У Вялікую пятніцу будзем адзначаць літургічны ўспамін смерці, якая прынесла збаўленне ўсяму чалавецтву. А сёння, напэўна, гістарычны юбілей. Верагодна, датай смерці Ісуса з’яўляецца 3 красавіка 33 года нашай эры. Вялікдзень — свята рухомае (прыпадае на перыяд з 21 сакавіка па 25 красавіка), таму Вялікая пятніца, якая наступае на тры дні раней, таксама мае розныя даты ў розныя гады і можа быць размежавана ...
Читать далее »Цікава ведаць
Усё больш французаў шукаюць цішыні ў кляштарах
Касцёл у Францыі адзначае рэзкі рост цікавасці да рэкалекцый, якія праводзяцца ў манаскіх супольнасцях. Летась зарэгістравалася больш за 75 тысяч чалавек. Сярод іх усё больш мужчын, а таксама непрактыкуючых. «Тыя, хто прыязджае на рэкалекцыі, удзельнічаюць у жыцці манаскай супольнасці на працягу некалькіх дзён. Яны прытрымліваюцца цішыні і строгага малітоўнага распарадку». «Сама прысутнасць манаскай супольнасці ўжо з’яўляецца для іх евангелізацыяй», — ...
Читать далее »Як сотні каталіцкіх манахінь унеслі важны ўклад у вывучэнне хваробы Альцгеймера
Даследчыкі кажуць, што ўклад амаль 700 каталіцкіх манахінь у наватарскае дзесяцігадовае даследаванне хваробы Альцгеймера і дэменцыі дае важную інфармацыю для падтрымання кагнітыўнага здароўя на працягу ўсяго жыцця. «Даследаванне законных сясцёр», пачатае ў 1986 годзе неўролагам Дэвідам Сноўданам, прывяло да «фундаментальных высноў» аб «кагнітыўных парушэннях і звязаных з імі неўрапаталогіях»,- пішуць даследчыкі ў аглядзе, апублікаваным у мінулым месяцы ў часопісе «Alzheimer’s ...
Читать далее »Статыстыка Касцёла: працягваецца рост колькасці католікаў
У ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычныя даведнікі Касцёла: Annuario Pontificio 2025 і Annuarium Statisticum Ecclesiae 2023. Апрацоўкай даных займалася Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла. Новы папскі штогоднік утрымлівае інфармацыю аб Каталіцкім Касцёле за 2024 год. У гэты перыяд была створана адна мітраполія, тры біскупскія кафедры былі ўзнесены да рангу мітраполій, заснавана сем новых дыяцэзій, адна дыяцэзія стала архідыяцэзіяй, а адна ...
Читать далее »Рым: абраз XIX стагоддзя праляжаў 100 гадоў на гарышчы храма
Карціна мастака XIX стагоддзя Вінчэнца Каталані з выявай прамовы святога Паўла на Арэапагу была знойдзена ў Рыме на гарышчы касцёла святога Людовіка, караля Францыі. Велізарная карціна, якая больш за стагоддзе праляжала згорнутай у скрутак на лесвіцы, была старанна адноўлена і стала даступнай для наведвальнікаў, паведамляе польская рэдакцыя Vatican News. Над рэстаўрацыяй карціны Каталані інтэнсіўна працавалі маладыя кансерватары. Адноўленае палатно можна ...
Читать далее »Спорт — выдатная магчымасць сведчання веры
Зборная польскіх святароў па футзале заваявала залаты медаль на 17-м чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Венгрыі. У фінале палякі перамаглі Славакію з лікам 4:0, а раней на групавым этапе перамаглі Косава — 11:0 і Аўстрыю — 8:0. У чвэрцьфінале яны выйгралі ў Босніі і Герцагавіны з лікам 2:1, а ў паўфінале сустрэліся з дзейным чэмпіёнам — Харватыяй. Менавіта ў гэтым ...
Читать далее »Французы вяртаюцца да Бібліі: продажы рэзка выраслі
Продажы Бібліі ў Францыі імкліва растуць. Звычайна Біблію купляе моладзь і тыя, хто нядаўна прыналежыць да Каталіцкага Касцёла. У парыжскай кнігарні La Procure летась продажы Бібліі выраслі больш чым на 20%. Продажы ў выдавецтве Mame, якое спецыялізуецца на рэлігійнай літаратуры, выраслі на 46% за апошнія тры гады — з 52 000 асобнікаў Бібліі ў 2022 годзе да 76 000 у ...
Читать далее »У Польшчы выйшаў дакументальны фільм пра святога Юзафа «Сэрца Айца»
31 студзеня 2025 г. у польскіх кінатэатрах выйшаў дакументальны фільм «Сэрца Айца» (арыг. Corazón de Padre), які запрашае гледачоў у натхняльнае падарожжа па слядах св. Юзафа – маўклівага героя Евангелля, апякуна сем’яў і абаронцы Касцёла. Пастаноўка рэжысёра Андрэса Гарыгу — гэта праца, якая набліжае жыццё і заступніцтва аднаго з найважнейшых святых хрысціянства. Святы Юзаф – узор бацькоўства і даверу Богу ...
Читать далее »Як сучасныя тампліеры дапамагаюць пілігрымам Юбілейнага года
Сучасныя пілігрымы, якія прыходзяць у любое святое месца, напрыклад, у галоўныя папскія базылікі ў Рыме ці ўшанаваныя месцы Святой Зямлі, каб атрымаць ласкі Юбілейнага года надзеі, карыстаюцца шматлікімі выгодамі. У іх ёсць GPS спампаваны на смартфон, на іх шляху няма бандытаў і злодзеяў, на кожнай вуліцы ёсць валанцёры, гатовыя адказаць на ўсе пытанні. Але ў мінулым падарожжа ў Ерузалем ці ...
Читать далее »Сацыёлаг: змяніліся матывы ўступлення ў манаскія ордэны
Швейцарская сацыёлаг Ізабэль Жанво прадставіла вынікі даследавання матываў уступлення ў манаскія ордэны. У апытанні ўдзельнічалі 148 асоб з трох краін. Даследаванне, праведзенае сярод манахаў і манахінь з Аўстрыі, Францыі і Швейцарыі, выявілаістотныя змены ў матывацыі людзей, якія выбіраюць манаскае жыццё. Як паведамляе выданнеSonntagsblatt, сучасныя кандыдаты ў манаскае жыццё кіруюцца новымі прыярытэтамі. «Некаторыя з апытаных назвалі жаданне быць шчаслівымі як галоўны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!