Архив меток: Вялікі пост

Папа Францішак перажывае час велікапосных рэкалекцый

З 21 па 26 лютага Святы Айцец перажывае час велікапосных духоўных практыкаванняў. У гэты перыяд у Ватыкане не будуць праводзіцца папскія аўдыенцыі і сустрэчы, у тым ліку агульная аўдыенцыя ў сераду. У мінулыя гады Папа Францішак прымаў удзел у велікапосных рэкалекцыях разам з іерархамі і супрацоўнікамі Рымскай курыі. Яны праводзіліся ў “Доме Боскага Настаўніка” ў Арыча – рэкалекцыйным цэнтры пасярод ...

Читать далее »

Некалькі слоў пра харчаванне ў Вялікім посце

Якія стравы належыць спажываць у час Вялікага посту? Ад чаго трэба адмовіцца і ў які дзень неабходна пасціць? Для многіх людзей пост звязаны, у першую чаргу, з абмежаваннямі ў спажыванні ежы і напояў, што не ў поўнай меры выражае яго значэнне і дух. Касцёл кожны год прыгадвае пра неабходнасць глыбокага перажывання Вялікага посту як часу аднаўлення і навяртання, але найперш ...

Читать далее »

Пастырскі ліст біскупа Алега Буткевіча на Вялікі пост 2021

Шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія дыяцэзіяне! Жыццё чалавека падобнае да змагання – сцвярджае Святое Пісанне вуснамі Ёва (пар. Ёў 7, 1). Апошнім часам мы асабліва пераконваемся ў праўдзівасці гэтых слоў, гледзячы на тое, што адбываецца ў свеце, і перажываючы падзеі ў нашай Бацькаўшчыне. Вялікі пост, які з вамі ўжо распачалі, таксама падпадае пад катэгорыю змагання, аднак яго ...

Читать далее »

Пасланне Папы на Вялікі пост: аднавіць веру, надзею і любоў

Перажыць Вялікі пост у духу беднасці і добраахвотных абмежаванняў, сыноўскай блізкасці з Богам і міласэрнай любові да людзей, — заклікаў папа Францішак. 12 лютага 2021 г. у Ватыкане было абнародавана пасланне Святога Айца на Вялікі пост. Яго тэма: “Вось, мы ўзыходзім у Ерузалем…” (Мц 20, 18). Вялікі пост – час аднавіць веру, надзею і любоў”. Папа заўважыў, што “абвяшчаючы сваім ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)

З 2 па 4 красавіка ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіць кс. Андрэй Рылка, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем да прагляду відэазапісу рэкалекцыйных навук. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да вялікага свята Уваскрасення Хрыста. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Крыжовы шлях: набажэнства з вялікай гісторыяй і глыбокай малітвай

Гісторыя набажэнства Крыжовага шляху сягае да першых пакаленняў хрысціянаў, якія з глыбокай пабожнасцю ўшаноўвалі падзеі і месцы, звязаныя з жыццём, мукай, смерцю і ўваскрасеннем Хрыста. Крыжовы шлях — гэта напамін пра шакуючы сваім жорсткім рэалізмам найважнейшы ў гісторыі збаўлення ахвярны чын Божага Сына: Яго дарогу пакутаў ад месца смяротнага прысуду з вуснаў Пілата (у т. зв. крэпасці Антонія) праз вуліцы ...

Читать далее »

Што есць Папа ў Вялікім посце?

7 цікавых фактаў з Ватыкана 1. Меню для Святога Айца на 40-дзённы перыяд посту ствараецца значна раней. Са стала цалкам знікаюць дэсерты, што з’яўляецца для папы Францішка вялікай ахвярай, таму што ён вельмі любіць торты і прысмакі, асабліва дульсэ дэ лечэ – крэм з каймака. Таксама Папа поўнасцю адмаўляецца ад віна, якое час ад часу ўжывае падчас абеду. Яшчэ Святы ...

Читать далее »

Папа ў Папяльцовую сераду: перайсці ад праху да жыцця

Попел на нашых галовах нагадвае пра шлях ад жыцця да праху, а таксама ад праху да жыцця, — падкрэсліў Пантыфік падчас св. Імшы, якую цэлебраваў у Папяльцовую сераду 26 лютага 2020 г. Літургіі на пачатак Вялікага посту папярэднічала традыцыйная працэсія, якая пачалася малітвай у рымскім бэнэдыктынскім касцёле св. Анзэльма. Пасля яе Папа разам з кардыналамі, біскупамі, святарамі, законнікамі і свецкімі ...

Читать далее »

Папа Францішак скіраваў пасланне на Вялікі пост

Вялікі пост – спрыяльны час для падрыхтоўкі да святкавання Таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса, асновы асабістага і супольнага хрысціянскага жыцця. Да яе трэба рыхтавацца пастаянна, розумам і сэрцам. Аб гэтым Папа Францішак кажа ў сваім Пасланні на Вялікі пост, абнародаваным 24 лютага 2020 года. У ім Пантыфік нагадаў, што слухаць і прымаць Добрую навіну пра смерць і ўваскрасенне Езуса – ...

Читать далее »

Першая нядзеля Вялікага посту ў Касцёле на Беларусі абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за знявагі Бога

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння. У Звароце да ...

Читать далее »