Архив меток: Віцебск

Працэсія Божага Цела адбылася ў Віцебску

Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 10 чэрвеня і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе будзе адзначаць у чацвер 15 чэрвеня. Гэта свята лічыцца адным з самых вялікіх у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту – Эўхарыстыі. Падчас Эўхарыстыі адбываецца пераўтварэнне хлеба ...

Читать далее »

У Віцебску прайшла ХІІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя

Яна насіла назву “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з упраўленнем аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і дзяржаўным універсітэтам імя Пятра Машэрава. У працы канферэнцыі прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі Беларусі, але і Расіі, Італіі, Ватыкана, Францыі, Шры-Ланкі. Таму і распачалася канферэнцыя ...

Читать далее »

10 чэрвеня — працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска

Працэсія Божага Цела ў па вуліцах Віцебска пройдзе 10 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа. У парафіях свята па традыцыі адзначыцца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У вызначаную суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ў працэсіі. Запрашаем усіх святароў, ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у віцебскай парафіі Св. Антонія Падуанскага. Фотафакт

13 мая 2017 года распачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. З 17 па 19 мая Маці Божую з Фацімы віталі і ўшаноўвалі вернікі віцебскай парафіі Святога Антонія Падуанскага. Прадстаўляем невялікі фотарэпартаж Ігара Красоўскага.

Читать далее »

8 дзяцей з віцебскай катэдры ўпершыню прынялі Цела Хрыста

Парафія віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага папоўнілася на восем паўнапраўных парафіян. 21 мая тры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў з рук пробашча парафіі кс. Андрэя Аніскевіча ўпершыню ў сваім жыцці прынялі Цела Хрыста. Для дзяцей гэты дзень стаў знамянальным і памятным. На працягу двух гадоў яны пад кіраўніцтвам с. Крысцяны Венгерскай рыхтаваліся да гэтага моманту. Маленькія парафіяне з вялікай радасцю дзякавалі ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем. Ватыканскаму іерарху спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас сустрэчы бакоў абмяркоўваліся тэалагічныя тэмы, пытанне адзінства і дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Была закранутая сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў Гаване. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што вельмі задаволены з таго, што ў Беларусі існуюць ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый сустрэўся з намеснікам губернатара Віцебшчыны

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Пятровічам Пеніным. Сустрэча адбылася ў рамках візіту папскага легата ў Віцебскую дыяцэзію. Высокаму госцю спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што яму прыемна ўсведамляць, што ў Беларусі добра складваюцца двухбаковыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і свецкімі ўладамі. Ён таксама пацікавіўся актуальным станам рэчаў ...

Читать далее »

Адбудзецца пешая пілігрымка Віцебск-Шуміліна

У пятніцу, 12 мая вернікі Віцебска вырушаць у пешую пілігрымку ў Шуміліна, каб далучыцца да ўрачыстага святкавання 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай. Пачатак пілігрымкі: 12 мая ў 6 гадзін раніцы ад касцёла святой Барбары. Кантактны тэлефон: +37529 291 73 29 — а. Кшыштаф Коц’ян

Читать далее »

Прадстаўнікі бягомльскага Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголя і наркотыкаў “Светач” сустрэліся з біскупам Алегам Буткевічам

Сустрэча адбылася 27 красавіка ў Віцебску. Падчас сустрэчы прадстаўнікі Цэнтра Уладзімір Шчэпін і Генадзь Бервячонак падзяліліся сваім планамі і прапановамі адносна яго далейшага развіцця. Было вырашана больш шырока распавядаць пра дзейнасць Цэнтра, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі. “Лічу, што гэта вельмі патрэбная на сённяшні дзень справа, — адзначыў біскуп Алег Буткевіч, — дапамагаць тым людзям, якія па ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”

Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...

Читать далее »