Архідыяцэзія Масквы афіцыйна закрыла дыяцэзіяльную стадыю працэсу беатыфікацыі дзесяці каталіцкіх навамучанікаў Расіі ХХ стагоддзя, сярод якіх вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў. Большасць з іх або нарадзіліся ў Беларусі, або сваім служэннем былі звязаныя з ёй. Праграму “Каталіцкія навамучанікі Расіі” Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расіі зацвердзіла яшчэ 30 студзеня 2002 года. Яе задача – падрыхтоўка да праслаўлення расійскіх каталіцкіх пакутнікаў XX стагоддзя. ...
Читать далее »Гісторыя
Ад дыскрымінацыі да першага Папы: нарыс гісторыі каталіцтва ў ЗША
Робэрт Прэвост, які нарадзіўся ў Чыкага, стаў першым Папам Рымскім з тэрыторыі Злучаных Штатаў. І хоць улады краіны актыўна віталі яго абранне, гісторыя каталіцтва на амерыканскіх землях была нялёгкай, а часам нават трагічнай. Карані каталіцтва на тэрыторыі брытанскіх калоній, якія пазней сталі Злучанымі Штатамі Амерыкі, сягаюць пачатку XVII стагоддзя. Важную ролю ў гэтым адыграў брытанскі палітык-католік Джордж Калверт, першы барон ...
Читать далее »35 гадоў таму СССР і Ватыкан усталявалі дыпламатычныя адносіны
15 сакавіка 1990 года Савецкі Саюз і Святы Пасад пасля дзесяцігоддзяў варажнечы ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. Вынікам гэтага сталася не толькі паляпшэнне стасункаў паміж дзвюма дзяржавамі, але і аднаўленне свабоды рэлігійнага жыцця на адной шостай частцы сушы. Спрабаваць нармалізаваць адносіны з Ватыканам СССР пачаў яшчэ ў 1950-х гадах. У 1962 годзе з дазволу савецкага кіраўніцтва на Другі Ватыканскі сабор прыбыла дэлегацыя ...
Читать далее »Ян Павел II і гістарычнае пакаянне Касцёла: 25 гадоў таму
25 гадоў таму Ян Павел II здзейсніў беспрэцэдэнтны акт пакаяння, прызнаўшы віну Касцёла за шматлікія грахі мінулага і папрасіўшы прабачэння. У нядзелю, 12 сакавіка 2000 года, у Базіліцы Святога Пятра ў Рыме адбылася падзея, якую многія назвалі гістарычнай і беспрэцэдэнтнай. Падчас урачыстай літургіі Папа Ян Павел II публічна прызнаў віну Касцёла за шматлікія грахі мінулага і папрасіў прабачэння ў Бога. ...
Читать далее »120 гадоў таму быў асвечаны касцёл у Параф’янаве
Не так даўно быў артыкул пра заснаванне рыма-каталіцкай парафіі ў Параф’янаве і яе дзейнасць да пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер варта працягнуць гэтую тэму і разгледзець гісторыю пабудовы мураванага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Для гэтага ёсць добрая нагода, бо касцёл быў асвечаны роўна 120 гадоў таму – 20 лістапада 1904 года. У ХІХ стагоддзі колькасць вернікаў у Параф’янаўскай парафіі хутка ...
Читать далее »Паваротны момант у гісторыі. У Эстоніі ўпершыню з XVI стагоддзя з’явілася каталіцкая дыяцэзія
Святы Пасад працягвае рабіць крокі для развіцця Касцёла ў суседніх з Беларуссю краінах Балтыі. Неўзабаве пасля прызначэння туды новага нунцыя стала вядома і пра ўтварэнне асобнай дыяцэзіі ў Эстоніі. 24 чэрвеня Папа Францішак прызначыў Апостальскім нунцыем у Літве, Эстоніі і Латвіі былога асабістага сакратара Папы Бэнэдыкта XVI і прэфекта Папскага дому арцыбіскупа Георга Генсвайна з Нямеччыны. І вось праз тры ...
Читать далее »400 гадоў першаму касцёлу ў Параф’янаве
Сёлета ў Параф’янаве адзначаюць 120-годдзе з даты асвячэння касцёла. Пакуль не збудавалі сучасны храм, на яго месцы стаялі два драўляныя. Першы з іх быў заснаваны роўна 400 гадоў таму. Наогул першыя звесткі пра Параф’янава звязаныя з заснаваннем у 1435 годзе пасады віленскага архідыякана. Архідыяканам быў святар з катэдральнай капітулы, які выконваў абазвязкі дэлегата біскупа ў справах адміністрацыі і дысцыпліны на ...
Читать далее »Першая сусветная вайна і нашы касцёлы
Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня пачатку Першай сусветнай вайны. Два з паловай гады фронт сусветнага канфлікту праходзіў па тэрыторыі Беларусі. У паласе ваенных дзеянняў апынуліся і касцёлы. Першая сусветная вайна пачалася 28 ліпеня 1914 года, калі Аўстрыя абвясціла вайну Сербіі. Гэта быў крок у адказ на забойства наступніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда, якога за месяц да таго застрэліў у ...
Читать далее »Манастыр у Браславе і абраз Маці Божай Браслаўскай на старых выявах
На электронным рэсурсе бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук апублікаваная лічбавая копія гравюры другой паловы XVIII стагоддзя, на якой выяўлены абраз Маці Божай Браслаўскай. Кідаюцца ў вочы якаснае мастацкае выкананне і “водныя” матывы ў афармленні. Выява з’яўляецца сведчаннем часу, калі пашыралася шанаванне гэтага цудадзейнага абраза. Сама гравюра не надта вялікая: 17,8 на 11,2 сантыметраў – крыху большая за стандартную паштоўку. ...
Читать далее »Якім быў фэст у Будславе даўней
Будслаўскі фэст – гэта адначасова і рэлігійная ўрачыстасць, і культурная з’ява. Для людзей, якія жылі ў блізкіх і далёкіх ваколіцах Будслава, фэст быў падзеяй абавязковай. Да цудоўнага абраза Маці Божай ішлі пешшу і ехалі на фурманках, прыходзілі і каталікі, і праваслаўныя. Мы пашукалі на старонках старых газет і часопісаў апісанні фэстаў у Будславе ў даўно мінулыя гады. Нейкі І. Станоўскі ...
Читать далее »