Танцавальна-музычны гурт Fire of Love сардэчна запрашае дзяцей і моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 27-28 ліпеня 2018 года ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча.
Дэвіз танцавальнай сустрэчы — “Танцуй, каб выразіць, а не паразіць”. Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў.
Удзельнікам пажадана падрыхтаваць танец на тэму “Як Давід, перад Богам танчу”. З сабой неабходна мець зручны абутак і дажджавік (на выпадак дажджу).
Узрост — ад 13 год.
Для ўдзелу ў танцавальнай сустрэчы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 25 ліпеня 2018 года.
Кошт удзелу: 5 рублёў.
Прыкладны расклад першай танцавальнай сустрэчы моладзі:
27 ліпеня 2018 г.:
10.00 — рэгістрацыя;
11.00 — прывітанне ўдзельнікаў;
11.30 — малітва танцам;
12.00 – заняткі «Танцуй для Яго» (РДК);
14.00 — абед (1 школа);
15.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.30 — канферэнцыя;
16.30 — інтэграцыйныя танцы (РДК);
18.00 — падрыхтоўка да Святой Імшы, магчымасць споведзі;
19.00 — Святая Імша;
20.00 — вячэра;
21.00 — 22.30 — малітва праслаўлення.
28 ліпеня 2018 г.
8.00 — сняданне;
8.40 — гадзінкі;
9.00 — 11.00 — заняткі «Танцуй для Яго» (паўвостраў);
11.10 — праца ў групах;
12.00 — танцавальныя гульні (паўвостраў);
14.00 — абед (1 школа);
15.00 — вяночак да Божай Міласэрнасці (паўвостраў);
15.30 — паўтарэнне хатняга задання;
16. 00 — «халаднічок»;
16. 30 — праца ў групах;
17.00 — канферэнцыя;
18.00 — падрыхтоўка да Святой Імшы, магчымасць споведзі
19.00 — Святая Імша;
20.00 — вячэра;
21.30 — канцэрт гурта «Fire of Love», хатняе заданне, » Танцуй для Яго», падвядзенне вынікаў сустрэчы, развітанне (паўвостраў);
29 лiпеня 2018 г.:
раз’езд (раніцай)
У раскладзе могуць быць змены.
Па ўсіх пытаннях звяртацца:
+37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза
+37533 399-88-24 (Viber) — Дзіяна
+37533 399-88-25 — Вікторыя
Сачыце за інфармацыяй на нашых старонках: УКантакце, Instagram, Facebook
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!