Архив меток: Вялікдзень

Пантыфік пажадаў плённага святкавання Вялікадня

Папа Францішак пажадаў вернікам духоўна плённа перажыць Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, прыняць Божае прабачэнне і самім практыкаваць яго ў штодзённасці. Святы Айцец заахвоціў, каб святкаванне Пасхі стала не толькі кароткім момантам, але каб паспрыяла штодзённаму перажыванню Божай хвалы. 17 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі, ён прапанаваў сваім слухачам, даверыць Айцу тое, што засмучае, і ў Яго міласэрных абдымках вучыцца ...

Читать далее »

Святочны эфір на Вялікдзень 2019 ад Белтэлерадыёкампаніі

У сувязі з Велікоднымі ўрачыстасцямі прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі знаёміць з раскладам запланаваных з гэтай нагоды святочных перадач, якія выйдуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў, а таксама Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё. 20 красавіка, Вялікая субота 6.25 — спецыяльны перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкага праекту «Існасць» (канал «Беларусь 1») 22.05 — мастацкі фільм «Уваскрасенне Хрыста» (ЗША, 2015 г.; канал «Беларусь 2») 21.45 — прамая трансляцыя ...

Читать далее »

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2019 г.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч УВАСКРОСЛЫ ХРЫСТУС — НАША НАДЗЕЯ Пастырскае Пасланне на Вялікдзень 2019   «Весяліся і зямля, апрамененая ўзнёслым бляскам, бо асвяціў цябе промень спрадвечнага Валадара. Цэлы свет няхай адчуе, што вызваліўся ад цемры». (З пасхальнага гімну Exsultet) Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! 1. Гэтымі словамі велічнага пасхальнага гімну Exsultet («Узрадуйцеся») Касцёл у вігілію Пасхі абвяшчае свету радасць ...

Читать далее »

У Курапатах зноў знеслі крыжы. “Да Вялікадня”

Удзельнікі суботніка знішчылі тыя крыжы, якія былі на навідавоку. Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам зноў знеслі крыжы. Гэта здарылася 13 красавіка падчас суботніка, які праводзілі дзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ, “Белая Русь”. Удзельнікі суботніка прыбралі ўсе металічныя крыжы, якія былі навідавоку – стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі каля нядаўна ўсталяванага ўладамі плота. На месцы выдраных крыжоў высадзілі ...

Читать далее »

Віцебскі «Карытас» правёў велікодныя сустрэчы

12 красавіка ў кавярні парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося супольнае святкаванне Вялікадня для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Свята было арганізавана ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі для наведвальнікаў цэнтра дзённага прабывання для маладых інвалідаў “Бэтэль – Карытас” і іх бацькоў. Свята было насычана прыемнымі момантамі сяброўскіх сустрэч, пахам кулічоў уласнага выпеку, музычнымі сюрпрызамі. На ...

Читать далее »

Велікодныя звычаі

У розных краінах святкаванне выглядае асаблівым чынам. У Германіі сябрам уручаюць яйкі, пафарбаваныя ў зялёны колер, а ў Швецыі цэлая сям’я з ахвотай бавіцца ў “тачанкі”. Урачыстасць Уваскрасення Пана адзначаецца ў свеце па-рознаму. Некаторыя звычаі могуць нам падацца нават дзіўнымі, аднак кожны з іх здаўна ўкаранёны ў традыцыі асобнай краіны. Адным з самых цікавых велікодных звычаяў у Еўропе можа ганарыцца ...

Читать далее »

Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць тысячы кветак

У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ператворыцца ў вялікі квітнеючы сад, які будзе сімвалізаваць радасць і новае жыццё, што прыносіць з сабой уваскрасенне Езуса Хрыста. Спецыяльна з гэтай нагоды ў Ватыкан былі дастаўлены 35 тыс. кветак і раслін з нідэрландскага горада Лісэ. Перад адпраўленнем іх блаславіў пастыр Ротэрдамскай дыяцэзіі, біскуп Ганс ван дэн Хэндэ. Упрыгожванне плошчы пачалося раніцай 31 сакавіка. ...

Читать далее »

Сімволіка страваў велікоднага кошыка

У Вялікую Суботу вернікі прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння “пасху” і ідуць у касцёл, каб блаславіць стравы на велікодны стол. У кошык можна пакласці яйкі, хлеб, вяндліна, хрэн, перац, соль, сыр, велікодная здоба, пасхальнае ягня. Кожны з Божых дароў мае ўласны характэрны сімвал, які нагадвае пра мукі і ўваскрасенне Хрыста. Яйкі Сімвал плоднасці, адраджэння жыцця, ...

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...

Читать далее »