Паважаны біскуп Алег!
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з 5-годдзем біскупскага пасвячэння!
З гэтай нагоды хочам скласці Вам самыя найлепшыя пажаданні: шмат Божых ласкаў, здароўя, супакою і радасці, патрэбных сіл і мудрасці ў выкананні пастырскага і біскупскага служэння.
Няхай Добры Бог вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і біскупскай паслугі, удзяляючы патрэбныя ласкі для выканання даверанай місіі.
Няхай Марыя, Маці Касцёла, атуляе сваёй апекай ва ўсіх Вашых справах і ўсёй дыяцэзіяльнай сям’і.
Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой і моцнай верай, надзеяй і любоўю.
