Архив меток: Віцебск

Літургія Мукі Пана ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу адбылася Літургія Мукі Пана, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Напачатку Літургіі адбыўся Крыжовы Шлях, падчас якого вернікі разам са сваімі святарамі перажывалі Муку Пана нашага Езуса Хрыста. Гамілію прамовіў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак, у якой распавёў аб значымасці Святога Крыжа ў жыцці чалавека. Ксёндз Адам сказаў, што ...

Читать далее »

Відэаверсія прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча

Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 31 сакавіка сустрэўся з журналістамі ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Прэс-канферэнцыя была прымеркаваная да свята Пасхі. Прадстаўляем Вашай увазе відэаверсію прэс-канферэнцыі. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску

У Вялікі Чацвер, 2 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму, якую разам з ім канцэлебравалі Генеральны вікарый ксёндз пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. 8 (0212) 53-85-85):  Вялікі Чацвер, 2 красавіка: 18.00 – Святая Імша Вячэры ...

Читать далее »

Фотарэпартажы са святкавання Пальмовай нядзелі ў Віцебску і Глыбокім

29 сакавіка каталікі распачалі Вялікі Тыдзень. Шмат вернікаў сабраліся ў сваіх святынях, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю. Упрыгожаныя галінкі вярбы трымаюць ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля — гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерузалем. Прапануем Вашай увазе фотарэпартажы Анатоля Бандарчука з Віцебска і Марыны Сінкевіч з ...

Читать далее »

Біскуп Віцебскі цэлебраваў Імшу на ўрачыстасць Звеставання Пана

На ўрачыстасць Звеставання Пана ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі іерарх распавёў пра тое, наколькі вялікі сэнс і каштоўнасць мае чалавечае жыццё. Напрыканцы Імшы адбылася супольная малітва “Духоўнае ўсынаўленне” у інтэнцыі дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся і жыццю якіх пагражае небяспека. Вернікі ў сваёй малітве абяцалі “духоўна ўсынавіць” ...

Читать далее »

“Дзеля духоўнага ўзрастання”: творчая сустрэча “Кожны талент ад Бога” прайшла ў Віцебску

15 сакавіка ў Віцебску, у памяшканні культурна-рэлігійнага цэнтра катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога». У розныя часы яе гасцямі былі многія вядомыя на Віцебшчыне і ў Беларусі творцы: пісьменнікі, музыкі, мастакі, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Не сталася выключэннем і сустрэча сакавіцкая. Як заўсёды, з прывітальным словам звярнуўся да прысутных пробашч парафіі кс. Адам Дынак. Ён ...

Читать далее »

Швейныя майстэрні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі адкрылі ў Віцебску

Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі на базе Цэнтраў дзённага прабывання інвалідаў у Віцебску адкрылі швейныя майстэрні. Яны створаны ў межах адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працоўнай дзейнасці. У праекце ўдзельнічаюць маладыя інваліды з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 18 да 31 года. Гэтым людзям дапамогуць засвоіць навыкі працы ў працоўных майстэрнях, што стане для іх ...

Читать далее »

У Віцебскай катэдры адбылася цікавая сустрэча сем’яў

У кавярні Віцебскай катэдры 10 студзеня адбылася цікавая сустрэча сем’яў, якая была прысвечана святкаванню таямніцы Нараджэння Хрыста. Сустрэча была арганізавана Душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі сумесна з дабрачынным фондам “Адкрытыя сэрцы”. Асабліва гэтае свята было прызначана для дзяцей, маці якіх у свой час выбралі для іх жыццё. Таксама ў ёй прынялі ўдзел дзеці валанцёраў і сяброў Фонда. Праграма сустрэчы мела на ...

Читать далее »