6 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла. Святочную Літургію, на якую сабраліся шматлікія вернікі і святары, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз пралат Францішак Кісель, дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік, айцы марыяне Чэслаў Курэчка і Аляксандр Жарнасек з Росіцы, ксёндз Іван Кароткін ...
Читать далее »Архив меток: Верхнядзвінск
Няхай жыве Хрыстус Валадар! У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёных святароў-мучанікаў з Беразвечча і Росіцы
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. 13 чэрвеня 2025 года ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся, ушаноўваючы памяць мужных святароў, якія выканалі сваё пакліканне да канца і засталіся верныя Божаму слову — бласлаўлёных мучанікаў з Росіцы і Беразвечча ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў калядны фестываль «Падарунак з нябесаў» у Верхнядзвінску
Любімае хрысціянскае свята ў 15 раз сабрала сяброў гэтай урачыстасці, паведамляе d-p.by. Удзел у фестывалі прынялі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, біскуп Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай па Віцебскай вобласці Павел Чынікайла, благачынны Верхнядзвінскага раёна Валянцін Вабішчэвіч, прадстаўнікі хрысціянскіх цэркваў Верхнядзвіншчыны, кіраўніцтва раёна. Гасцей фестывалю прывітаў старшыня райвыканкама Васіль Шылаў. З цёплымі віншаваннямі з нагоды святкавання Божага Нараджэння да верхнядзвінцаў звярнуліся ...
Читать далее »У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёнага святара, былога пробашча Мечыслава Багаткевіча
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. Біскупы, святары, клерыкі, манахі і манахіні, а таксама свецкія вернікі засведчылі сваю гераічнасць у самыя складаныя часы пераследу і выпрабавання веры. Сярод той сотні людзей, якія аддалі жыццё за Хрыста і бліжніх, быў пробашч ...
Читать далее »Silentium, гісторыя і мова, альбо Як прайшлі «Канікулы з Богам» для верхнядзвінскай моладзі
Паглядзі ў акно: цёплае надвор’е, пяюць птушкі, свеціць сонейка. Гэта лета – час, калі кожны з нас адпачывае і душой, і целам. Моладзь нашай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Верхнядзвінску не стала выключэннем. Ужо трэці год мы адпачывалі ў Браславе і праводзілі свае канікулы разам з Богам. Таксама мы атрымлівалі новыя веды, змагаліся з лянотай, удасканальвалі беларускую мову, адкрывалі ...
Читать далее »Парафіяльны фэст у Верхнядзвінску наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
12 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся парафіяльны фэст, на якім прысутнічаў ганаровы госць – арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Па добрай народнай традыцыі шаноўнага іерарха парафіяне сустрэлі хлебам-соллю. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі Аляксандр Грыцкевіч у прывітальным слове адзначыў, што гэты дзень значны і гістарычны для парафіян, бо арцыбіскуп Кандрусевіч першы раз наведаў парафію ў Верхнядзвінску. ...
Читать далее »Юбілейная школа міністрантаў у Верхнядзвінску
Юбілейная пятая школа міністрантаў прайшла ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску напрыканцы лета. Традыцыйна тры дні хлопцы мелі магчымасць аднавіць і ўзбагаціць свае веды ў тэорыі і практыцы літургікі, супольна памаліцца падчас святой Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, а таксама пабавіць час, гуляючы ў настольны тэніс, футбол і «Каркассон». Асаблівасцю сёлетняй сустрэчы стаў курс цесляра, на якім хлопцы ...
Читать далее »У Верхнядзвінску міністранты вучыліся быць рыцарамі Хрыста
У школах і іншых навучальных установах адэміцкі год распачынаецца 1 верасня, а ў школе міністрантаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску заняткі распачаліся 27 жніўня. Традыцыйна верхнядзвінскія міністранты збіраюцца на курсы падвышэння сваёй службовай кваліфікацыі на пачатку летніх канікулаў, але з-за напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі сустрэча была перанесена на канец жніўня. У гэтым годзе да старэйшых хлопцаў далучыліся і два ...
Читать далее »Верхнядзвінскі рух «Маці ў малітве» адзначыў гадавіну свайго існавання пілігрымкай у Браслаў (сведчанне адной з удзельніц)
13 кастрычніка ў маім жыцці адбылася падзея, якая напоўніла маё сэрца, а таксама сэрцы ўсіх маці, якія наведвалі Браслаўскі санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў, найвялікшай светлай радасцю, шчасцем, цудоўным настроем і самымі яскравымі ўражаннямі. Наш пробашч, ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, арганізаваў аўтобусную пілігрымку для членаў супольнасці “Маці ў малітве” на духоўную сустрэчу ў Браслаўскі касцёл. Сімвалічна, што Верхнядзвінская супольнасць жанчын, якія ...
Читать далее »Дзеля такіх момантаў варта жыць. Акцыя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Верхнядзвінску
Пахвалёны Езус Хрыстус! Паважаныя чытачы! Звяртаецца да вас загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна”. Хачу расказаць вам пра акцыю, якая ўжо шосты раз праводзіцца ў нашым касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў горадзе Верхнядзвінску. Ідэю акцыі “Мой анёл” падказала мне мая дачка, якая зараз жыве і працуе ў Польшчы. З ...
Читать далее »