У нядзелю, 25 лістапада, у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску (мікрараён Білева) адбылася сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. Ініцыятарам і арганізатарам гэтай падзеі стала дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Пасля святой Імшы, пакуль дзеці наведвалі заняткі катэхэзы, дарослыя мелі магчымасць паслухаць лекцыю-кансультацыю на тэму “Сямейнае выхаванне без насілля. Памылкі бацькоў у выхаваўчым працэсе”. Сустрэча ладзілася з мэтай павышэння ўзроўню ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прайшло ў Віцебску
15 лістапада ў курыі Віцебскай дыяцэзіі адбылося 73-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У чарговым пасяджэнні бралі ўдзел усе члены ККББ за выключэннем дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. На пачатку слова ўзяў Апостальскі Нунцый, які звярнуў увагу на найбольш актуальныя справы ...
Читать далее »Віцебскія вернікі зладзілі аўтобусную пілігрымку ў Браслаў з наведваннем архітэктурнай спадчыны Беларусі
Вось і наблізілася ўрачыстасць Маці Божай Браслаўскай Валадаркі азёраў. Як і ў папярэднія гады, Віцебская парафія катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага на чале са сваім старшынёй парафіяльнага камітэта Пятром Глодам зладзіла аўтобуснаю пілігрымку ў Браслаў. Разам з вернікамі катэдры да Маці Божай Браслаўскай адправіліся пілігрымы і іншых парафій Віцебска, а таксама з Шуміліна і з Лёзна. Атрымаўшы бласлаўленне ад пробашча кс. ...
Читать далее »Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры
У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...
Читать далее »Віцебскія пілігрымы крочаць у Будслаў
25 чэрвеня ў касцёле Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Маці Божай у Будслаў. Святую Імшу на пачатак шляху ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фотарэпартаж з першага дня пілігрымкі прадставіў кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі, які крочыць у Будслаў са сталіцы дыяцэзіі.
Читать далее »Новая Евангелізацыя ў кватэры. Манахіні ў Віцебску арганізавалі вяселы вечар для дзяцей са шматпавярховіка, у якім самі пражываюць
Папа Францішак, кажучы пра Новую Евангелізацыю, мяркуе, што духоўныя людзі павінны, у першую чаргу, выйсці да тых людзей, якія яшчэ не ведаюць Хрыста, і тых, хто адышоў ад Касцёла. І гэта значыць даслоўна – выйсці на вуліцу і сустракацца з людзьмі. Касцёл не можа закрывацца, бо стане “параноікам, аўтыстам”. Прыслухоўваючыся да голасу Папы Францішка, 18 чэрвеня 2018 года а 19-ай ...
Читать далее »Апостальскі нунцый Габар Пінтэр наведаў Віцебск (+відэа)
Арцыбіскуп Габар Пінтэр прымае ўдзел у 14-й Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Размаўляючы з журналістамі, Габар Пінтэр падкрэсліў, што місіі ўрачоў і святароў шмат у чым падобныя. Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
Читать далее »Апостальскі Нунцый на медыцынскай канферэнцыі ў Віцебску: Мы — на парозе культурнай рэвалюцыі
7 чэрвеня ў Віцебску распачалася праца XIV міжнароднай медыцынскай канферэнцыі «Праблемы медычнай этыкі ў сучасным свеце», якая праводзіцца па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі і мясцовага аблвыканкама. У працы канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных установаў Віцебска, а таксама прадстаўнікі Касцёла, сярод якіх біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр і супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ...
Читать далее »Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска (+відэа)
2 чэрвеня ў Віцебску ад касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, у якой прынялі ўдзел вернікі не толькі горада, але і ўсёй дыяцэзіі. Былі дзеці ў белым убранні – тыя, хто ў гэтым годзе прынялі Першую Камунію альбо рыхтуюцца да гэтай падзеі. Перад пачаткам працэсіі адбылася святая Імша ў ...
Читать далее »2 чэрвеня — працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска
Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 2 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа. У парафіях свята па традыцыі адзначыцца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У вызначаную суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ў працэсіі. Біскуп Алег запрашае вернікаў ...
Читать далее »