзён адбываўся вясеннік для скаўтаў з Мінскіх і Полацкай парафій на чале з кс. Уладзімірам Марушэўскім SChr, адказным за скаўтаў у Мінску. Моладзь перажывала час з Богам і прыродай. Супольная адарацыя, св. Імша, розныя малітвы і спевы спадарожнічалі падчас вясенніка. Кожная каманда (кап’ё) ...

Читать далее »

Фільм, які закрануў сэрца Папы Францішка

Папа даслаў кароткае відэапасланне з нагоды 70-годдзя фільма «Дарога» (La strada) італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні. Яго апублікавала ватыканская газета L’Osservatore Romano. З 2 па 5 мая 2024 года на радзіме Феліні ў Рыміні праходзіць кінафестываль. Адно з мерапрыемстваў прысвечана фільму «Дарога», які сёлета святкуе 70-годдзе. У відэапасланні з гэтай нагоды Пантыфік сказаў: «У дзяцінстве я глядзеў шмат фільмаў Феліні, але ...

Читать далее »

У Будславе адбылося спатканне касцёльных рухаў і супольнасцяў

“На Беларусі ёсць месцы святыя. Адно з іх — у Будславе велічны храм”. Словамі гэтага спеву віталі Маці Божую Будслаўскую першага мая. Гэта вернікі з усёй Беларусі прыбылі ў Нацыянальны Санктуарый на сустрэчу касцёльных рухаў і супольнасцяў. Цікава, што гісторыя гэтых спатканняў распачалася шмат год таму. Калі адна з супольнасцяў 1 мая, у выходны дзень, вырашыла прыехаць, каб разам памаліцца ...

Читать далее »