Архив меток: Віцебск

Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў (+відэа)

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы як з Віцебскай дыяцэзіі, так і з іншых куткоў нашай краіны, настаўнікі і выхаваўцы новапрэзбітараў з духоўных семінарый, сябры і родныя. 10 кастрычніка 2009 года Яго Эксцэленцыя ...

Читать далее »

Два дыяканы прымуць прэзбітэрскае пасвячэнне ў Віцебску

12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. Пачатак у 11 гадзін. Дыякан Уладзіслаў паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў ...

Читать далее »

У Віцебску дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай

29 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Валеры Орсік. На пачатку кс. Валеры падкрэсліў, што “чалавек павінен быць удзячны Богу, які нам дае жыццё і тое, што патрэбна для жыцця”. Таксама было адзначана, што Бог, акрамя ўсяго, ёсць яшчэ і прыгажосць. У гаміліі, якую прамовіў дыякан Алег Зямчонак, была ...

Читать далее »

Моладзь з парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прыняла ўдзел у лазертагу

26 жніўня для моладзі з парафіі Езуса Міласэрнага адбылася вельмі незвычайная падзея. Для тых, хто прадстаўляў парафію і дапамагаў у правядзенні V дыяцэзіяльнай Парафіяды дзяцей і моладзі была прадстаўлена магчымасць паўдзельнічаць у лазертагу на прыродзе ў клубе «Кольт», які знаходзіцца на ўскраіне горада… Разам з моладдзю ўдзел у мерапрыемстве прынялі пробашч парафіі ксёндз канонік Валерый Орсік, дыякан Алег Зямчонак і ...

Читать далее »

Байкеры з Польшчы наведалі парафію ў Віцебску

13 жніўня ўпершыню польскія байкеры з таварыства Рэйду Усход-Захад наведалі парафію Езуса Міласэрнага ў Віцебску. На пачатку сустрэчы з байкерамі адбылася малітва ў касцёле, а пасля пробашч парафіі ксёндз канонік Валеры Орсік рассказаў гісторыю пра Віцебскую дыяцэзію, касцёл і парафію. Напрыканцы ўсе разам памаліліся аб вечнай радасці для мамы аднаго з ўдзельнікаў, якая памерла ў гэты дзень. Пасля малітвы гасцей ...

Читать далее »

Дзень малітоўнага засяроджання для легіянераў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага прайшоў у Лепелі

12 жніўня ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі адбыўся дзень засяроджання для ўдзельнікаў апостальскага руху “Легіён Марыі” з віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага. Спатканне было прысвечана тэме: “Разважлівасць і пакора Марыі”. Удзел у сустрэчы прынялі восем легіянераў разам з духоўным кіраўніком пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага – кс. канонікам Валерыем Орсікам. Спатканне распачалося малітвай да св. Казіміра. Пасля адбылася святая Імша з ...

Читать далее »

Пераможцам V Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Варапаеўская парафія

З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Спаборніцтвы былі прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю дыяцэзіяльнай Парафіяды. Адным з арганізатараў юбілейнай Парафіяды сёлета быў “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. У другі дзень спаборніцтваў разам з выступамі каманд адбыўся міні-фестываль інклюзіўнага танца. ...

Читать далее »

Юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у цэнтры дыяцэзіі

7 жніўня ў Віцебску распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў з дзевяці парафій: Віцебск (катэдра і св. Антонія), Варапаева, Ваўкалата, Пагошча, Лынтупы, Мёры, Глыбокае і моладзь БГКЦ. Сама Парафіяда будзе доўжыцца тры дні і складаецца з трох частак: святыня, тэатр і спорт. Спаборніцтвы прысвечаныя 20-годдзю заснавання Віцебскай ...

Читать далее »

Сумесны вечар малітвы і праслаўлення прайшоў у Віцебску

1 чэрвеня, ясны і цёплы вечар. Выдатны ён не толькі тым, што лета ўступіла ў свае правы. У гэты дзень у Віцебску, у арт-цэнтры VZAP прайшоў вечар праслаўлення і малітвы з удзелам хрысціянскага гурта TALITHA KUM. На вечарыну былі запрошаны хрысціяне розных канфесій. Арганізавалі гэтае мерапрыемства вернікі касцёла Святой Барбары. Удзельніца музычнага гурта TALITHA KUM Вольга Вішнякова трохі распавяла пра ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (дадалося відэа)

У суботу, 1 чэрвеня, вернікі Віцебскай дыяцэзіі разам са святарамі прайшлі працэсіяй па вуліцах горада. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля паўтысячы вернікаў. Шэсце пачалося пасля святой Імшы ў катэдры Езуса Міласэрнага, тут жа ў двары катэдры быў зроблены першы алтар. Усяго, як вядома, у працэсіі Божага Цела арганізоўваюцца чатыры алтары. Як адзначыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч “гэтая працэсія ёсць сведчаньнем нашай ...

Читать далее »