Архив меток: віншаванне

Біскуп Алег Буткевіч наведаў абласны радзільны дом і павіншаваў маці і лекараў са святамі

У вігілію свята Божага Нараджэння па запрашэнні галоўнага лекара Алены Леановіч Віцебскі абласны радзільны дом наведала незвычайная дэлегацыя: біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, намеснік дырэктара дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў і валанцёр фонда Вольга Чаркасава, а таксама супрацоўніца Caritas Віцебскай дыяцэзіі с. Дар’я Галубкова. Біскуп Алег павіншаваў маладых маці з нараджэннем дзяцей, а таксама з надыходзячым святам Нараджэння Пана ...

Читать далее »

Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне ад біскупа Алега Буткевіча

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстос Госпад” (Лк 2,10-11). Нарадзіўся вам сёння Збаўца! У той далёкі ад нас час пасланец з неба абвесціў праўду, якая кранае кожнага чалавека: з намі ёсць Бог! “…Які быў і які ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў новапрызначанага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса

18 жніўня Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваў новапрызначанаму прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Румасу віншаванне ад імя Каталіцкага Касцёла, паведамляе Catholic.by. Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Мікалаевічу Румасу Глыбокапаважаны Сяргей Мікалаевіч! Ад імя Каталіцкага Касцёла і ад сябе асабіста віншую Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду кіраўніка ўрада Беларусі. Знамянальна, што гэта адбылося ...

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...

Читать далее »

Вялікі Чацвер. Віншуем усіх святароў!

Вялікі Чацвер — гэта дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Сёння накіроўваем пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. Будзьце знакамі надзеі і супакою для сучаснага свету!

Читать далее »

Гродзенская семінарыйная супольнасць павіншавала жанчын са святам 8 сакавіка

8 сакавіка семінарыйная супольнасць у Гродне з нагоды Міжнароднага жаночага дня сабралася на Эўхарыстыі, каб узгадаць у малітвах жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара. Св. Імшу ўзначаліў кс. рэктар Раман Рачко. Падчас літургіі ён падзякаваў супрацоўніцам установы за тое, што на працягу многіх гадоў сваімі нястомнымі намаганнямі, клопатам пра навучэнцаў і ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з гадавінай біскупскай сакры!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з гадавінай біскупскага пасвячэння! З гэтай нагоды хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, патрэбных сіл у выкананні пастырскага і біскупскага служэння, дароў мудрасці, розуму, мужнасці. Няхай Той, хто з’яўляецца Добрым Пастырам вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, ...

Читать далее »

Дзеці з Лынтуп павіншавалі з Калядамі пражываючых у доме састарэлых

30 снежня 2017 года аніматары супольнасці «Дабрыня», якая існуе пры Лынтупскай парафіі Святога Андрэя Апостала, наведалі пажылых людзей, якія жывуць у доме састарэлых у Лынтупах, з нагоды свята Божага Нараджэння. Дзеці разам з с. Люцынай павіншавалі жыхароў дома, паказалі каляднае прадстаўленне «Любоў перамагае зло», падарылі цукеркі і ўсе разам заcпявалі калядкі.

Читать далее »

“Каталіцкі Веснік” віншуе чытачоў з Новым годам

Дарагія карыстальнікі сайта catholicnews.by і чытачы “Каталіцкага Весніка”! Шчыра віншуем вас з надыходзячым 2018 годам! Жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа! Няхай у вашых сэрцах заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а ў сем’ях пануюць узаемаразуменне і шчасце. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, бязмежнай радасці  і Божай дапамогі ва ўсім! З НОВЫМ ГОДАМ! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

Читать далее »