На пытанне адказвае кс. Алег Жураўскі. Ці здзяйсняю я грэх, калі не звяртаю ўвагі, напрыклад, на знак “прыпынак забаронены” (не перакрываючы тратуар), ці калі я няправільна прыпаркаваў свой транспартны сродак, або калі еду на машыне і размаўляю па тэлефоне? Ці абавязаны католік выконваць прадпісанні “Правілаў дарожнага руху”, і калі ён гэтага не робіць або схіляе да гэтага іншых, то ці ...
Читать далее »Пытанне святару
Ці трэба кленчыць, калі спавядаюся?
У літургіі кожны жэст і знак з’яўляецца носьбітам схаваных значэнняў: цела і дух паміж сабою пераплятаюцца і адзін аднаго дапаўняюць, удзельнічаюць у малітве. Любое такое дзеянне, якое адбываецца падчас здзяйснення святых абрадаў, павінна быць выканана з розумам і годнасцю, паколькі сведчыць пра тое, што адбываецца ў нашых сэрцах. Адна з унікальных пазіцый у Рыма-Каталіцкім Касцёле – стаяць на каленях, ці ...
Читать далее »Як паводзіць сябе на могілках?
– Пахвалёны Езус Хрыстус! Будучы выхаваным у хрысціянскай веры, я стаўлюся да нябожчыкаў з павагай, якая належыць людзям, што адышлі ў іншы свет. Апошнім часам, займаючыся краязнаўчай дзейнасцю, я сутыкнуўся з пытаннем: ці можна фатаграфаваць/замалёўваць помнікі на могілках для выкарыстання фотаздымкаў/замалёвак у навуковай (краязнаўчай) дзейнасці? Юрый – Хвала на векі! Паважаны Юрый, вялікі дзякуй за пытанне! Я дазволю сабе адказаць ...
Читать далее »Як адолець залежнасць ад гаджэтаў, калі нават на святой Імшы дастаеш тэлефон?
На пытанне адказвае кс. Павел Эйсмант. Паважаны чытач! Вы правільна акрэслілі ваш “дыягназ” – залежнасць ад гаджэтаў. Шмат людзей не расстаюцца са смартфонам ні на хвіліну, але не могуць сваю залежнасць “назваць па імені”. А гэта – першы неабходны крок для вызвалення: усведамленне сваёй праблемы. Што гэта азначае? Па-першае, што менавіта я (а не мой сябар, аднакласнік, калега ці ўвогуле ...
Читать далее »Колькі гадоў было св. Юзафу?
– Хвала Хрысту! Колькі на самай справе меў гадоў св. Юзаф, калі сустрэўся з Марыяй? Дзякуй за адказ. Ян – Шаноўны Ян! На гэтае пытанне адказаць дакладна немагчыма, паколькі няма верагодных звестак, акрамя кананічных Евангелляў, а яны ў сваю чаргу не даюць указання на ўзрост св. Юзафа. Аднак паразважаць над “магчымым” узростам апекуна Божага Сына на падставе евангельскіх апісанняў і ...
Читать далее »Дрэс-код у касцёле. Як апранацца ў святыню?
– Хвала Хрысту! Мяне непакоіць пытанне, як трэба апранацца, ідучы ў Касцёл? Вельмі сумна глядзець на людзей, што апранаюцца ў Касцёл, як быццам бы яны ідуць у магазін, у кавярню, а часам увогуле, як на пляж. Вельмі брыдка глядзець на жанчын, якія выходзяць да амбоны чытаць Божае слова, а апранутыя пры гэтым у абцягнутыя джынсы і з распушчанымі, а часам ...
Читать далее »Ці з’яўляецца грахом нічога не запомніць з пропаведзі?
На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP. Слова Божае займае важнае месца ў жыцці хрысціяніна. Прынамсі так павінна быць. У старажытным Касцёле першыя хрысціяне збіраліся на слуханне Слова і ламанне Хлеба. Сённяшняя святая Імша – гэта тое ж слуханне Слова і ламанне Хлеба. Прыходзячы ў касцёл на Імшу, мы павінны ўдзельнічаць у ёй. Уважліва слухаць Слова Божае, старацца яго зразумець, ...
Читать далее »Ці трэба зваць святара да хворага, калі той у коме?
Каб адказаць на гэтае пытанне, спачатку трэба ўспомніць, што такое сакрамэнт намашчэння хворых, – гэта ласка Божая, якая дапамагае хвораму і церпячаму чалавеку спаткацца з Богам. Гледзячы на крыж, мы бачым Чалавека, які вельмі добра ведаў, што такое людское цярпенне. І калі нехта хварэе, жыве ў цярпенні і чаканні смерці, то звяртаецца да Яго, кліча, шукаючы дапамогі і прысутнасці. У ...
Читать далее »Як ставіцца да Пячаткі Бога Жывога?
– Пахвалёны Езус Хрыстус! Не так даўно мне ў рукі трапіла выява і малітва – “Пячатка Бога Жывога”. Падкажыце, калі ласка, што гэта такое і як да гэтага ставіцца? Ганна – Паважаная Ганна! Сучасны свет перапоўнены інфармацыяй, у якой дастаткова лёгка заблытацца. Чалавек па сваёй прыродзе заўсёды імкнецца да новых ведаў. Ён чытае, цікавіцца, даследуе новую інфармацыю. Аднак зацікаўленасць і ...
Читать далее »Чаму адрозніваюцца тэксты Св. Пісання?
“Пахвалёны Езус Хрыстус! У свята Беззаганнага Зачацця чытаецца ўрывак з Евангелля ад Лукі (Лк 1, 26–38), дзе анёл вітае Марыю словамі “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. У надзвычайнай форме рымскага абраду на гэтае свята дадзены той жа сюжэт (Лк 1, 26–28), але там анёл кажа словы “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою, бласлаўлёная Ты між жанчынамі”. Калі ўзяць афіцыйны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!