29 верасня ў аўторак, ва ўрачыстасць святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у парафіі Арханёла Міхала ў Навагрудку ўсе ахвотныя змогуць прыняць шкаплер. Абрад ускладання шкаплера адбудзецца а 19-й гадзіне, яго здзейсніць пробашч навагрудскай парафіі ксёндз Юрый Жэгарын, які атрымаў на гэта благаслаўленне генеральнага настаяцеля законніцкай супольнасці міхалітаў. Шкаплер з’яўляецца выразам і сведчаннем веры, бачным знакам заступніцтва Князя нябесных войскаў ...
Читать далее »Анонсы
Карытас Віцебскай дыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў мастацкім конкурсе “Супакой Мой даю вам” (+палажэнне)
Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе. У гэтым годзе тэмай конкурсу была абрана цытата з Евангелля паводле Яна “Супакой Мой даю вам” (Ян 14, 27). Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая катэгорыя — 6-10 гадоў; ...
Читать далее »Парафія ў Лёзне 19 верасня запрашае на адпустовыя ўрачыстасці
Парафія святога айца Піа ў Лёзне сардэчна запрашае вернікаў 19 верасня 2026 года на ўрачыстасці, прымеркаваныя да 25-годдзя з дня заснавання парафіі, а таксама на парафіяльны фэст у гонар свайго нябеснага апекуна. Праграма: 10.00 — Ружанец 10.30 — Акафіст да св. айца Піа (узначальвае а. Аляксей Варанко, пробашч грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску) 11.00 — урачыстая адпустовая святая Імша ...
Читать далее »У Магілёве адбудзецца X Ружанцовы кангрэс “Маці Божая і ружанец у кармелітанскай духоўнасці” (+праграма)
Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца аднадзённы Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо дзесятага Ружанцовага кангрэса, як заўсёды паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы. Сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Маці Божая і ружанец у кармэлітанскай духоўнасці». Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, a ...
Читать далее »У Беларусі стартуе праграма фармацыі для духавенства, кансэкраваных асоб і свецкіх
19 кастрычніка распачнецца новая праграма фармацыі, разлічаная на святароў, законных братоў, прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў, а таксама катэхетаў, кіраўнікоў парафіяльных структур і свецкіх, якія супрацоўнічаюць у душпастырскай дзейнасці. Праграма будзе працягвацца з 19 кастрычніка 2026 года па 19 красавіка 2027 года. Сёння душпастырскае служэнне патрабуе не толькі вернасці свайму пакліканню і добрай тэалагічнай падрыхтоўкі. Свет змяняецца настолькі хутка, што святар, кансэкраваная ...
Читать далее »19 верасня ў Будславе пройдзе Першы Францішканскі Кангрэс
З нагоды Юбілейнага года св. Францішка браты францішкане ўсіх трох галін, Францішканскі ордэн свецкіх, а таксама супольнасць «ФМ Таў» запрашаюць на агульнабеларускі кангрэс, які адбудзецца 19 верасня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Гэты малітоўны форум пад дэвізам «Ідзі і адбудуй дом Мой» (FF 1038) закліканы стаць прасторай для супольнага разважання над духоўнай спадчынай Асізскага Бедняка, братэрскай сустрэчы і праслаўлення ...
Читать далее »«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску чакае навучэнцаў
У Мінску праводзіцца набор слухачоў на курсы «Школа сямейнага жыцця» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2026/2027 навучальны год. Гэтая праграма створана для тых, хто жадае атрымаць глыбокія веды пра інстытут сям’і, а таксама прагнуць служыць іншым, стаўшы сямейнымі кансультантамі ў сваіх парафіях. Навучанне спалучае ў сабе духоўныя асновы, псіхалагічныя аспекты і практычныя навыкі, неабходныя для падтрымкі сучасных сем’яў. ...
Читать далее »Костёл Вознесения Девы Марии в Будславе просит о помощи
На рабочей встрече Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко с представителями религиозных организаций были определены духовные центры страны. Таким центром Католического Костёла на территории Беларуси был определён костёл Вознесения Девы Марии в Будславе. При этом здание храма находится в ветхом состоянии и всё ещё нуждается в ремонте после пожара в 2021 году. Необходимы: инженерно-изыскательные, строительные работы по усилению фундамента, реконструкция временной крыши ...
Читать далее »Ахвяруй на сайт Catholicnews.by, не выходзячы з дому
Дарагія сябры, ёсць магчымасць дапамагчы сайту Catholicnews.by фінансава. Наш сайт абнаўляецца намаганнямі некалькіх чалавек. Рэдакцыя нясе транспартныя выдаткі, аплачвае паслугі хостынгу і інш. Мы залежым толькі ад Вашых ахвяраванняў! Дашліце нам ад 1 да 5 рублёў на месяц, і мы Вам будзем вельмі ўдзячныя! Каб даслаць ахвяраванне, не трэба нікуды ісці. Зрабіць гэта можна з дапамогай свайго мабільнага тэлефона, падзяліўшыся ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!